27°33′42″ у. д. / 53.90222° пн. ш.
27.56167° у. д.
Кастрычніцкая плошча — плошча ў цэнтры Менску, знаходзіцца паміж паміж праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Энгельса і Інтэрнацыянальнай.
Кастрычніцкая плошча | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Купалаўская/Кастрычніцкая |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Кастрычніцкая плошча ў Вікісховішчы |
З усходу плошча абмежавана будынкамі Палацу культуры прафсаюзаў і Музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя гэтых будынкаў, на плошчы разьмешчаны будынак РУП «Белтэлекам», Менскага абласнога выканаўчага камітэту, Палацу Рэспублікі. На плошчы ўсталяваны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі» і вялікі тэлевізійны экран. З боку праспэкту Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы прылягае Аляксандраўскі сквэр з былымі ўрадавымі трыбунамі, у цэнтры якога разьмешчаны старадаўні фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем». Вакол сквэру разьмешчаныя Цэнтральны дом афіцэраў, рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. На плошчы разьмешчаныя выхады станцый мэтро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».
У цяперашні час плошча часта становіцца месцам правядзеньня канцэртаў, гуляньняў, а таксама грамадзка-палітычных акцый, пад час якіх плошча ўпрыгожваецца адпаведнай атрыбутыкай. Пачынаючы з 2000 году, кожную зіму ў цэнтры плошчы ўсталёўваецца самая высокая ў краіне штучная елка (вышыня — 30 мэтраў, дыямэтар — 18 мэтраў), вакол якой заліваюць коўзанку, а над самой плошчай праводзяць сьвяточную ілюмінацыю.
Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Плошча праектавалася і забудоўвалася ў 1949—1950 гады. Аўтарамі праекту забудовы былі Генадзь Баданаў, Уладзімер Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, Міхаіл Парусьнікаў.
У верасьні 1952 году на плошчы быў усталяваны помнік Сталіну вышынёй 10 мэтраў. У 1957 годзе паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным сквэрам былі пабудаваныя ўрадавыя трыбуны, зь якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР у 1950—1970-я гады прымала парады і вітала дэманстрацыі. Такім чынам за Цэнтральнай плошчай быў аформлены статус галоўнай плошчы гораду. 3 лістапада 1961 году помнік Сталіну быў зьнішчаны. У 1966 годзе адкрыўся пабудаваны на плошчы Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1984 годзе плошча была перайменавана ў Кастрычніцкую, на ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў, у выніку чаго статус цэнтральнай плошчы вярнуўся да плошчы Леніна. У 1998 годзе быў усталяваны памятны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі».
У 2006 годзе моладзь у часе пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў назвала Кастрычніцкую плошчу імем Кастуся Каліноўскага.
Кастрычніцкая плошча (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кастрычніцкая плошча (Менск), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.