Палац Рэспублікі

Пала́ц Рэспу́блікі (першая назва — Палац зьездаў, рас.

Славутасьць
Палац Рэспублікі
Палац Рэспублікі
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас Кастрычніцкі пляц, 1-1
Каардынаты 53°54′12.25″ пн. ш. 27°33′37.22″ у. д. / 53.9034028° пн. ш. 27.5603389° у. д. / 53.9034028; 27.5603389 27°33′37.22″ у. д. / 53.9034028° пн. ш. 27.5603389° у. д. / 53.9034028; 27.5603389
Аўтар праекту Міхаіл Міхеевіч Пірагоў[d], Лявонці Ульянавіч Зданевіч[d] і Анатоль Андрэевіч Шабалін[d]
Дата заснаваньня 31 сьнежня 2001
Будаваньне ???—2001 гады
Сайт Афіцыйны сайт
Палац Рэспублікі на мапе Беларусі
Палац Рэспублікі
Палац Рэспублікі
Палац Рэспублікі
Палац Рэспублікі Палац Рэспублікі на Вікісховішчы

Дворец съездов) — шматфункцыйны комплекс у Менску, збудаваны ў 1985—2000 гадох. Знаходзіцца на гістарычным Новым Месьце, на месцы зруйнавага савецкімі ўладамі жылога корпуса кляштару дамініканаў. Архітэктары будынка арыентаваліся на стылістыку Палаца зьездаў у Маскве. Кіраўнік аўтарскага калектыву архітэктараў — Міхаіл Пірагоў, ураджэнец Краснаярскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 годзе.

У 2013 годзе ўлады Беларусі афіцыйна прызналі Палац Рэспублікі дысгарманічным будынкам, які парушае цэласнасьць ансамбляў Менску і замінае ўспрыманьню гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў. За сваю пачварнасьць і чужароднасьць навакольнаму архітэктурнаму асяродзьдзю атрымаў народныя назвы Чарнобыльскі саркафаг і маўзалей.

Гісторыя

У часе заняцьця Менску савецкімі войскамі ў 1944 годзе кляштарны комплекс дамініканаў, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, атрымаў пашкоджаньні. У 1945 годзе Нямеччына выплаціла СССР кантрыбуцыю на яго аднаўленьне, а ў канцы 1940-х гадоў праводзіліся працы першаснай кансэрвацыі касьцёла. Аднак у 1950 годзе савецкае кіраўніцтва канчаткова зацьвердзіла новы генэральны плян Цэнтральнага пляцу, згодна зь якім пасярод яго ўзводзіўся манумэнт Сталіну, а на месцы колішняга кляштару разьбіваўся сквэр. Пад покрывам ночы, у 1950 годзе савецкія ўлады ўзарвалі выдатны помнік архітэктуры. Ягоныя камені выкарысталі для падмуркаў новых будынкаў Менску.

У пачатку 1980-х гадоў савецкія ўлады надумалі збудаваць у Менску аналяг маскоўскага Палаца зьездаў. У пачатку 1984 году яны сфармавалі аўтарскі калектыў архітэктараў дзеля праектаваньня комплексу аб'ектаў Кастрычніцкай плошчы, у які ўвайшлі В. Данілаў, Л. Зданевіч, Л. Маскалевіч, В. Новікаў, М. Турлюк, В. Усімаў, А. Шабалін, з удзелам I. Бізюка, К. Філіповіча. Узначаліў аўтарскі калектыў Міхал Пірагоў, ураджэнец Краснаярскага краю Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 годзе.

Палац Рэспублікі 
Палац Рэспублікі сваім вялізным аб'ёмам і вышынёй скажае панараму гістарычнага цэнтру Менску і замінае ўспрыманьню помнікаў архітэктуры

Будаваньне гмаха менскага Палаца зьездаў пачалося ў 1985 годзе. Аднак распад СССР і пагаршэньне эканамічнай сытуацыі прывялі да фактычнага замарожваньня будоўлі ў 1990-х гадох.

24 ліпеня 1995 году прарасейскі кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў аднавіць будаўнічыя працы. Адкрыцьцё Палаца Рэспублікі адбылося 31 сьнежня 2001 году. У яго склад уваходзяць:

  • вялікая глядзельная заля на 2700 месцаў
  • малая глядзельная амфітэатральная заля на 500 месцаў
  • канфэрэнц-залі на 200 і 100 месцаў
  • прэс-цэнтар
  • урадавы комплекс з канфэрэнц-заляй на 30 месцаў

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Палац Рэспублікі ГісторыяПалац Рэспублікі Глядзіце таксамаПалац Рэспублікі ЗаўвагіПалац Рэспублікі КрыніцыПалац Рэспублікі Вонкавыя спасылкіПалац РэспублікіБеларусьКасьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)Краснаярскі крайМаскваМенскНовае МестаРасейская моваРасеяСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГальвідЗлучнікЗнак рашоткі (актаторп)АдлігаВікісховішчаАкторы парнафільмаўЭль НіньнёМаксім ЛужанінСтаніслаў Шушкевіч1989ЛёнданБеларусьЛітаратурныя жанрыФундацыя «Вікімэдыя»Сельская гаспадарка27 красавікаВольныя матэрыялыТэхналёгіяКазаньРысПратэстанцкая РэфармацыяАлесь КлышкаФранцыск Скарына.slЛагойскБярозка (часопіс)2022Тып (біялёгія)СтрахХатыньЛітваСамасейШкотыПаўночная МакедоніяДругая сусьветная вайнаХацкель Дунец1863УНІАНСусьветнае павуціньнеНямецка-савецкая вайнаКрэўскі замакАляксей ДудараўКіраў (Кіраўская вобласьць)ПрыродаСэксПарнафільмПагоняБумонтВікіпэдыяНаша НіваАўгустоўскі каналМаксім ГарэцкіІрляндцыПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыСакуныЮрась ШамецькаАляксандар КосінецНаваградакБеларуская мінуўшчына (часопіс)Разьвітаньне з РадзімайЗначэньнеКніга прарока ДаніілаАнальны сэксКрама (гурт)Tor BandМікола МаляўкаНіна МацяшВейшнорыяЛявон Баразна🡆 More