Трайпл

«Трайпл» (анг.

Triple — патройны) — беларускае прыватнае прадпрыемства, заснаванае ў 1992 годзе ў Менску.

«Трайпл»
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная Лістапад 1992
Заснавальнікі Юры Чыж
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, пр. Пераможцаў, д. 51, корп. 2
Галіна Будаўніцтва, гандаль, сельская гаспадарка, турызм, харчовая прамысловасьць
Прадукцыя Антыбіётык, бэтон, жытло, мэбля, напой, цэгла
Чысты прыбытак $65,5 млн (2014)
Даччыныя кампаніі «Аскаргатэрмінал», Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў, ФК «Дынама Менск», «НафтаХімТрэйдынг», «ПрасторМаркет», «Ракаўскі бровар»

Дзейнасьць

На 2015 г. «Трайпл» будаваў жытло ў менскім мікрараёне Ўручча і пасёлак Лагожаск (Лагойскі раён) на 48 катэджаў. Будаўнічыя матэрыялы выраблялі даччыныя прадпрыемствы Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў (Берасьцейская вобласьць), сумеснае ЗАТ «КварцКрэйдаПрам» (Хаціслаў, Маларыцкі раён, Берасьцейская вобл.) і сумеснае ТАА «Трайпл-Дэкор» (алюмінавы профіль). «АкваТрайпл» ад 16 лістапада 1994 г. вёў вытворчасьць безалькагольных напояў у плястыкавых пляшках ад паў- да 6 літраў. Даччынае сумеснае ЗАТ «ПрасторМаркет» ажыцьцяўляла збыт харчаваньня, у тым ліку страваў уласнай вытворчасьці, праз 5 гіпэрмаркетаў «Прастор» (анг. «ProStore») у Менску. Даччынае сумеснае ТАА «НафтаХімТрэйдынг» збывала паліва праз 10 аўтамабільных заправачных станцыяў (АЗС) у Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай вобласьцях. Клюб дабрабыту «Эво» аказваў паслугі аздараўленьня ў Менску.

Даччынае ЗАТ «Аскаргатэрмінал» аказвала паслугі складзкога разьмяшчэньня на мытнях у нацыянальным аэрапорце Менск, Магілёве і Менскім раёне (вёска Шчытамірычы). Гарналыжны курорт «Лагойск» (Менская вобласьць) падаваў паслугі ў галіне спартова-аздараўляльнага турызму (валейбол, водны спорт, сумо і футбол). Даччынае ТАА «Ракаўскі бровар» падавала паслугі грамадзкага харчаваньня(en) у Менску праз аднайменныя страўню і бровар, францускія кавярню і страўню «Залаты грабеньчык» (франц. La Crête d’or), 3 кавярні «Салодкі фальварак» і адну «У Францішка». Таксама ў Менску месьціўся гадавальнік сярэднеазіяцкіх аўчарак(en) «Трайпл». Даччынае ТАА «ТрайплФарм» вырабляла парашковыя антыбіётыкі ў Лагойску (Менская вобл.). Сельскагаспадарчы комплекс «Трайпл-Агра» (в. Чудзенічы, Лагойскі раён) займаўся жывёлагадоўляй і расьлінаводзтвам. Таксама «Трайплу» належалі футбольны клюб «Дынама Менск» і Лядовая арэна Бярозы (Берасьцейская вобл.).

Мінуўшчына

У лістападзе 1992 г. былы кіраўнік энэргаслужбы аднаго з карпусоў Менскага трактарнага заводу Юры Чыж заснаваў прадпрыемства «Трайпл» для гуртовага збыту харчаваньня і прамысловых тавараў. У 1993 г. набыў некалькі грузавікоў для перавозу тавараў. З пачатку 1994 г. прадпрыемства стала ўдзельнікам Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозьнікаў (БАМАП) і пачало падаваць паслугі адпаведных грузаперавозак. У траўні пачалося будаўніцтва ўласнай вытворчасьці безалькагольных напояў у плястыкавай тары (ПЭТ(en)) і мэблі з плястмасы (ПВХ(en)). У сьнежні выпусьцілі першыя вырабы. У жніўні 1997 г. заснавалі даччынае прадпрыемства «Ракаўскі бровар», у склад якога ўлучылі аднайменныя страўню на 430 месцаў і піўны бровар, кулінарыю і кавярню на 45 месцаў «Салодкі фальварак». Адначасна ўтварылі ўласныя праектную працоўню і будаўнічую ўправу. У лістападзе 1999 г. вылучылі даччыныя сумесныя ТАА «Трайпл-Тэхна» для вытворчасьці мэблі з плястыку і алюміну ды «АкваТрайпл» для вырабу напояў, мінэральнай і пітной вады. У сьнежні «Трайпл» набыў 54% паёў футбольнага ЗАТ «Дынама-Менск». У траўні 2002 г. «Трайпл» асвоіў збыт нафтапрадуктаў і адчыніў у Менску крамы адзеньня марак «Бродўэй» (Нью-Ёрк, ЗША), «Максімо» (Кемніц, зямля Саксонія, Нямеччына) і «Ўупі» (Нью-Ёрк).

