Міністэрства Спорту І Турызму Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства спо́рту і туры́зму Рэспу́блікі Белару́сь (Мінспорту Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць фізычнае выхаваньне.

Міністар спорту і турызму прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 5 сакавіка 2018 году пасаду міністра займае Сяргей Кавальчук.

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МСТ РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Кірава, д. 8, корп. 2
Міністар Сяргей Кавальчук
Першы намесьнік Вячаслаў Дурноў
Намесьнікі Аляксандар Баравуля, Міхаіл Партны
Зьвязаныя кампаніі «Компак», «Палац спорту»
Бюджэт 189 мільярдаў рублёў (2010 год; 63,1 мільёнаў $)
Сайт www.mst.by

Будова

  • Апарат — 4 управы, 6 аддзелаў, дэпартамэнт і дырэктарат;
  • Управы па фізычнай культуры, спорту й турызму вобласьцяў ды Менску;
  • Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры і спорту, вучэльня алімпійскага рэзэрву;
  • Газэта «Спартовая панарама» (па-расейску: «Спортивная панорама»);
  • Прадпрыемствы — «Белспортзабесьпячэньне», «Дырэкцыя будоўлі аб’ектаў Мінспорту», «Компак», «Нацыянальныя спартовыя лятарэі», «Палац спорту», «Стайкі» (Менскі раён);
  • Музэй і навукова-дасьледніцкі інстытут фізкультуры і спорту;
  • Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў — 1) адзінаборствах, 2) ветразевым спорце (Качына, Менскі раён), 3) водналыжным спорце, 4) вясьлярстве, 5) конным спорце й конегадоўлі (Ратамка, Менскі раён), 6) лёгкай атлетыцы, 7) мастацкай гімнастыцы, 8) настольным тэнісе, 9) тэнісе, 10) шахматах і шашках, 11) водных, 12) гульнявых, 13) прыкладных ды 14) зімовых відах спорту (Астрашыцкі Гарадок, Менскі раён);
  • Цэнтар спартовай мэдыцыны, антыдопінгавае агенцтва, навучальна-мэтадычны цэнтар фізычнага выхаваньня насельніцтва.

Задачы

Паводле ўставы ведамства мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне фізычнага выхаваньня, гульняў ды падарожжаў;
  • распрацоўка захадаў пашырэньня фізычнага выхаваньня, гульняў ды падарожжаў;
  • правядзеньне досьледаў выніковасьці аздараўленьня насельніцтва, дзіцячых ды юнацкіх гульняў, гульняў вышэйшых дасягненьняў;
  • узгадненьне фізычнага выхаваньня й гульняў сярод непрацаздольных асобаў;
  • ладжаньне гульняў ды падарожжаў у Беларусі.

Паўнамоцтвы

Паводле ўставы міністэрства мае паўнамоцтвы на:

  • ухваленьне ведамаснага заканадаўства;
  • падачу прапановаў аб касаваньні пастановаў ведамстваў ды мясцовых органаў улады супярэчных заканадаўству аб фізычным выхаваньні, гульнях і падарожжах;
  • прадстаўленьне ўраду ў адпаведных міжведамасных міжнародных арганізацыях ды заключэньне адпаведных міжнародных дамоваў;
  • стварэньне, ператварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў;
  • утварэньне міжведамасных камісіяў ды навуковых нарадаў;
  • запыт ва ўстановах зьвестак;
  • прыцягненьне да нарадаў навуковых установаў ды адмыслоўцаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міністэрства Спорту І Турызму Рэспублікі Беларусь БудоваМіністэрства Спорту І Турызму Рэспублікі Беларусь ЗадачыМіністэрства Спорту І Турызму Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыМіністэрства Спорту І Турызму Рэспублікі Беларусь КрыніцыМіністэрства Спорту І Турызму Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіМіністэрства Спорту І Турызму Рэспублікі БеларусьПрэзыдэнт БеларусіСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСяргей Кавальчук

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола МаляўкаГедымінас КіркіласУрал ЕкацярынбургПавал ДураўJavaScriptСьпірыдон СобальСакрат ЯновічЛетуваПагосьцішчаМінэтВальдэмар ГутшэТаргавіцкая канфэдэрацыяСпадарУладзімер ДубоўкаЛюцыя ПопаваЖнівеньДублінВоршаП’ер НараПадвойнае пранікненьнеНемежЛявон БаразнаТалакаБаранавіцкі раёнДамэннае імяАлесь КажадубПалестынаЭякуляцыяДзяржава ПалестынаКрытычнае мысьленьнеЗьмітрок БядуляЛацінская моваНаша НіваЛюдміла РублеўскаяВіртуальная супольнасьцьУсходні БэрлінЭль НіньнёРыека6Б47Паўлінка (п’еса).auПрэзыдэнт БеларусіКатэхізіс Сымона БуднагаЯнка СіпакоўВалерыя КуставаАндрэй ХадановічЛеанід ГалубовічМікола МятліцкіІнфармацыяМікола ГусоўскіПАлег ЖданСпакусьнікіMozilla FirefoxЎэйлзПастава 69Наш край (1925)КілбасаГрупавы сэксУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАнатоль ДзятлаўГабрэіБэтаАлегорыяНямецка-савецкая вайнаМастурбацыяУнівэрсытэтЮрка ВіцьбічБаўгарыя2008🡆 More