Белінвэстбанк: беларускі дзяржаўны банк

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі банк разьвіцьця́ і рэканстру́кцыі „Белінвэстба́нк“» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

Асноўны бэнэфіцыяр — Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (97,5% акцыяў). Статутны фонд — 231,4 млн руб (2017). Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі «Белінвэстбанк»
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 3 верасьня 2001 (22 гады таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Нацыянальны сьцяг Беларусі 220002, Менск, пр. Машэрава, 29
Ключавыя фігуры Старшыня праўленьня Андрэй Брышцелеў
Галіна банкаўская дзейнасьць
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне Белінвэстбанк: Дзейнасьць, Рэквізыты, Гісторыя1 639 млрд рублёў (2009 год; 584,7 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Белінвэстбанк: Дзейнасьць, Рэквізыты, Гісторыя1 602 755 млн рублёў (2015)
Чысты прыбытак Белінвэстбанк: Дзейнасьць, Рэквізыты, Гісторыя24 259 млн рублёў (2015)
Лік супрацоўнікаў
  • 2290 чал. (2020)
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Белбізнэслізінг», аграфірма «Фалічы»
Аўдытар «BDO International Limited»

Дзейнасьць

Мае 6 абласных управаў, 150 пунктаў продажу паслугаў. Ад 2002 году мае замежнае прадстаўніцтва ў Варшаве (Польшча).

Падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, бо ўраду належаць больш як 97,5% акцыяў. Ва ўласным падпарадкаваньні мае чатыры даччыныя прадпрыемствы:

  1. «Белбізнэслізінг»;
  2. «Белінвэст-інжынірынг»;
  3. аграфірму «Фалічы»;
  4. «Гарызонт-Белінвэст-Дэвэляпэр».

На 1 лютага 2017 году памер зарэгістраванага статутнага фонду ААТ «Белінвэстбанк» склаў 231,4 млн рублёў. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 99,1%. Балянсавы прыбытак (на 1 лютага 2017) — 0,2 млн руб.

Рэквізыты

Поўнае найменьне: адкрытае акцыянэрнае таварыства «Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі „Белінвэстбанк“». Скарочана: ААТ «Белінвэстбанк».

БІК — 153001739. S.W.I.F.T. — BLBB BY 2X. АКПА — 37558116. УНП — 807000028.

Гісторыя

15 красавіка 1992 году чатыры камэрцыйныя банкі — «Менскбізнэсбанк», «Жылкамбанк», «Магабанк» і «Гароднякамбанк» — утварылі Беларускі акцыянэрны камэрцыйны банк рэканструкцыі і разьвіцьця «Белбізнэсбанк». 3 верасьня 2001 году шляхам зьліваньня «Белбізнэсбанку» і ААТ «Беларускі банк разьвіцьця» быў заснаваны «Белінвэстбанк».

У 2005 годзе банку нададзены статус інвэстыцыйнага банку. «Белінвэстбанк» зьяўляецца ўпаўнаважаным банкам па абслугоўваньні дзяржаўных праграмаў.

Прыпыняў пазычаньне 1—15 сьнежня 2008 году.

Міжнародныя санкцыі

24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 году «Fitch Ratings(uk)» выставіла банку рэйтынг «B» з нэгатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцыя адклікала рэйтынг па прычыне ўнясеньня банка ў санкцыйны сьпіс і паведаміла, што больш ня будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасьці «Белінвэстбанку».

24 лютага 2022 году Белінвестбанк і прыналежныя яму «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» былі ўнесеныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША. У тым жа годзе ўсе гэтыя кампаніі трапілі у санкцыйныя спісы Канады, Украіны, Швайцарыі ды Японіі, а Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Белбізнеслізінгу» і «Белінвест-Інжынірынгу». У 2023 годзе Белінвестбанк, «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» трапілі пад санкцыі Новай Зэляндыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белінвэстбанк ДзейнасьцьБелінвэстбанк РэквізытыБелінвэстбанк ГісторыяБелінвэстбанк Міжнародныя санкцыіБелінвэстбанк КрыніцыБелінвэстбанк Вонкавыя спасылкіБелінвэстбанкАдкрытае акцыянэрнае таварыстваБанкДзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі БеларусьРэспубліка БеларусьЧорны сьпіс Эўразьвязу

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Талачын.auБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)Славамір АдамовічФіліпіныСмаленскі паветПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Моўная нормаСлавія МазырАляксандар КучынскіІрына Ханунік-РамбальскаяКарліс УлманісБеларуская моваАльпыСельская гаспадарка БеларусіБудваТранспартСаша ГрэйЯўстах ТышкевічНазоўнікПраваслаўная царкваСусьветная служба Бі-Бі-СіНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Леанід ГалубовічІксвідэаВасіль Зуёнак591ТэмпэратураГабрэіІнданэзіяВойцех Манівід (сын Івана)ВештарБіскупШчучынГрэбляБлогЭтнічная тэрыторыя беларусаў1877ПохваЛявон ВольскіДзьмухавецАральны сэксПарнаграфія ў ІталііПіюс ТышкевічБеларуска-амэрыканскае задзіночаньнеКрыптавалютаПрывакзальная плошча (Менск)ПэнсіяІван Чыгрынаў1919ВіцебскАтрад (біялёгія)Мікіта КрыўцоўЛяхавіцкі замакВіленскі вакзал (Менск)Беларускі клясычны правапісБеларусыГердвойнаВадзім СаранчукоўБухарэстMP3ІўеПарнаграфія ў ЗШАФранак ВячоркаГодСыдарІгар БабкоўКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)🡆 More