У траўні 2003 г. «Трайпл» пачаў будаўніцтва ў Лагойскім раёне (Менская вобласьць) першага ў Беларусі гарналыжнага курорту. У сьнежні на курорце ўвялі ў дзеяньне першы спуск з 4-мясцовым крэславым пад’ёмнікам. У ліпені 2004 г., паводле Ўказу прэзыдэнта ад 14 чэрвеня 2004 г. № 280, СВК «Верагі» плошчай 1672 га з цэнтрам у вёсцы Чудзенічы (Астрошыцкі сельсавет, Лагойскі раён) перадалі даччынаму «Трайпл-Агра», які стаў пастаўляць харчаваньне на курорт. У 2005 г. курорт збудавалі ў складзе гасьцініцы, пункту пракату, дому аздараўленьня, крытых тэнісных пляцовак, адчыненых пляцовак для футболу і пляжнага валейболу, 2 штучных азёраў для купаньня і рыбалкі, некалькіх гарналыжных трасаў.

Таксама ў 2003 г. пачалі будаваць першы гіпэрмаркет «Прастор» (анг. «ProStore»), які адчынілі ў ліпені 2006 году. У лістападзе 2009 г. і красавіку 2010 г. у Менску адчыніліся яшчэ 2 гіпэрмаркеты.

У 2005 г. даччыны «Ракаўскі бровар» адчыніў страўню «Овэртайм» пры Палацы спорту ў Менску. У 2006 г. дадаў страўню францускай кухні «Залаты грабеньчык». У 2010 г. — страўню ўзбэцкай кухні «Бухара» і кавярню марозіва «Жэлато».

Пры канцы 2007 г. «Трайпл» прыдбаў за 319 млн рублёў ($148,5 тыс.) ААТ «Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў», дзе ў красавіку 2009 г. пусьцілі лінію вырабу блёкаў зь ячэістага бэтону магутнасьцю 320 тыс. м³ за год. У ліпені 2010 г. на заводзе пусьцілі вытворчасьць ходнікавай пліткі магутнасьцю 320 тыс. м3 за год.

У лютым 2008 г. «Трайпл» атрымаў у канцэсію найбольшае ў Эўропе (500 млн тонаў) Хаціслаўскае радовішча крэйды і кварцавага пяску (Маларыцкі раён, Берасьцейская вобласьць). Адначасна «Трайпл» пачаў будаўніцтва інфраструктуры для вынасу вайсковых частак зь Менску і Менскага раёну ў іншыя мясцовасьці. Вызваленыя такім чынам ад войска сталічныя і ваколічныя пляцоўкі «Трайпл» стаў атрымліваць для будоўлі жытла. У 2009 г., паводле ўказу прэзыдэнта, даччыны «Трайпл-Вялес» (у наступным «Вялес-Міт») прыдбаў Маладэчанскі мясакамбінат. У 2010 г. у Лагойску адчынілася даччынае прадпрыемства «ТрайплФарм» для вырабу антыбіётыкаў. У 2011 г. у Менску адчынілі клюб дабрабыту «Эво». У 2014 г. «Трайпл» стаў 10-ым найбольш прыбытковым прадпрыемствам краіны.

Санкцыі ЭЗ

23 сакавіка 2012 году Эўрапейская рада(be) дадала Юрыя Чыжа і ягоныя кампаніі, у тым ліку «Трайпл» і дачынныя да яе, да Чорнага сьпісу Эўразьвязу. 6 лістапада 2015 году санкцыі супраць Чыжа й ягоных актываў былі зьнятыя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Трайпл ДзейнасьцьТрайпл МінуўшчынаТрайпл Санкцыі ЭЗТрайпл КрыніцыТрайпл Вонкавыя спасылкіТрайплАнгельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрамысловасьцьПастава 69Граматычнае значэньнеГісторыя МенскуАляксандар СазанкоўМінэтКарл Фрыдрых ГаўсКунілінгусДзед ТалашПрымакі (п’еса)Павал ДураўАляксандар ЛукашэнкаЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўБарусія ДортмундМаёмасьцьПадвойнае пранікненьнеДжынсавая рэвалюцыяАрцём АрашонакДэміюргРасеяМашэкаЯўген КантылёўЛюбГедбудМіжнародны стандартны кніжны нумарЛічэбнікБісэксуальная парнаграфіяКінатэатарЛёвэнАнатоль Вялюгін2008Рыгор МарцьянаўУладзімер КараткевічАляксей БацюкоўМужчына зьверху12 чэрвеняДзеяслоўДрама (аповесьць)Садаводчае таварыстваАльгерд БахарэвічЛямбардВасіль БыкаўСорга двухколернаеПакістанГайла (імя)Парнаграфія.orgЗіновій ПрыгодзічАвантуры майго жыцьцяЖалейка (зборнік)Бярозка (часопіс)Падзелы Рэчы ПаспалітайБудынак1877МутУладзімер МаслоўскіЛязьбійская парнаграфіяЛацінкаTrueTypeБярэзаньГаліцка-Валынскае княстваВялікі шаўковы шляхТэўтонскі ордэнКлёд МанэМарат МаркаўGoogle Drive🡆 More