Прадпрыемства Віцязь

30°14′5″ у. д. / 55.16639° пн. ш.

30.23472° у. д. / 55.16639; 30.23472

«Ві́цязь» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1976 году пад назвай «Віцебскага тэлевізійнага заводу».

«Віцязь»
Прадпрыемства Віцязь
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Рушым да новых магчымасьцяў
Заснаваная 3 сакавіка 1976 (48 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Віцебск
Адрас Першамайскі раён, мікрараён Поўдзень-4, вул. Петруся Броўкі, д. 13а
Ключавыя фігуры Генадзь Азараў, Валер Зайцаў (галоўны інжынэр), Канстанцін Шульган (старшыня)
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя будаўнічыя матэрыялы, вэнтылятар, зарадная станцыя, мікрахвалёвая печ, мэбля, паддон, рэцыркулятар паветра, стэрылізатар, тэлеантэна, тэлевізар, тэлецюнэр, тэрмастат, электраровар
Абарачэньне Прадпрыемства Віцязь130,305 млн рублёў (2020 год; 50,527 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Прадпрыемства Віцязь3,598 млн рублёў (2020 год; 1,395 $)
Чысты прыбытак Прадпрыемства Віцязь3,623 млн рублёў (2020 год; 1,405 $)
Лік супрацоўнікаў 1007 (2021 год)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Беларусі
Даччыныя кампаніі «О-Мэд»
Аўдытар ТАА «Грант Торнтан» (Менск)

На 2021 год вырабляла мэдычнае абсталяваньне, побытавыя прылады і тэлевізары, а таксама будаўнічыя матэрыялы, мэблю і пажарныя прылады. Прадпрыемства ўваходзіла ў свабодную эканамічную зону «Віцебск» і месьцілася на 5 вытворчых пляцоўках агульнай плошчай 51,5 гектараў. У склад прадпрыемства ўваходзілі асяродак распрацаваньня вырабаў і 9 вытворчасьцяў: 1) мэдычных прыладаў, 2) побытавай электронікі, 3) адмысловага абсталяваньня, 4) мэталаапрацоўча-прыладная, 5) гальванічная, 6) плястмасавых вырабаў, 7) энэргетычная, 8) пяшчана-бэтонных вырабаў, 9) дрэваапрацоўчая. Таксама «Віцязю» належалі: аўтастаянка і 3 гуртажыткі, спартовы комплекс і страўня. «Віцязь» быў найбольшым прамысловым прадпрыемствам Віцебску. Гандлёвая сетка налічвала 4 фірмовыя крамы ў Валожыне (Менская вобласьць), Віцебску, Воршы (Віцебская вобласьць) і Менску. За мяжой працавала гандлёвае прадстаўніцтва ў Санкт-Пецярбургу (Расея). Майстэрні абслугоўваньня побытавых прыладаў «Віцязю» дзейнічалі ў 100 са 118 раённых цэнтраў Беларусі, у тым ліку па 2 у Менску, Клімавічах (Магілёўская вобласьць), Рэчыцы (Гомельская вобласьць) і Сьвіслачы (Гарадзенская вобласьць), а таксама ў Новалукомлі і Наваполацку. У 68 гарадах Расеі дзейнічала 83 такія майстэрні.

Вытворчасьць

На 2021 год «Віцязь» меў у вытворчасьці:

  • 8 відаў станкоў — абразіўна-адразныя, зубаапрацоўчыя, дзяўбальныя, каардынатна-расточныя, сьвідравальныя (7 узораў), такарныя (4), фрэзэрныя (7) і шліфавальныя (9);
  • 2 віды нажніцаў — гільяцінныя і ролікавыя;
  • 5 відаў прэсаў;
  • згінальныя машыны, лістазгінальныя вальцы і 3 віды трубазгінальнікаў;
  • мэханічную нажоўку і зварачнае абсталяваньне.

