Чэмпіянат Сьвету Па Трэкавых Вэлягонках 2013 Году

Чэмпіянат сьвету па трэкавых вэлягонках 2013 году прайшоў у Менску з 20 па 24 лютага 2013 году пад эгідай Міжнароднага саюзу вэлясыпэдыстаў.

На чэмпіянаце было разыграна 19 камплектаў узнагарод: 10 у мужчын і 9 у жанчын. Спаборніцтвы прайшлі на вэлядроме ў мультыспартовым комплексе «Менск-Арэна». На правядзеньне спабораў вылучылі 1 млн. 857 тыс. эўра.

Чэмпіянат Сьвету Па Трэкавых Вэлягонках 2013 Году
Марка Белпошты, прысьвечая чэмпіянату

Перамогу ў неафіцыйным камандным заліку сярод амаль з 35 краінаў сьвету атрымала зборная Вялікабрытаніі, якая заваявала 5 залатых узнагародаў. Беларускія раварысты выступалі ў палове відаў спабораў. 27 лютага міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко звольніў расейскага адмыслоўца Станіслава Салаўёва з пасады старшага трэнэра зборнай Беларусі па вэляспорту праз адсутнасьць дасягненьня хоць бы адной узнагароды на першынстве.

Вынікі

Спабор Адлегласьць Асаблівасьць Вынік Пераможца
Камандная гонка перасьледу(en) Мужчыны — 4 кілямэтры, жанчыны — 3 км У мужчынскай камандзе 4 удзельнікі, у жаночай — 3; старт з процілеглых бакоў трэка Час фіксуецца ў момант перасячэньня фінішнай рысы пярэднім колам ровара перадапошняга ўдзельніка каманды Аўстралія: Глен О'Шы(en), Алекс Эдмандсан(en), Майкл Гэпбэрн(en), Аляксандар Морган
Гонка паводле ачкоў(en) Мужчыны — 40 км, жанчыны — 25 км Ачкі за першыя месцы кожныя 10 кругоў Найбольшая колькасьць ачкоў Вялікабрытанія: Сайман Ейц(en)
Мэдысан(en) Мужчыны — 50 км, жанчыны — няма У камандзе 2 удзельнікі, якія зьмяняюць адзін аднаго, але толькі адзін пастаянна знаходзіцца ў гонцы Залік ачкоў праводзіцца кожныя 20 кругоў Францыя: Вівьян Брыс(fr), Морган Кнэйскі(en)
Гіт(en) Мужчыны — 1 км, жанчыны — 500 мэтраў Гонка зь месца Лепшая хуткасьць Францыя: Франсуа Пэрві(en)
Спрынт Мужчыны — 1 км, жанчыны — 1 км У залік ідуць заключныя 200 м Першы, хто перасячэ фінішную рысу Нямеччына: Стэфан Бёціхер(en)
Скрэтч(en) Мужчыны — 15 км, жанчыны — 10 км Да 24 удзельнікаў; сыход з гонкі пры адставаньні ад асноўнай групы на цэлы круг Выпярэджваньне групы на цэлы круг. Калі тры спартоўцы адначасова абганяюць асноўную групу на цэлы круг, яны маюць праехаць усю адлегласьць да канца Ірляндыя: Марцін Ірвін(en)
Кейрын(en) Мужчыны — амаль 2 км, жанчыны — амаль 2 км Матацыкліст разганяе 6-9 спартоўцаў, якія стартуюць адначасова, да 35-42 км/гадз. і за 2,5 круга да фінішу сыходзіць з трасы Перасячэньне фінішнай рысы першым Вялікабрытанія: Джэйсан Кені(en)
Омніюм(en) 6 спабораў: круг з ходу (на час), гонка паводле ачкоў, гонка з выбываньнем, індывідуальная гонка перасьледу(en), скрэтч, гіт зь месца Найменшая сума занятых месцаў Новая Зэляндыя: Эйран Гейт(en)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

МенскМенск-АрэнаЭўра

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІвянецДрама (аповесьць)Стагодзьдзе2024Уладзімер Арлоў (гісторык)Плаешць1590-яГаўрыла КалендаБар (імя)Полька (гміна Міхалова)1589ВікісховішчаГавілаМіжнародны дзень абароны дзяцейПастава 69МузыкаЧэлесУННВГерб МенскуЛатвіяУладзімер КараткевічV стагодзьдзеРаман БандарэнкаГозьнаяЦіхі акіянКляса (праграмаваньне)Вікіпэдыя на мове ідыш15 красавікаБалалайкаГарбатаГеза (імя)ДзеяслоўРод (біялёгія)7-ZipАральны сэксГальшанскі замакВірконтСяржук Сокалаў-ВоюшНаркагандальВідзімін (імя)БудапэштВыкраданьне чалавекаЭстрагеныГетман вялікі літоўскіКаміль ПісароКольна (Польшча)ШчасьцеHromadske.TVМікола МятліцкіАпалонік (лічынка)МаньчжурыяДжынсыГаньсуJavaСьвянцяныДругая сусьветная вайнаHTMLКрыніца (Беластоцкі павет)ПрыбытакБеларуская Народная РэспублікаЯпоніяТэўда (імя)Навасады (гміна Міхалова)Блёкчэйн1 траўня1919Іслам у ЭстонііСаласьпілсАляксандар ЛукашэнкаРудаўт🡆 More