Юры Чыж

Юры Чыж (нар.

28 сакавіка 1963 году, Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі. Паводле некаторых ацэнак — другі паводле багацьця чалавек у краіне, саступае першае месца Ўладзімеру Пефціеву.

Юры Чыж
Імя пры нараджэньні Юры Аляксандравіч Чыж
Род дзейнасьці прадпрымальніцтва
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1963 (61 год)
Месца нараджэньня вёска Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак прадпрымальнік
Бацька Аляксандар Чыж
Маці Вера Пятроўна Чыж (пам. 2012)
Жонка Сьвятлана Чыж
Дзеці 2 сыны: Сяргей (нар. 1988), дачка
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Сайт www.triple.by
Дадаткова Заснавальнік (1992), кіраўнік і ўласьнік ТАА «Трайпл»

Раньняе жыцьцё

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. Быў малодшым з 6 сыноў. Бацька быў праваслаўным. Маці — баптысткай. Старэйшыя браты — Уладзімер, Яўген (пам. 2010), Віктар, Аляксандар і Анатоль. Найстарэйшы брат Уладзімер працаваў старшынём мясцовага калгасу, затым кіраўніком Маларыцкай фабрыкі па сушцы гародніны. Аляксандар і Анатоль кіравалі бярозаўскім прадпрыемствам «Варыянт», што вырабляла вокны і дзьверы з алюміну і драўніны.

Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Пасьля навучаньня па разьмеркаваньні трапіў на трактарны завод, дзе працаваў цягам наступных некалькіх гадоў і даслужыўся да начальніка энэргаслужбы корпусу.

Прадпрымальніцкая дзейнасьць

У лістападзе 1992 году Юры Чыж заснаваў кампанію «Трайпл», якая займалася будаўніцтвам і вытворчасьцю будаўнічых матэрыялаў. Цягам наступных гадоў у структуру ягонага бізнэсу ўвайшлі прадпрыемствы па вытворчасьці безалькагольных напояў («АкваТрайпл»), рэстаран-бровар «Ракаўскі бровар». Сама ААТ «Трайпл» спэцыялізуецца на будаўніцтве, вытворчасьці алюмініевых канструкцыяў, транспарце і інш.

У 1999 годзе Чыж увайшоў у Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце Беларусі.

Грамадзкая дзейнасьць

Юры Чыж — кіраўнік ЗАТ «ФК Дынама-Менск». З 2008 году зьяўляецца старшынём Беларускай фэдэрацыі барацьбы.

20 чэрвеня 2013 году ўказам № 279 А. Лукашэнка ўзнагародзіў Ю. Чыжа ордэнам Айчыны III ступені.

Санкцыі ЭЗ

23 сакавіка 2012 году прадпрымальнік разам з ягонымі кампаніямі быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адзін з кашалькоў рэжыму Лукашэнкі. 6 лістапада 2015 году санкцыі супраць Чыжа і ягоных актываў былі зьнятыя.

Сям’я

Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Юры Чыж Раньняе жыцьцёЮры Чыж Прадпрымальніцкая дзейнасьцьЮры Чыж Грамадзкая дзейнасьцьЮры Чыж Санкцыі ЭЗЮры Чыж Сям’яЮры Чыж КрыніцыЮры Чыж Вонкавыя спасылкіЮры ЧыжБеларусьБерасьцейская вобласьцьБярозаўскі раёнСабалі (Берасьцейская вобласьць)Уладзімер Пефціеў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІракАлег СалтукБялуха (гара)C++Адвечным шляхамАтрад (біялёгія)Сьвятая Рымская імпэрыяВінцэнт Дунін-МарцінкевічКастусь ЦыбульскіСтараўкраінская моваСтанкевіцаІзраільВоршаШаркоўшчына1629Людміла РублеўскаяМаўнтын-Вію (Каліфорнія)22 красавікаСлуцкі збройны чынМікола ГусоўскіПарнаграфія-гонзаЭнцыкляпэдыяАнатоль Сербантовіч1266СяброўстваМарыя Мартысевіч1751Ісламская дзяржаваГрыбыГорадняКубак Ангельшчыны па футболеПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)Вялікі выбухАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўКітайЦмокБеларуская энцыкляпэдыяАўстраліяГуда (імя)Эратычнае мастацтваВасіль Пятровіч ШаранговічГенадзь ПашкоўЦытрусСтамбулЛявон БаразнаЮрась БарысевічВіктар ШніпДанецкая народная рэспублікаПарнаграфія ў ЗШАЗямля (неадназначнасьць)ПарнаграфіяКліматАрктычны акіянМагілёўская вобласьць2024Ніна МацяшСпадчына (верш)Навука24 красавікаУладзімер Арлоў (гісторык)26 красавікаРэформа беларускага правапісу 1933 годуЛюбчаЛірыка🡆 More