Фарбавальны комплекс мог наносіць водарашчынальныя эмалі на кажухі і карпусы тэлевізараў даўжынёй да 80 см. У склад комплексу ўваходзілі фарбавальная кабіна, канвэер перавозкі і тунэль сушкі. Таксама ў вытворчасьці выкарыстоўвалі лічбавае праграмнае кіраваньне (ЛПК), загружальнік сыпкіх плястыкавых гранулаў магутнасьцю 300 кг/гадзіна, гранулятар полістыролу магутнасьцю 90 кг/гадзіна, драбілку тэрмаплястмасы магутнасьцю 100 кг/гадзіна, клямарааўтамат магутнасьцю 4000 асобнікаў/гадзіна (вытворасьць з дроту для кілбаснай абалонкі), выпрабавальні ходнікавай пліткі і побытавай электронікі, стружкаадсмок магутнасьцю 1900 кубамэтраў/гадзіна для дрэваапрацоўкі, акустычныя таймэры чуйнасьцю ад 40 гэрц, выпрамляльнік сілкаваньня для стабілізацыі шчыльнасьці і напругі току ў гальванічных ваннах і пры электрахімічнай мэталаапрацоўцы, а таксама аддзяляльнік абрэзкаў магнітных мэталаў.

Вырабы

На 2021 год «Віцязь» вырабляў:

  • 21 узор вадкакрышталічных тэлевізараў з дыяганальлю ад 15 да 65 цаляў (38—165 см);
  • лічбавыя тэлецюнэры і тэлевізійныя кранштэйны для дыяганалі 26—50 цаляў (66—127 см) і вагі да 25 кг;
  • 3 узоры тэлеантэнаў, у тым ліку з узмацняльнікам (АТІАГ) і пакаёвыя (АТНА);
  • 3 узоры цеплавэнтылятараў памяшканьняў;
  • 3 узоры мікрахвалёвых печак на 20 літраў магутнасьцю 700 ватаў;
  • плястмасавыя вырабы — эўрападдоны 120 на 80 см, літровыя квадратныя слоікі з накрыўкай, скрыні для дасьпяваньня тоны сыру, полістырольныя скрыні зьмяшчальнасьцю ад 0,5 да 50 літраў і 25 кг, палімэрныя слоікі ад 1 да 18 літраў, утулкі і шканты для мэблі, паліца- і штангатрымальнікі, сеткавыя шнуры, модульныя краты на 1 кв.м, а таксама рукаяткі, стужкі і сьцяжкі для мэблі;
  • кованую, корпусную (з драўнянавалакністай і лямінаванай пліты) і драўняную (з масіву бярозы і хвоі) мэблю — зэдлік, камода, канапа, ложак, паліца, стол, стэлаж, тумба і шафа;
  • 13 узораў зарадных станцыяў для электрамабіляў — «ЕС-301», «ЕС-302» і «ЕС-401» выходнай магутнасьцю ад 7,2 да 50 кіляват з напругай 230, 400 і 500 вольт;
  • электраровар «Цёмны конь» на 50 км ходу з магутнасьцю электрарухавіка 250 ват;
  • 19 узораў мэдычных вырабаў — паветраныя і паравыя стэрылізатары абсягам ад 10 да 80 літраў, візуалізатары венаў і рэцыркулятары паветра, бактэрыцыдныя выпраменьвальнікі ўльтрафіялетам і сухапаветраныя тэрмастаты (ТСП-80), фотамеры Ф300ТП і апараты квантавай тэрапіі (АКТ), лазэрныя насадкі і электрапунктурныя апараты, рухомыя і стацыянарныя падстаўкі;
  • драўляныя вырабы — альтанка, арэлі, бочка, кадка, купель, куфар і лазьня;
  • аўтаматызаваны ліфтавы склад вышынёй да 24 мэтраў з паліцамі на 650 кг, шырынёй 237—457 см і глыбінёй 271—309 см.

