Менск-Арэна: стадыён у Менску

«Менск-Арэна» (поўная назва — «Шматпрофільны культурна-спартовы комплекс „Менск-Арэна“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Менску, Беларусь.

Складаецца з трох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 15 086 гледачоў, канькабежнага стадыёну й вэлядрому.

Менск-Арэна
Менск-Арэна
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас пр. Пераможцаў, 111
Год пабудовы 2009
Дата адкрыцьця 30 студзеня 2010
Зьмяшчальнасьць 15 000
Хатняя каманда ХК «Дынама» (КХЛ)
Цмокі-Менск (Адзіная ліга ВТБ)
Памеры поля 30×61 м
Каардынаты 53°56′11.4″ пн. ш. 27°28′58.44″ у. д. / 53.9365° пн. ш. 27.4829° у. д. / 53.9365; 27.4829 27°28′58.44″ у. д. / 53.9365° пн. ш. 27.4829° у. д. / 53.9365; 27.4829
Менск-Арэна на мапе Беларусі ±
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Менск-Арэна
Афіцыйны сайт

Гісторыя

«Менск-Арэна» пачала праектавацца па выдадзеным у канцы 2005 году ўказе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь аб будаўніцтве шматпрофільнага спартовага комплексу. Будаўніцтва пачалося ўвесну 2006 году. Генэральным праектоўцам комплексу выступаў «Белпраект», а генэральным падрадчыкам — «Менскпрамбуд». Першым, 30 сьнежня 2008 году, быў уведзены ў эксплюатацыю вэлядром. На ім у ліпені 2009 году прайшоў чэмпіянат Эўропы па трэкавых вэлягонках. 2 сьнежня 2009 году адбылася першая трэніроўка на лёдзе канькабежнага стадыёну. Першы хакейны матч на «Менск-Арэне» адбыўся 26 сьнежня 2009 году, калі адбылося пробнае запаўненьне трыбун гледачамі, калі сустракаліся юнацкія каманды СДЮШАР «Менск» і хакейнай школы «Юнацтва». Першую шайбу ў гісторыі «Менск-Арэны» закінуў форвард СДЮШАР «Менск» Павал Пячура. Першы афіцыйны матч адбыўся 14 студзеня 2010 году ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» прымала магнітагорскі «Мэталюрг».

Урачыстае адкрыцьцё арэны адбылося 30 студзеня 2010 году ў рамках Матчу зорак Кантынэнтальнай хакейнай лігі. На момант адкрыцьця была самай вялікай арэнай сярод усіх камандаў КХЛ і чацьвертай паводле ёмістасьці сярод хакейных арэнаў Эўропы, пасьля аналягічных збудаваньняў у Кёльне, Празе і Бэрне. Акрамя таго на арэне рэгулярна праходзяць музычныя канцэрты, першым выканаўцам, які выступіў на пляцоўцы стаў гурт Rammstein.

У траўні 2014 годзе на «Менск-Арэне» праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай (уключна з матчам-адкрыцьцём чэмпіянату й фінальнай гульнёй).

Найбуйнейшыя спартовыя мерапрыемствы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Менск-Арэна: Гісторыя, Найбуйнейшыя спартовыя мерапрыемствы, Крыніцы  Менск-Арэнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Tags:

Менск-Арэна ГісторыяМенск-Арэна Найбуйнейшыя спартовыя мерапрыемствыМенск-Арэна КрыніцыМенск-Арэна Вонкавыя спасылкіМенск-АрэнаБеларусьМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПаляндвіцаMozilla FirefoxЭль НіньнёДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьАляксей МарачкінХрысьціянстваЗямляWСловаРадаслаў АстроўскіПагоняТадзіяна КляшторнаяМаксім ГарэцкіЯнка МаўрАўстрыяМаланкаМаркёрЖурЗа Беларусь!Вялікае Княства Літоўскае1863Міндоўг (імя)ЛёнданСельская гаспадаркаБаранавіцкі раёнПрыродаАляксандар ВіхорАляксандар ШыдлоўскіЯўген КантылёўВасіль ЗуёнакБандароўнаДзень ЗямліЭротыкаХатыньКузьма ЧорныШашкіАнатоль СысМустафа Кемаль АтатуркНямецкая моваДомінік СобаслаіДзеяслоўГорадняWYSIWYGПабуджальны сказКазімер ЯгайлавічЕўняПятрусь БроўкаЭГарнастайЛязьбійская парнаграфіяПарнаграфія ў БеларусіАбудПарнакапытныяЖалейка (зборнік)15 красавікаЗагляне сонца і ў наша аконцаПрымакі (п’еса)МенскНіна МацяшПрыслоўеЗямля пад белымі крыламіРасонскі раёнБэрнатRSSТэхналёгіяІгар БабкоўКніга прарока ДаніілаIBMДрама (аповесьць)Пятро Васючэнка🡆 More