Барыс Сьвятлоў

Барыс Уладзімеравіч Сьвятлоў (28 лютага 1958, Менск, БССР, СССР) — беларускі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч.

Рэктар Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту Культуры й мастацтваў (20082012), міністар культуры Рэспублікі Беларусь з 10 сьнежня 2012 году.

Барыс Сьвятлоў
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь
10 сьнежня 2012 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Павал Латушка
Рэктар Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту Культуры й мастацтваў
30 лістапада 2007 — 10 сьнежня 2012
Папярэднік: Ядвіга Грыгаровіч
Наступнік: Юры Бондар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 лютага 1958 (66 гадоў)
Менск, БССР, СССР
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Біяграфія

Барыс Сьвятлоў нарадзіўся ў 1958 годзе ў Менску. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя У.І. Леніна.

У 19801989 гадах — старшы лябарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру Акадэміі навук БССР. У 19891990 гадах — чалец рэдакцыйнай калегіі кіраваньня мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990—1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР.

У 19911994 гадах — намесьнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

З траўня 1994 году па сьнежань 1994 году — начальнік аддзелу кінавідэамастацтва Міністэрства культуры й друку Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 1995 году па жнівень 1995 году — намесьнік дырэктара фінансава-інвэстыцыйнай кампаніі «Фінансы й актывы».

У 19951998 гадах — намесьнік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры.

У 19982003 гадах — начальнік аддзелу кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзелу арганізацыі інфармацыі, намесьнік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтар Рэспублікі Беларусь».

У 20032008 гадах — рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут парлямэнтарызму й прадпрымальніцтва».

У 20082012 гадах — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры й мастацтваў».

Літаратура

  • Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения / [авторский коллектив: Шпак Н. С. и др.]. — Минск, 2004.
  • Чалавек і грамадства : энцыклапедычны даведнік / [У. Л. Абушэнка і інш.]. — Мінск, 1998.
  • Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. (Биография.)

Tags:

10 сьнежня19582008201228 лютагаБССРБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваўМенскМіністэрства культуры Рэспублікі БеларусьСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВіківэрсытэтГабрэіІсьляндзкі коньКомсомольская правдаСтанкевіцаЧорны замак АльшанскіПлястмасаРэформа беларускага правапісу 1933 годуПітсбурскае пагадненьнеЛюбчаБерасьцеАлесь РазанаўЭпоха АсьветніцтваПарнаграфіяНу, пачакай!ВялікабрытаніяДрама (аповесьць)Вусякі1266АўстраліяЧалавекБаскетболАртур ФінькевічТаварны знакГенацыдПастава на каленяхІван Мележ1988The Walt Disney CompanyСувязь (тэхніка)2006ЛатаваПлошча1589Русіфікацыя БеларусіЭўропаВячаслаў АдамчыкПольшчаМаскваКастусь Каліноўскі15 красавікаМы выйдзем шчыльнымі радаміСтарабеларуская моваЁган Вольфґанґ фон Ґётэ1530ОксфардМікола ГусоўскіВалошкаZuzana (зброя)Ніна МацяшРасейская мова1500РасеяПаразытызм1997Плоцевы актЮнцьСтаніслаў ЯроцкіСакрат ЯновічЭратычнае мастацтваВікісховішчаПагоняЛітаратурныя жанрыХмараДзік1951Паўлюк ТрусАльгімонтЭнцыкляпэдыяВікіпэдыяФізыка🡆 More