Мінуўшчына

3 сакавіка 1976 году ўхвалілі[удакладніць!] Рашэньне аб стварэньні «Віцебскага тэлевізійнага заводу». У красавіку 1977 году зацьвердзілі 1-ю мадэль каляровага тэлевізару «Віцязь-722». У верасьні 1978 году з канвэера сышоў 1-ы сэрыйны «Віцязь-722» 2-га пакаленьня. Да канца году выпусьцілі 500 такіх тэлевізараў. У 1980 годзе вытворчасьць дасягнула 50 000 тэлевізараў, а ў 1981 годзе яна падвоілася. У 1982 годзе асвоілі выпуск прыладаў «Дэльта Р-2М» для кіраваньня ракетамі на самалётах «Су-17» і «Су-24», «МіГ-23» і «МіГ-27», а таксама «Як-36» і «Як-38». Таксама асвоілі выпуск прыладаў «Аўрора-А» і «Аўрора-В» ў складзе комплексаў «Азоў» і «Верша» для кіраваньня ракетамі на самалётах «МіГ-31» і «Су-27». У 1982-м яшчэ асвоілі выпуск галаўной часткі «В-500» тактычнай ракеты «Х-25МР» на самалётах «МіГ-23», «Су-17», «Су-24», «Су-25» і «Як-38». У 1983 годзе «Віцебскі тэлезавод» выйшаў са складу вытворчага аб’яднаньня «Ленінец» у Ленінградзе (Расейская СФСР). У 1984 годзе выпусьцілі 500-тысячны тэлевізар «Віцязь». У жніўні 1985 году пачалі сэрыйны выпуск інтэгральна-модульных тэлевізараў «Віцязь Ц381Д», якія атрымалі срэбраны мэдаль на Выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі СССР. У 1987 годзе стварылі вытворчасьць каляровых манітораў з кінэскопамі высокага разрозьненьня і сталі выпускаць кампутары для вытворчых станкоў зь лічбавым праграмным кіраваньнем (ПЛК). Таксама пачалі вырабляць выяўляльнікі гразавых і сьнежных хмараў «Граза-М24» для самалётаў. У 1988 годзе выпусьцілі звыш 155 000 каляровых тэлепрымачоў. 17 жніўня 1988 году з канвэера сышоў мільённы тэлевізар пад таварным знакам «Віцязь». У 1989 годзе стварылі вытворчае аб’яднаньне «Віцязь», у склад якога ўвайшлі тэхна-гандлёвы дом, рамонтна-будаўнічая ўправа і створанае ў 1987 годзе канструктарскае бюро «Дысплэй». У 1990 годзе прыступілі да выпуску мэдычных прыладаў і вырабілі звыш 234 000 тэлевізараў.

У 1991 годзе стварылі выпрабавальны сэртыфікацыйны цэнтар, запусьцілі дрэваапрацоўчы цэх і сэрыйную вытворчасьць відэаманітораў. У 1992 годзе асвоілі выпуск спадарожнікавых антэнаў і відэаманітораў «ВММ-31-02», а таксама ўтварылі аддзел маркетынгу. Пачалі стварэньне сеткі аддзяленьняў у Летуве, Расеі і Ўкраіне. У 1993 годзе стварылі звыш 70 уласных тэхна-гандлёвых дамоў ў 7 краінах Азіі — Азэрбайджан, Армэніі, Казахстане, Кыргыстане, Таджыкістане, Туркмэністане і Ўзбэкістане, а таксама ў 3-х краінах Эўропы — Малдове, Расеі і Ўкраіне. 22 красавіка 1993 году прадставілі 1-ы гандлёвы дом «Віцязь». У 1995 годзе пачалі выраб тэлевізараў на ўласных монашасі. У 1996 годзе перайшлі да выпуску аналягавых тэлевізараў 6-га пакаленьня на монашасі ў плястмасавых карпусах і стварылі аварыйна-ратавальны атрад «Віцязь». Таксама ўтварылі вытворчасьці вузлоў і блёкаў, зборачна-рэгулявальную і дрэваапрацоўчую вытворчасьці, а таксама заснавалі інжынэрна-вытворчы комплекс «Віцязь-С». У 1997 годзе асвоілі вытворчасьць пажарных прыладаў. У 1998 годзе пачалі вырабляць аналяга-лічбавыя тэлевізары з памерам экрана 37, 51 і 54 см. У 1999-м павялічылі тэрмін гарантыйнага абслугоўваньня тэлевізараў да 2 гадоў і пачалі сэрыйных выпуск мадэляў «Вікінг» і «Генэзіс». У 2000 годзе выпусьцілі 3-мільённы тэлевізар.

