Дом Чыжа: дом прэміюм-клясы ў Менску

«Дом Чыжа» (афіцыйная назва — «Ля Траецкага», рас.

«У Троицкого») — шматпавярховы жылы дом ў Менску, збудаваны ў 2009—2013 гадох. Знаходзіцца на Старажоўскай вуліцы, побач з Траецкім прадмесьцем. Аўтар праекту — Алег Ладкін, ураджэнец Алтайскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1971 годзе. Неафіцыйная назва дома ўтварылася ад прозьвішча ўладальніка кампаніі-забудоўніка «Трайпл» — Юрыя Чыжа, якога называюць «кашальком Аляксандра Лукашэнкі».

Дом Чыжа: Апісаньне, Крытыка, Глядзіце таксама
«Дом Чыжа», несупастаўляльны паводле маштабаў з гістарычным Траецкім прадмесьцем

Зазначаецца, што пры пабудове «Дому Чыжа» адбылося зьнішчэньне аўтэнтычных падмуркаў дому, дзе нарадзіўся беларускі паэт Максім Багдановіч і, увогуле, грубае парушэньне закону Беларусі аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны. Сам гмах сваімі памерамі і разьмяшчэньнем зьнішчыў панараму і пэрспэктыву гістарычнага цэнтру Менску. Беларускія гісторыкі і архітэктары паказваюць на тое, што ў будучыні трэба ставіць пытаньне аб зносе комплексу.

Апісаньне

Дом Чыжа: Апісаньне, Крытыка, Глядзіце таксама 
«Дом Чыжа»

Аўтар праекту Ладкін характарызуе комплекс «Ля Траецкага» як элітнае жытло. Ён сьцьвярджае, што будынак ёсьць працягам 12-павярховага шматсэкцыйнага жылога дому, г. зв. «Панарамы», з частковым павышэньнем забудовы, з улікам убудаваных аб’ектаў да 25 паверхаў, з тэрасным спадам пры набліжэньні да Траецкага прадмесьця да 7 паверхаў, з утварэньнем на перападах шматлікіх пэнтгаўсаў, раскрытых у бок Сьвіслачы.

У комплексе налічваецца 235 кватэр з мэтражом ад 57 да 332 кв. м. Гараж-стаянка комплексу разьлічаная на 316 месцаў.

Крытыка

Дом Чыжа: Апісаньне, Крытыка, Глядзіце таксама 
Траецкае прадмесьце і жылы комплекс «Ля Траецкага» на заднім пляне

Зьяўленьне шматпавярховага будынка ў беспасярэдняй блізкасьці да Траецкага прадмесьця і гістарычнага цэнтру Менску ў цэлым выклікала абурэньне грамадзкасьці і архітэктурнай супольнасьці, якія крытыкуюць яго за неадпаведнае разьмяшчэньне, вялізныя памеры і няўдалы каляровы разьвязак.

Загадчык катэдры Архітэктуры жылых і грамадзкіх будынкаў Сяргей Сергачоў назваў пабудову гэтага гмаху памылкай і трагедыяй беларускай архітэктуры, вынікам усёдазволенасьці ва ўрбаністычным плянаваньні. Ён выказаў занепакоенасьць тым, што «Дом Чыжа» зьнішчыў значнасьць Траецкага прадмесьця і Опэрнага тэатру. Памылкай урбаністычнага плянаваньня называе гэты будынак і заслужаны архітэктар Беларусі Юры Градаў. Заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін таксама раскрытыкаваў «Дом Чыжа». Ён назваў гэты гмах безгустоўнай гаргарай, якая разбурае ансамбль цэнтра сталіцы.

Галоўны архітэктар «Менскпраекту» Міхаіл Гаўхфельд лічыць, што будынак разам з забудовай праспэкту Пераможцаў насупраць «Менск-Арэны» стаў папярок зялёнага дыямэтру Менску і такім чынам перакрывае патокі паноўных вятроў і сьвежага паветра, якія ідуць ад Заслаўя да цэнтру места, што спрыяе зьяўленьню смогу і забруджваньню паветра.

Паводле старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, пры будаваньні ЖК «Ля Траецкага» адбылося найгрубейшае парушэньне некалькіх артыкулаў Закону аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны — гэта зьнішчэньне гістарычна-плянавальнай структуры кварталу і ляндшафту, адсутнасьць вывучэньня культурнага пласту, якое прадугледжваецца законам.

