Кампутар Байт

ПЭВМ «Байт» — 8-разрадны дамашні кампутар, клён кампутара ZX Spectrum.

Выпускаўся з 1989—1990 року на Берасьцейскім электрамэханічным заводзе (БЭМЗ). З 1992—1993 року аб’ём вытворчасьці пайшоў на спад у сувязі з аб’ектыўнай эканамічнай сытуацыяй, зьвязанай з развалам СССР.

Байт
Кампутар Байт
Тып хатні кампутар
Вытворца БЭМЗ
Дата выхаду 1989
Сканчэньне падтрымкі 1995
Апэрацыйная сыстэма Sinclair BASIC;
CP/M («Байт-01» з КВУ);
TR-DOS, iS-DOS, TASiS
Цэнтральны працэсар КР1858ВМ1/Т34ВМ1 (Zilog Z80A)
Аб’ём памяці 48 КБ («Байт»)/128 KB («Байт-01») RAM, 16 KB ROM

Кампутар быў дапрацаваны ў параўнаньні з ZX Spectrum, меў альтэрнатыўную пэрыфэрыю айчыннае вытворчасьці і меў вялікую папулярнасьць, нягледзячы на шэраг недапрацовак. Прадаваўся на тэрыторыі СССР, пазьней у Беларусі, Расеі, Украіне.

Агульная колькасьць кампутараў, выпушчаных Берасьцейскім вытворчым аб’яднаньнем сродкаў вылічальнай тэхнікі (БВА СВТ), куды ўваходзіў БЭМЗ, невядомая.

Апісаньне

Характарыстыкі

Працэсарсавецкая мікрасхема КР1858ВМ1, аналяг Zilog Z80.

«Байт» меў 48 кілябайтаў апэратыўнае памяці і 2 пераключальных ROM па 16 Кб, адно зь іх — з кірылічным шрыфтам. Пераключэньне русіфікаванага і арыгінальнага ROM зьдзяйсьнялася націсканьнем кнопкі «Совмест» на тарцавой паверхні. «Байт» даваў магчымасьць пашыраць RAM да 128 КБ на зьнешнім кантролеры. Таксама была магчымая замена ROM BASIC-48 на BASIC-128.

Адрозьненьні ад ZX Spectrum

  • 3-хканальны музычны сынтэзатар (КР580ВИ53) у дадатак да стандартнага спэктрумаўскага дынаміку.
  • Клявіятурны джойстык, які дубляваў клявішы зьнешняга джойстыка.
  • Пашыраная клявіятура нагадвала клявіятуру IBM PC, мела нанесеную на клявішы кірыліцу.
  • SECAM-кодэр для падлучэньня да ТВ-выхаду савецкіх тэлевізараў.

Мадыфікацыя «Байт-01»

  • дазваляў працаваць з кантролерам зьнешніх прыстрояў (КЗП, замест магнітафону ў «Байта»).
  • Аб’ём RAM — 128 КБ.
  • Скасаваны рэжым сумяшчальнасьці, кнопка «Совмест» замененая на «Откл. звука».
  • Для працы ў CP/M зьявіўся новы графічны рэжым — 512*192 пунктаў у радку.

Раздымы

  • «ТБ» — да тэлевізару.
  • «RGB» — да RGB-манітору.
  • «МФ» — да касэтнага магнітафону.
  • «Сыст» — да зьнешніх інтэрфэйсаў: кантролера зьнешніх прыстрояў, друкаркі, Beta Disk Interface.
  • «Сілкаваньне».
  • «Джойстык» — да зьнешняга джойстыка.

Зьнешнія носьбіты

  • У якасьці тыповага прыстрою для счытваньня і запісу праграмаў да раздыму «МФ» падключаўся касэтны магнітафон. Носьбітам інфармацыі служыла клясычная магнітафонная касэта тыпу МК 60, якая дазваляла захоўваць да 500 Кб інфармацыі. Працягласьць загрузкі праграмаў сярэдняга аб’ёму складала ў сярэднім 2-3 хвіліны.
  • Для працы з НГМД і НЦМД выкарыстоўваліся наступныя штатныя магчымасьці.
  1. КЗП — заводзкая распрацоўка адмыслова для «Байту-01». Кантролер уяўляў сабой падабенства сучаснага Midi Tower-корпусу зь некалькімі НГМД і НЦМД і падключаўся цераз раздым «Сист» адмысловым адаптарам. КЗП дазваляў падлучаць НГМД, НЦМД, паралельны і пасьлядоўны парты, лякальную сетку. Быў прызначаны для працы ў АС CP/M.
  2. Пэрыфэрыя ZX Spectrum, якая падключалася цераз «родныя» зьнешнія інтэрфэйсы ZX Spectrum, такія як DISCiPLE, Beta Disk Interface, ZX Interface 1, ZX Interface 2. Пэрыфэрыя пад дадзенымі інтэрфэйсамі працавала альбо з дапамогаю стандартовых камандаў Sinclair BASIC, альбо пад кіраваньнем DOS-падобных сыстэмаў, напрыклад TR-DOS.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кампутар Байт АпісаньнеКампутар Байт КрыніцыКампутар Байт Вонкавыя спасылкіКампутар БайтZX SpectrumРазвал СССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПэнсіяСэксІнфармацыяЛіст да АбуховічаЭль НіньнёРамэнУладзіслаў СыракомляПольшчаАлесь КажадубВікіцытатнікБагуслаў РадзівілЖабінкаПорнгабЛядовы паход Балтыйскага флётуБаранавіцкі раёнЗямля пад белымі крыламіФіксікіПэкінRadzima.orgТравеньПружаныСангвінікМенск (футбольны клюб)БіткойнІнфлянцкая вайнаАльфрэд ГічкокГімн БеларусіГлёбус БеларусіВалянцін АкудовічГісторыя ЛетувыАнатоль СысСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікHTMLЯнка СіпакоўГаляктыка АндрамэдыСяргей ШупаЖыве Беларусь!ЎэмбліМіжнародны стандартны кніжны нумарЭнэргаатамVirusTotalМаладосьць (часопіс)МенскДрама (аповесьць)АшмяныАтлянтычны гандальАлег ЖданКанюшынаЭпідэміялёгіяПрыслоўеМікалай ГусараўВіртуальная супольнасьцьАфрыканскі зьвязВоршаПавецьВікіпэдыяРамантызм1429Алег СалтукБеларусізацыяБДСМФрыдрых ШылерЛінда ГамільтанФранцыяМедзьПолацкае княстваТрыбадызм🡆 More