Zx Spectrum

ZX Spectrum — 8-разрадны дамашні кампутар, створаны ангельскай кампаніяй Sinclair Research на аснове мікрапрацэсару Z80 фірмы «Zilog».

У працэсе распрацоўкі кампутар называўся «ZX81 Colour» і «ZX82», назва «ZX Spectrum» мела падкрэсьліць адно з галоўных адрозьненьняў ад ягонага папярэдніка ZX81 — каляровае адлюстраваньне. Прыхільнікі гэтага кампутара часта называюць яго «Спэкі» (анг. Speccy).

ZX Spectrum
Zx Spectrum
Zx Spectrum
Тып хатні кампутар
Распрацоўнік Sinclair Research Ltd
Вытворца Timex Corporation
Пакаленьне 8-разрадны
Дата выхаду 23 красавіка 1982
Сканчэньне падтрымкі 1992
Прададзена 5 млн
Апэрацыйная сыстэма Sinclair BASIC
Цэнтральны працэсар Z80 @ 3,5 МГц
Аб’ём памяці 16 КБ / 48 КБ / 128 КБ
Зьменны носьбіт аўдыёкасэта, дыскета
Папярэднік ZX81
Наступнік QL
ZX Spectrum у Вікісховішчы

На пачатку 1980-х «ZX Spectrum» быў адным з найпапулярнейшых кампутараў у Эўропе, а ягоныя шматлікія клоны на пачатку 1990-х займелі шырокі распаўсюд на тэрыторыі былога СССР/СНД. Дзякуючы невысокаму кошту за першыя 17 месяцаў было прададзена больш за мільён гэтых машынаў. Нізкі кошт быў абумоўлены шэрагам фактараў: выкарыстаньнем тэхналёгіі ULA (Uncommitted Logic Array), з дапамогаю якой большая частка схемы зьмяшчалася ў адным чыпе; нізкімі тэхнічнымі і карыстальніцкімі характарыстыкамі ў параўнаньні з больш дарагімі кампутарамі; выкарыстаньнем бытавога тэлевізара ў якасьці манітору і магнітафону ў якасьці зьнешняга накапляльніка.

У 1980-х асноўным канкурэнтам ZX Spectrum на эўрапейскім рынку быў Commodore 64. Іншымі значнымі супернікамі былі 8-бітныя Atari, BBC Micro, Amstrad CPC і ў некаторых краінах MSX.

Тэхнічныя характарыстыкі

«Sinclair ZX Spectrum» быў прэзэнтаваны ў красавіку 1982 году ў двух варыянтах — з 16 і 48 КБ апэратыўнай памяці.

Zx Spectrum 
Плата ZX Spectrum 48

«ZX Spectrum 48» меў 16 КБ ПЧД, куды быў прашыты дыялект мовы праграмаваньня BASIC, гэтак званы Sinclair BASIC. Гэтая ж праграма ПЧД забясьпечвала базавы ўвод-вывад і карыстальніцкі інтэрфэйс. Сыстэмнымі працэдурамі (напрыклад, друкам на экран) можна было скарыстацца з машыннага коду, выклікаўшы іх па абсалютных адрэсах. Архітэктары кампутара прынялі палітыку не зьмяняць праграму ПЧД, нягледзячы на наяўнасьць у ёй памылак. Разьмяшчэньне такой «апэрацыйнае сыстэмы» і мовы праграмаваньня ў пастаяннай памяці забясьпечвала перазагрузку кампутара за некалькі сэкундаў, улучна з тэставаньнем ПАД і, што істотна, зьмяншала памер праграмаў (праграмоўца мог выкарыстоўваць «стандартныя» працэдуры ПЧД, не выдаткоўваючы даступную апэратыўную памяць і не губляючы пры гэтым сумяшчальнасьць).

Першая мадэль «ZX Spectrum» мела недарагую ў вырабе клявіятуру, якая складалася з 40 гумовых клявішаў. Ейнай характэрнай адметнасьцю была шматфункцыянальнасьць: альфабэтна-лічбавыя клявішы мелі да сямі значэньняў у розных рэжымах. Пры гэтым рэжым уводу адлюстроўваўся з дапамогаю курсору. Такімі рэжымамі былі:

  • L — для ўводу малых літараў;
  • C — для ўводу вялікіх;
  • K — для ўводу асноўных ключавых словаў BASIC;
  • E — для ўводу дадатковых ключавых словаў і апэратараў;
  • G — для ўводу псэўдаграфічных, кіраўнічых сымбаляў і сымбаляў, вызначаных карыстальнікам.

Рэжым пераключаўся як аўтаматычна, так і з дапамогаю кіраўнічых клявішаў Caps Shift і Symbol Shift. Напрыклад, у пачатку набору BASIC чакае нумар радку або каманду, таму курсор знаходзіцца ў рэжыме K. Аднаразовае націсканьне клявішы G у гэтым рэжыме спрычыніць аўтаматычны ўвод апэратара GO TO. Пасьля гэтага курсор пераходзіць у рэжым L і дазваляе набіраць лік, імя зьменнай альбо матэматычны выраз (у тым ліку з дапамогаю рэжыму Е). Пазьнейшыя мадэлі (пачынаючы ад ZX Spectrum 128) дазвалялі ў якасьці альтэрнатывы набіраць каманды мовы па літарах.

