Клявіяту́ра — упарадкаваны склад клявіш, які служыць для ручнога кіраваньня прыладай, ці ручнога ўвода дадзеных.
У залежнасьці ад прадугледжанай функцыі клявіятура можа ўтрымліваць клявішы рознай накіраванасьці: альфабэтныя, лічбавыя, са спэцыяльнымі знакамі ці функцыямі, са значэньнем, створаным карыстальнікам.
Клявіятура ўжываецца ў розных прыстасаваньнях — пішучых машынках, калькулятарах, сотавых тэлефонах і г. д.; таксама клявіятура — гэта адзін з асноўных элемэнтаў пэрсанальнага кампутара. У наш час ужываюцца сучасныя віды кампутарных клявіятур, якія ўтрымліваюць больш за 100 клявіш. Усё часьцей да кампутарнай клявіятуры дадаюць дадатковыя элемэнты кіраваньня (дадатковыя клявішы) і кантролю (сьветлавыя дыёды) — часьцей за ўсё для абслугоўваньня мультымэдыя.
Асаблівы від клявіятуры — гэта клявіятура музычных інструмэнтаў (фартэпіяна, арганах і. г.д.), таксама і ў электронных інструмэнтах.
На кампутарнай клявіятуры кожны націск на клявішу выклікае сыгнал да кампутара. Кожная клявіша мае своеасаблівы сыгнал, які мае назву «код». Найбольш распаўсюджаным кампутэрным кодам для клявіятуры зьяўляецца код ASCII. Нядаўна зьявіліся бяздротавыя клявіятуры, якія маюць сувязь з кампутарам з дапамогай інфрачырвонага далучэньня (павінен быць прамы кантакт з прыймальнікам сыгналу), ці з дапамогай радыёсувязі (клявіятура павінна быць не далей 5 мэтраў ад прыймальніка). Найсучасьнейшы спосаб далучэньня клявіятуры і кампутара — з дапамогай стандарту Bluetooth.
Клявішы на кампутарных клявіятурах звычайна разьмяшчаюцца ўкладам QWERTY (ад першых літар у левым верхнім радку клявіятуры), радзей QWERZ (клявіятура нямецкая), ці AZERTY (француская). Існуюць іншыя ўклады клявіятур, напрыклад клявіятура Дворака, мэтай якой зьяўляецца паскарэньне пісаньня.
Асноўныя віды клявіятур кампутара па часу ўзьнікненьня
Клявіятура — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Клявіятура, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.