Дубі́нкі (лет.
Dubingiai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Асьвеі. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 208 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Малятаў, за 50 км на паўночны ўсход ад Вільні.
Дубінкі лац. Dubinki | |||||
лет. Dubingiai | |||||
Замчышча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1334 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Маляцкі | ||||
Насельніцтва: | 260 чал. (2003) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°3′28.77″ пн. ш. 25°27′0.00″ у. д. / 55.0579917° пн. ш. 25.45° у. д. 25°27′0.00″ у. д. / 55.0579917° пн. ш. 25.45° у. д. | ||||
Дубінкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дубінкі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся падмуркі кальвінскага збора на Замчышчы.
Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што Дубінкі ёсьць характэрнай славянскай назвай.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Дубинки (1553 год).
Першы пісьмовы ўпамін пра Дубінкі датуецца 1334 годам. У 1373 годзе яны пацярпелі ад нападу крыжакоў. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Дубінкі. У пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт збудаваў каля вёскі драўляны замак, у якім заснаваў касьцёл Сьвятога Духа. У канцы XV ст. вакол замка ўтварылася мястэчка.
Да пачатку XVI ст. Дубінкі разам з Майшаголай кіраваліся каралеўскімі намесьнікамі, пазьней перайшлі ў валоданьне Радзівілаў, а Юры Радзівіл пачаў тут узводзіць мураваны замак. Па ягонай сьмерці ў 1541 годзе мястэчка перайшло да ягонага сына Мікалая Радзівіла «Рудога», які ў 1564 годзе стаў кальвіністам і перарабіў касьцёл пад кальвінскі збор. Апошні стаў месцам пахаваньня біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў.
У 2-й палове XVI — XVII стагодзьдзях цэнтар Дубінкаўскага княства. У 1547—1548 гадох тут жыла Барбара Радзівіл. У XVII стагодзьдзі Дубінкі складаліся зь дзьвюх частак на розных берагах возера — Ціванішак і Лаўрыканцаў. На 1651 год у мястэчку было 67 дымоў, аднак у 1661 годзе ў выніку ваенных спусташэньняў іхная колькасьць скарацілася да 12.
У 1682 годзе ў Дубінках адбыўся сынод Кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага. У 1777 годзе ў мястэчку адкрылася парафіяльная школа.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дубінкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1808 годзе Дубінкі перайшлі ў валоданьне Тышкевічаў. На 1866 год у мястэчку было 26 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дубінкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Дубінкі ўвайшлі ў склад Летувы. У міжваенны час яны былі летняй рэзыдэнцый прэзыдэнта Антанаса Сьмятоны.
23 чэрвеня 1944 году мясцовы аддзел Арміі Краёвай ўчыніў гвалт над больш чым 20 жыхарамі-летувісамі ў адказ за ранейшыя адпаведныя дзеяньні да польскіх жыхароў Гліцішкаў летувіскімі калябарантамі.
У пачатку XXI ст. на Замкавай гары ў Дубінках праводзіліся археалягічныя раскопкі, у час якіх выявілі парэшткі Радзівілаў. У выніку аналізу ДНК летувіскія і польскія навукоўцы здолелі ідэнтыфікаваць косьці Мікалая Радзівіла «Чорнага» і Мікалая Радзівіла «Рудага». 5 верасьня 2009 году парэшткі стрыечных братоў ўрачыста перапахавалі ў адрэстаўраваных руінах кальвінскага збору.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дубінкі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.