Прадпрыемства Віцязь 
Тэлевізар «Віцязь Мікра» (2015 год)

У 2001 годзе «Віцязь» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства, а выпуск тэлевізараў перавысіў 300 000 асобнікаў. У 2002-м у вытворчасьці асвоілі паверхневы мантаж і выпусьцілі 1-ы беларускі тэлевізар з плоскім кінэскопам 54 см па дыяганалі. У 2003 годзе выпусьцілі 30 мадэляў тэлевізараў з памерам экрана ад 12 да 29 цаляў (34—72 см). Тэлевізары «Віцязь» дазвалялі праглядаць да 100 тэлепраграмаў і мелі мэню, таймэр і тэлетэкст, а таксама ахову выбранай праграмы ад прагляду. У 2004 годзе выпусьцілі 550 000 тэлевізараў звыш 50 мадэляў. 10 лютага 2005 году «Віцязь» атрымаў пасьведчаньне якасьці на тэлевізар «Планіт» ад «Таварыства электратэхнікі, электронікі і інфармацыйных тэхналёгіяў» («ТЭЭІТ») у Нямеччыне (Франкфурт-на-Майне, зямля Гэсэн), што дазволіла пастаўляць яго ў краіны Эўразьвязу. У 2005 годзе Камітэт стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі Беларусі падрыхтаваў Дзяржаўны стандарт, які абавязваў пастаўнікоў электронікі ў Беларусь суправаджаць яе інструкцыяй на беларускай мове. Аднак тагачасныя кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў «Віцязь» і «Гарызонт» запярэчылі ўхваленьню таго стандарту, таму той не набыў законнай моцы. У 2005-м прадалі звыш 600 000 тэлевізараў каля 80 узораў з дыяганалямі ад 37 да 72 см, у тым ліку тэлевізары 7-га пакаленьня. У 2006 годзе пачалі выраб тэлевізараў «Люксор» з плоскім экранам на монашасі МШ-75. 31 студзеня 2007 году «Віцязь» увайшоў у свабодную эканамічную зону «Віцебск» за № 84. У 2007-м сталі выпускаць 6 узораў відэапрайгравальнікаў лічбавых крушэлак і вадкакрышталічныя тэлевізары з дыяганальлю 15, 20, 26, 32, 37 і 42 цалі. У 2008 годзе асвоілі вытворчасьць пыласмокаў, а таксама электрычных імбрыкаў і прасаў. У 2009 годзе пачалі выпуск лічбавых тэлецюнэраў і мікрахвалевых печак, электрастатычных масажораў і паравых стэрылізатараў ёмістасьцю ад 10 да 100 літраў, геадэзічных стэрэаманітораў і будаўнічых блёкаў зь пенаполістыролбэтону. 5 жніўня 2009 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1010 аб выдачы спажывецкіх пазыкаў пад 10% гадавых на набыцьцё відэапрайгравальнікаў, мікрахвалёвых печак, пыласмокаў і тэлевізараў «Віцязь». Гэтыя пазыкі мелі выдаваць 4 дзяржаўныя банкі — «Белаграпрамбанк», «Беларусбанк», «Белінвэстбанк» і «Белпрамбудбанк». 29 сьнежня 2009 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі ўхваліў Загад № 366 аб пераўтварэньні УП «Віцязь» у ААТ. 15 сакавіка 2010 году «Віцязь» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. За 9 месяцаў 2010 году выпусьцілі 10 млн ходнікавых плітак. У 2010 годзе асвоілі вытворчасьць кампактных энэргаашчадных лямпачак, а таксама знадворнай і пакаёвай фарбы, у тым ліку для столі.

27 красавіка 2011 году «Віцязь» заснаваў уласную сеціўную краму. 11 лістапада 2013 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 964, якой улучыў «Віцязь» у Пералік прадпрыемстваў, якія забясьпечваюць функцыянаваньне стратэгічна значных галінаў эканомікі. У гэты Пералік увайшло 101 ведамаснае прадпрыемства, у тым ліку 26 прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасьці Беларусі. Паводле 3-га артыкула Закону «Аб эканамічнай неплатаздольнасьці» 2012 году, да прадпрыемстваў у Пераліку не прымянялі банкруцтва. У 2013 годзе заснавалі дачынныя прадпрыемствы «Віцебск-Агра» для агародніцтва і «Галяктыка-Трэйд» для раздробнага збыту побытавай электронікі праз уласныя крамы ва ўсіх 6 абласных цэнтрах Беларусі. 21 кастрычніка 2014 году распрацавалі лічбавы тэлевізар «Віцязь Смарт» на апэрацыйнай сыстэме «Андроід» для паказу сеціўнага тэлебачаньня праз Вайфай-мадэм. Апэратыўная памяць тэлевізара складала 1 гігабайт, флэш-памяць — 4 гігабайты з магчымасьцю пашырэньня да 64 Гбайт праз унівэрсальную пасьлядоўную шыну (УПШ). Да тэлевізара дадаваліся вэб-камэра і пульт кіраваньня з кампутарнай клявіятурай і курсорам. У 2014-м стварылі дачынныя прадпрыемствы «Віцебск Лягістыка» для грузаперавозак і «О-Мэд» для лекаваньня.

