Алег Ладкін

Алег Аляксандравіч Ладкін (рас.

Олег Александрович Ладкин; 1936, с. Новашыпунова, Алтайскі край, Расея) — архітэктар. Сябар Саюзу архітэктараў Беларусі (з 1971 году).

Атрымаў найбольшую вядомасьць як аўтар праекту г.зв. «Дома Чыжа» ў Менску.

Біяграфія

Скончыў у 1966 годзе Новасыбірскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. З 1966 году працаваў асыстэнтам у НІБІ, па землятрусе ў Ташкенце ў 1966—1968 гадох працаваў на аднаўленьні места, у 1968—1971 гадох у ДПІ «Алмаатадзіпрагар» у Алма-Аце.

У 1971 годзе пры спрыяньні савецкіх уладаў, якія праводзілі палітыку маскалізацыі Беларусі, пераехаў з жонкай у Менск. У 1971—1999 гадох быў галоўным архітэктарам праектаў у ДПІ «Менскпраект», у 1974—1976 гадох кіраваў майстэрняй «БелНДІПгорадабудаўніцтва». З 1991 году дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Ладкіна А. А.».

Працы

Алег Ладкін 
«Дом Чыжа», несупастаўляльны паводле маштабаў з гістарычным Траецкім прадмесьцем

У якасьці аўтара (галоўнага архітэктара праектаў) запраектаваў і рэалізаваў больш за 50 аб’ектаў жытлова-грамадзянскага прызначэньня празь дзяржаўныя ўстановы і больш за 50 аб’ектаў праз творчую майстэрню. Асноўныя працы: комплекс НДІ ЭВМ на вуліцы Максіма Багдановіча (1972—1975); станцыя мэтро «Трактарны завод»; забудова жылых дамоў уздоўж ракі Сьвіслачы (1982-89), праект жылога дома па вул. Валгадонскай, 19; бібліятэка ў цэнтры жылога раёну Чыжоўкі; жылая забудова ўздоўж праспэкту Незалежнасьці (рэалізавана ў 1987—1991) — усе ў Менску; аддзелы «Беларусбанк» у Рэчыцы (2006—2008), Кобрыні (2008—2009); жылы комплекс з убудаванымі адміністрацыйнымі і гандлёвымі памяшканьнямі, гаражом-стаянкай на вуліцы Старажоўскай ў Менску (2007—2009, будаваньне ў 2009—2011).

Найбольш вядомы праект Ладкіна — «Дом Чыжа» ў Менску (афіцыйная назва — «Ля Траецкага», рас. «У Троицкого»), рэалізаваны ў 2009—2013 гадох.

Погляды

Параноўвае свой «Дом Чыжа» з Эйфэлевай вежай. Пры гэтым сьцьвярджае, што пры рэалізацыі ўсяго праекту (разам з рэканструкцыяй гасьцініцы «Беларусь») «Менск быў бы ня горшым за Ашгабад або Грозны» (рас. «Минск бы был не хуже Ашхабада или Грозного»).

Лічыць, што крытыкі «Дома Чыжа» кіруюцца нацыянальным пытаньнем і належаць да «максымум 11% людзей, якія лічаць сябе нацыяй, а астатніх быдлам» (рас. «максимум 11% людей, которые считают себя нацией, а остальных быдлом»). Сьцьвярджае, што ў час праектаваньня дома «людзі прапольскага складу зь іншым поглядам на архітэктуру» (рас. «люди пропольского склада с другим взглядом на архитектуру») запрашалі яго на круглы стол, на які ён нібы пагаджаўся, а той не адбыўся.

Ацэнкі

Ладкіна характарызуюць як чалавека, што «ўвойдзе ў гісторыю места і падручнікі архітэктуры як цынічны вандал», які пры будаваньні «Дом Чыжа» кіраваўся не прафэсійнымі меркаваньнямі, а грашыма забудоўніка.

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Алег Ладкін БіяграфіяАлег Ладкін ПрацыАлег Ладкін ПоглядыАлег Ладкін АцэнкіАлег Ладкін ЗаўвагіАлег Ладкін КрыніцыАлег ЛадкінАлтайскі крайРасейская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вагінальны сэксБайструкВыказьнікБычкі (Віцебская вобласьць)Бярозка (часопіс)ЭротыкаПаставыРодМы выйдзем шчыльнымі радаміБагуслаў РадзівілМэдыяВікіЗборная Ангельшчыны па футболе1891Домінік СобаслаіVolvo CarsПагоняКадзіла сармацкаеЮрась БарысевічАўтамабільны знакМустафа Кемаль АтатуркЯзафат Кунцэвіч15 красавікаМіхась БашлакоўВольныя матэрыялыПэрсыдзкая моваАлесь ПетрашкевічСтаніслаў ШушкевічУрадШкотыМагілёўПарыжАнатоль СысЗнакі прыпынкуЛесьбійская эротыкаІван ЧыгрынаўЛіцьвіныЯнка БрыльАдлігаЮлі ТаўбінЭўропаЧарнобыльская катастрофаВалерыя КуставаДабрыняДжозэф Рабінэт БайдэнШто й па моруLinuxPHPНіна МацяшЗдароўеЭратычнае мастацтваВэб-дызайнЧовенГрыгарыянскі каляндарМікі МаўсПорнафільмы дарослых з падлеткаміРусіфікацыя БеларусіIBMКузьма ЧорныКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Санта-КляўсМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніСмаленскМенскQR-кодКастусь КаліноўскіПэтэр ПэлегрыніАнтон ЯльчынЭякуляцыяСяргей НавумчыкАзія🡆 More