Палац Слушкаў

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Слушкаў
лет. Sluškų rūmai
Палац Слушкаў
Палац Слушкаў
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°41′28″ пн. ш. 25°17′50″ у. д. / 54.69111° пн. ш. 25.29722° у. д. / 54.69111; 25.29722 25°17′50″ у. д. / 54.69111° пн. ш. 25.29722° у. д. / 54.69111; 25.29722
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і барока
Аўтар праекту Мікелянджэлё Пальлёні
Статус Ахоўная зона
Палац Слушкаў на мапе Летувы
Палац Слушкаў
Палац Слушкаў
Палац Слушкаў
Палац Слушкаў Палац Слушкаў на Вікісховішчы

Палац Слушкаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на левым беразе Вяльлі, паміж вуліцамі Тадэвуша Касьцюшкі і Слушкаў. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны палац у Вільні будаваўся ў 1690—1694 гадох на заказ ваяводы полацкага Дамініка Міхала Слушкі. Будынак узьвялі на штучнай паўвысьпе. Пры будаваньні частку рэчышча Вяльлі засыпалі грунтам з Антокальскага пагорка. Дэкаратыўнымі работамі, відаць, займаліся Мікелянджэлё Пальлёні і Ян Пётар Пэрці, які быў архітэктарам палаца.

Па пашкоджаньні ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Ніжняга замка стаў месцам знаходжаньня ўраднікаў у часе іх візытаў у Вільню. У 1705 і 1709 гадох тут спыняўся маскоўскі гаспадар Пётар I.

Па сьмерці Дамініка Міхала Слушкі ў 1719 годзе перайшоў у валоданьне Патоцкіх, з 1727 году — Пузынаў, з 1745 году — зноў Патоцкіх. У 1756 годзе палац набылі манахі ордэна піяраў, якія ўладкавалі тут калегіюм і друкарню. У 1766 годзе будынак набыў Міхал Казімер Агінскі, які адрэстаўраваў яго паводле праекту П’етра Росьсі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Палац Слушкаў 
Палац Слушкаў. Н. Орда, 1875 г.

У 1794 годзе палац занялі расейскія войскі, а па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) улады Расейскай імпэрыі адабралі яго ў Агінскіх і ператварылі ў жылы дом.

У 1803—1831 гадох тут разьмяшчаўся бровар Дамініка Зайкоўскага. Неўзабаве будынак пераплянавалі, колькасьць паверхаў павялічылі да чатырох і з 1872 году палац пачалі выкарыстоўваць пад вайсковую вязьніцу. У гэты ж час зьнішчылі багаты арыгінальны інтэр’ер і экстэр’ер палаца.

Найноўшы час

За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў будынку працягвала знаходзіцца вязьніца.

У 1957—1959 гадох будынак рэканструявалі: разабралі перагародкі турэмных камэраў, замянілі перакрыцьці, павялічылі вокны. У 1959—2002 гадох у гэтым будынку працавала Віленская 25-я прафэсійна-тэхнічная вучэльня.

З 2002 году ў палацы разьмяшчаецца факультэт тэатру і кіно Летувіскай акадэміі музыкі і тэатру. Тым часам прыбудовы знаходзяцца ў працэсе рэстаўрацыі, галоўная частка палаца чакае аднаўленчых работ. Плянуецца вярнуць арыгінальны падзел на два паверхі і аднавіць маляўнічыя барокавыя вокны.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з чатырма 3-павярховымі масіўнымі бакавымі вежамі. Ад пачатку фасады будынка былі ўніфікаванымі вялікім ордэрам іянічных пілястраў, якія абрамлялі вялікія вокны. Інтэр’еры аздабляліся італьянскім мармурам, ляпнінай і насьценнымі росьпісамі. Галоўны ўваход на тэрыторыю палаца быў з боку цяперашняй вуліцы Тадэвуша Касьцюшкі празь велічную браму. Палац атачаў парк італьянскага тыпу з каналамі, сажалкамі, фантанамі і экзатычнымі расьлінамі.

Пры рэканструкцыі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў замест былых двух зрабілі чатыры паверхі з драўлянымі перакрыцьцямі, пазьней замененымі на жалезабэтонныя. У пачатку XX ст. уваходную браму забудавалі 2-павярховымі карпусамі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Палац Слушкаў ГісторыяПалац Слушкаў АрхітэктураПалац Слушкаў ГалерэяПалац Слушкаў КрыніцыПалац Слушкаў ЛітаратураПалац Слушкаў Вонкавыя спасылкіПалац Слушкаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.mh.mzКрыж Сьвятога БэнэдыктаБеластокПавал АляксюкLinux.nfНародны АльбомМанфрэдВіктар Ляхар.gw1955.bf1947ГабрэіКінбурнская пярэспаКрумкач1966Google ChromeІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)НясьвіжАмсьціслаўПарнаграфія-гонза.sjЯмант.aq.idІгнат ДамейкаФранцуская моваТарас Прахаська1370.fkУкраіна.bsАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіУладзіслаў СыракомляРамаданАнілінгус86.agКарцыналёгіяПінскТрансплянталёгія3Šyba 48Мартын ОпіцТалінМікола Ермаловіч1989Ровар.mu.qa1939Наша думка1919.mx2008Мальдывы.nlЧырвоны мухаморЛаскацень.kzTesla IncМэтабалізмІнфарматыка1993.et.iq41891916Невель.pkМанівідТутэйшыя (выраз)🡆 More