19 красавіка 2016 году выпусьцілі першыя 25 сухапаветраных тэрмастатаў па 80 літраў, якія прызначаліся для бактэрыялягічных дасьледаваньняў у клініка-дыягнастычных лябараторыях. 12 траўня 2017 году распрацавалі і ўсталявалі 1-ю зарадную станцыю «Віцязь ЕС-301» для электрамабіляў. 14 чэрвеня 2018 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 236, якім унём сэрыйную вытворасьць зарадных станцыяў у Дзяржаўную праграму інавацыйнага разьвіцьця Беларусі на 2016—2020 гады. У 2018 годзе пачалі выпуск зарадных станцыяў «ЕС-302» для электрамабіляў і смарт-тэлевізараў з высокім разрозьненьнем экрана. У 2019 годзе выпусьцілі каля 150 000 тэлевізараў. За мяжу 85% паставак прыпала на тэлепрымачы. У Эўразьвязе істотную частку паставак склалі плястмасавыя кантэйнэры для высьпяваньня сыру. 11 красакавіка 2019 году на 26-м Форуме тэлекамунікацыяў, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналёгіяў (ТІБО) «Віцязь» прадставіў электраровар цаной 1250 рублёў (600 $). Такі ровар «Віцязь Цёмны конь» мог праехаць на зарадзе да 50 км з хуткасьцю да 25 км/гадзіна. У 2019 годзе зарадныя станцыі «Віцязь» сталі пастаўляць у Расею і ўсталявалі на аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты». Таксама ажыцьцяўляўся выпуск: 1) рэцыркулятараў паветра для яго абеззаражваньня бактэрыцыднымі лямпамі; 2) стэрылізатараў для выпарваньня пад ціскам хірургічных інструмэнтаў, посуду і тэкстылю; 3) апаратаў квантавай тэрапіі для ўзьдзеяньня сьвятлом і электрамагнітным полем на тканкі. За студзень—красавік 2020 году ва ўмовах пандэміі каронавірусу прадалі гадавы абсяг бактэрыцыдных рэцыркулятараў.

Кіраўнікі

  • Анатоль Мацьвіеўскі (1976—1986)
  • Уладзімер Баброў (1986—1996)
  • Валеры Нікіфараў (2000-я — 2012)
  • Сяргей Гунько (27 сьнежня 2012 — 14 сакавіка 2017)
  • Генадзь Азараў (зь 7 жніўня 2017 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прадпрыемства Віцязь ВытворчасьцьПрадпрыемства Віцязь ВырабыПрадпрыемства Віцязь МінуўшчынаПрадпрыемства Віцязь КрыніцыПрадпрыемства Віцязь Вонкавыя спасылкіПрадпрыемства ВіцязьГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»СпакусьнікіКузьма ЧорныГісторыя МенскуШвэцыяЮрась БарысевічМаркетынгПаўстаньне 1794 годуАдзёрБеларуска-літоўскія летапісыКрыжNokia 6233Рука (імя)РусіфікацыяМікола ГусоўскіІгнат КанчэўскіПтушкіСурвэткаБеларуская АЭСПімен ПанчанкаЗямляСэкс па тэлефонеВіялянчэльРаскіданае гняздо (п’еса)БібліяМіндоўг (імя)Генадзь Валер’евіч ШутаўСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіДотык пісі рукоюЛязьбійская парнаграфіяАрсень СкапецСэрыя АКруглянскі мостСямейныя традыцыі славян (манэты)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБеларусыЖанчына зьверхуЖазэф Люі Гей-ЛюсакГісторыя беларускай мовыВыказьнікПНаша НіваУладзімер ПуцінАляксей БелыГішпаніяСэксБДСММаршы недармаедаў24 красавікаНіна МацяшБелсатГеалёгіяПарнафільмАдэсаВэб-дызайнВалерыя КуставаФульда (рака)MelbetТураўАфарызмАнатоль ЗэкаўЛічэбнікБеларусьМікола Пракаповіч🡆 More