Белаграпрамбанк

«Белаграпрамбанк» — дзяржаўны камэрцыйны банк Рэспублікі Беларусь, што аказвае поўны спэктар банкаўскіх паслугаў для ўсіх катэгорыяў кліентаў.

Мае ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці, прафэсійнай і біржавой дзейнасьці па каштоўных паперах. Мае 7 даччыных прадпрыемстваў: «Аграбізнэкансалт», «Агралізінг», «Азярыцкі-Агра», «Белданагра», «Тураўскі малочны камбінат», «Тураў Фрост Ворк», «Тураўшчына». На 2010 год меў 7 філіялаў, 69 аддзяленьняў, 199 разьлікова-касавых цэнтраў. Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

«Белаграпрамбанк»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Традыцыі будучыні
Заснаваная 3 верасьня 1991 (32 гады таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, прасп. Жукава, 3
Ключавыя фігуры Анатоль Лысюк (старшыня праўленьня)
Галіна банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне Белаграпрамбанк2438,9 млрд рублёў (2009 год; 870 млн $)
Апэрацыйны прыбытак
  • 465 млн Br (2021)
Чысты прыбытак
  • 77 млн Br (2021)
Лік супрацоўнікаў
  • 5129 чал. (2021)
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь і Белдзяржстрах
Даччыныя кампаніі «Аграбізнэкансалт», «Агралізінг» ды інш.
Аўдытар «Дэлойт і Туш»

Дзейнасьць

Статутны фонд — болей за 4 трлн руб. (на 3 жніўня 2010 году).

Рэйтынгі банка

У 2009 годзе, паводле ацэнкі міжнароднага выданьня «The Banker» займаў 403-е месца ў сьвеце па аб’ёме ўласнага капіталу, 16-е — сярод банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і 1-е сярод банкаў Рэспублікі Беларусь.

Займае 325-е месца ў сьвеце па аб’ёме ўласнага капіталу, 9-е — сярод банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і 1-е сярод банкаў Рэспублікі Беларусь (у 2010 годзе, па ацэнцы міжнароднага выданьня «The Banker»).

Мае 76 філіяў па краіне (2-е месца ў Беларусі), прадстаўніцтва ў Міляне (Італія).

У адпаведнасьці з пастановай Савету Міністраў і Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008 году ААТ «Белаграпрамбанк» зьяўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.

ААТ «Белаграпрамбанк» зьяўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынгу.

Мінуўшчына

Заснаваны 3 верасьня 1991 году. На 2 ліпеня 2009 году рахункі ў банку мелі больш за 28 тыс. прадпрыемстваў і больш за мільён фізычных асобаў.

У жніўні 2010 году ААТ «Белаграпрамбанк» першым сярод беларускіх банкаў укараніў сыстэму мэнэджмэнту якасьці абслугоўваньня фізычных асобаў і атрымаў сэртыфікат яе адпаведнасьці стандартам СТБ ISO 9001.

Апэрацыйны даход у 2009 годзе складаў 152,1 млрд рублёў (54,3 млн $), у 2010 годзе — 253 382,5 млн руб.

Санкцыі

24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў.

У сакавіку 2022 году адключаны ад SWIFT.

Таксама банк трапіў у санкцыйныя сьпісы Швайцарыі (2021 год), Украіны, Японіі (2022 год) ды Канады (2023 год).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белаграпрамбанк ДзейнасьцьБелаграпрамбанк МінуўшчынаБелаграпрамбанк СанкцыіБелаграпрамбанк КрыніцыБелаграпрамбанк Вонкавыя спасылкіБелаграпрамбанкБеларусьТураўскі малочны камбінатЧорны сьпіс Эўразьвязу

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка Сіпакоў18745 кастрычнікаБанкаўскі рахунакВінцэсь МудроўЧыгункаВалянціна ЦерашковаЗШАНародны каляндарКастусь КаліноўскіВінтоўкаЛесьбійская эротыкаДзень праграмістаСцэнарЛітваАральны сэкс1923ПэтынгАляксандра і КанстанцінЛеў СапегаМенск.neВэб-сайт1589Mozilla FirefoxВіларогБірута (імя)Масковія (назва)Вольныя матэрыялыСлуцкі збройны чынБраніслаў ТарашкевічISSNАндрэй ДынькоЗбожжаВацлаў ЛастоўскіПалюцыяГрупавы сэксҐЛеа ЛексісСельская гаспадарка БеларусіПярнуКойданаўМэркурПшаніцаВіцебская вобласьцьЛетувіская моваЧорны кот (арганізацыя)Асьвета (часопіс)Крыж Эўфрасіньні ПолацкайЛезьбіянстваМагілёўская вобласьцьСпадчына (верш)Славамір АдамовічШтучны інтэлектУладзімер Арлоў (гісторык)Крысталь БойдВасіль ЗуёнакЯўген КантылёўМікалай МатукоўскіЧорны сьпіс ЭўразьвязуГомасэксуальнасьцьГаўрыіл (арханёл)Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўКанадаКаскадныя табліцы стыляўЛюдзі на балоце (раман)СэксФранцішак СкарынаБавоўнаКінаконгСямейства (біялёгія)Сябар🡆 More