15 студзеня 2013 году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на прэс-канфэрэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных мас-мэдыя прызнаўся ў тым, што яму таксама ня вельмі падабаецца комплекс «Ля Траецкага».

Зь іншага боку аўтар праекту Алег Ладкін параўноўвае свой дом з Эйфэлевай вежай, якую спачатку таксама многія ўспрынялі неадназначна, і выказвае меркаваньне, што кантраст паміж старым і новым толькі падкрэсьліў гістарычную забудову. Пры гэтым ён сьцьвярджае, што пры рэалізацыі ўсяго праекту (разам з рэканструкцыяй гасьцініцы «Беларусь») «Менск быў бы ня горшым за Ашгабад або Грозны» (рас. «Минск бы был не хуже Ашхабада или Грозного»). Таксама Ладкін лічыць, што крытыкі ЖК «Ля Траецкага» кіруюцца нацыянальным пытаньнем і належаць да «максымум 11% людзей, якія лічаць сябе нацыяй, а астатніх быдлам» (рас. «максимум 11% людей, которые считают себя нацией, а остальных быдлом»). Ладкін сьцьвярджае, што ў час праектаваньня дома «людзі прапольскага складу зь іншым поглядам на архітэктуру» (рас. «люди пропольского склада с другим взглядом на архитектуру») запрашалі яго на круглы стол, на які ён нібы пагаджаўся, а той не адбыўся. Аўтара праекту падтрымаў тагачасны галоўны архітэктар Менску Аляксандар Пятроў, які аднак заўважыў, што эстэтыку будынка ён да канца зразумець ня можа.

21 студзеня 2013 году міністар культуры Барыс Сьвятлоў зацьвердзіў Праект зоны аховы гістарычна-культурнай каштоўнасьці — гістарычнага цэнтру Менску, які прызнаў, што жылы комплекс «Ля Траецкага» і яшчэ шэсьць аб’ектаў, у лік якіх трапіў і Палац Рэспублікі, зьяўляюцца дысгарманічнымі, парушаюць цэласнасьць гістарычных ансамбляў і замінаюць успрыманьню каштоўнасьцяў. Адзначаецца, што гэтыя збудаваньні зьмянілі маштаб забудовы і зьнішчылі выразнасьць сылюэту гістарычнага цэнтру места, які зьяўляецца геаграфічным і кампазыцыйным ядром Менску.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

27°33′22″ у. д. / 53.91035° пн. ш. 27.556031° у. д. / 53.91035; 27.556031

Tags:

Дом Чыжа АпісаньнеДом Чыжа КрытыкаДом Чыжа Глядзіце таксамаДом Чыжа КрыніцыДом Чыжа Вонкавыя спасылкіДом ЧыжаАлег ЛадкінАлтайскі крайАляксандар ЛукашэнкаБеларусьМенскРасейская моваРасеяТраецкае прадмесьцеТрайплЮры Чыж

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігар СідарукАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаІсьляндзкі коньАўгустоўскі каналДожджМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніНовая зямляАляксей БацюкоўДаброВаенная апэрацыяБССРКазаньАчарэцінаКавалёўЭратычнае мастацтваБумонтВалошкаШашкіPHPВадзім СаранчукоўГісторыя МенскуІнтэрстэларГабрэіВольга КараткевічКалдуныАлесь ПетрашкевічЯзафат КунцэвічЯн ЧэрскіСтолінМікола МаляўкаКрывічыТэракт у «Крокус Сіці Холе»ЛічэбнікМаланкаЖорсткая парнаграфіяІксвідэаДэмакратыяЁсіф СталінПружаныЛетувісыАнатоль БутэвічГенадзь ШутаўЖанчына зьверхуМастурбацыяЗаходнепалеская моваШвэцыяЛёнданПрагласІпаці ПацейУлёф МэльбэргКрэўскі замакСавушкін прадуктМужчына зьверхуНазоўны склонЮзэф МацкевічУнівэрсытэтАнальны сэкс.neЛацінская моваВялікае Княства ЛітоўскаеГайдРазьвітаньне з РадзімайГама (літара)ТураўПрыслоўеПалітыка Вялікабрытаніі🡆 More