Zx Spectrum 
Здымак экрану, які паказвае ўсе 15 магчымых колераў: 8 розных колераў з двума ўзроўнямі яркасьці, чорны колер аднолькавы пры абодвух узроўнях.

Ня менш характэрным быў адзіны графічны рэжым кампутара пры адсутнасьці тэкставага. Колеры (8 колераў і два ўзроўні яркасьці плюс атрыбут мігценьня) і ўласна графіка захоўваліся ў розных месцах памяці. Пры гэтым, хоць графічнае разьдзяленьне складала 256×192 пунктаў, колеравыя атрыбуты задаваліся па знакамесцах. Кожнае знакамесца памерам 8×8 піксэлаў магло мець толькі два прыпісныя яму колеры (гэтак званыя колеры «атраманту» і «паперы» ў Sinclair BASIC) і па адным атрыбуце яркасьці і мігценьня. Такім чынам, вобласьць 8×8 піксэлаў кадавалася 9 байтамі ПАД (8 байтаў — пабітавы малюнак, 1 байт — атрыбуты колеру: 3 біты — колер знаку, 3 біты — колер фону, 1 біт яркасьці і 1 біт мігценьня знакамесца). Такая арганізацыя выклікала пэўныя праблемы пры стварэньні кампутарнае графікі. Зь іншага боку, малы аб’ём экраннае памяці (каля 7 КБ) дазваляў хутчэй перамалёўваць экран і павялічыць дзелю ПАД для выкарыстаньня «ўласна праграмай», што было істотным для кампутарных гульняў. Акрамя таго, асаблівая арганізацыя графічнага рэжыму дазваляла значна аптымізаваць вывад тэксту пры адсутнасьці тэкставага рэжыму.

Першыя мадэлі ZX Spectrum мелі аднабітны выхад гуку праз убудаваны дынамік. Прайграваньне музыкі, асабліва шматгалоснае, патрабавала выкарыстаньня амаль усяго часу працэсару, бо гук цалкам генэраваўся праграмна. У мадэлі ZX Spectrum 128 была дададзеная мікрасхема гукагенэратару AY-3-8912, што дазваляла прайграваць трохканальны гук без вялікіх выдаткаў працэсарнага часу. Падключэньне гэтае мікрасхемы было магчымае і для мадэляў з аб’ёмам памяці 48 КБ.

Мадэлі

Zx Spectrum 
ZX Spectrum+ (1984)
Zx Spectrum 
ZX Spectrum 128K (1986)

Sinclair Research

Арыгінальныя мадэлі «ZX Spectrum», выпушчаныя «Sinclair Research»:

  • ZX Spectrum 16K/48K (1982)
  • ZX Spectrum+ (1984)
  • ZX Spectrum 128 (1986)

Апаратную частку ZX Spectrum 16K/48K распрацаваў Рычард Альтвасэр з «Sinclair Research», корпус машыны быў створаны прамысловым дызайнэрам Рыкам Дыкінсанам. Праграмнае забесьпячэньне для новага кампутара распрацаваў Стыў Вікерс па кантракце з кампаніяй «Nine Tiles Ltd», у якой быў створаны «Sinclair BASIC». Мадэль мела гумовыя клявішы, мініятурны корпус і характэрны лягатып у выглядзе спэктру. Кампутар быў выпушчаны на рынак у 1982 року па кошце ў 125 фунтаў за мадэль з 16 КБ ПАД і 175 фунтаў — за мадэль з 48 КБ; гэтыя цэны пазьней былі зьніжаныя да £99,95 і £129,95 адпаведна. Уласьнікі мадэлі з 16 КБ памяці маглі набыць абнаўленьне на 32 КБ; для абнаўленьня карыстальнікі маглі даслаць свой «Spectrum» у «Sinclair Research» па пошце. Староньнія фірмы таксама прапаноўвалі ПАД-модуль на 32 КБ, які падключаўся ў порт пашырэньня.

З чэрвеня 1984 року распрацоўнікі рыхтавалі ZX Spectrum+, які выйшаў у кастрычніку таго ж року. Гэта быў «Spectrum» з 48 КБ ПАД, абноўленым корпусам і клявіятурай; на корпусе зьявілася кнопка скіду. Даволі хутка новая мадэль стала прадавацца ўдвая лепей за папярэднюю; тым ня меней, некаторыя прадаўцы паведамлялі пра высокі адсотак паломак.

«Sinclair Research» распрацоўвала ZX Spectrum 128 супольна са сваім гішпанскім дыстрыб’ютарам «Investrónica». «Investrónica» дапамогла адаптаваць «ZX Spectrum+» да гішпанскага рынку пасьля таго, як гішпанскі ўрад абклаў асобным падаткам усе кампутары з памяцьцю 64 КБ і меней, якія не падтрымліваюць гішпанскую мову. Новая мадэль зьмяшчала 128 КБ ПАД, трохканальны гук праз AY-3-8912, сумяшчальнасьць зь MIDI, порт RS-232, RGB-выхад на манітор, а таксама 32 КБ ПЧД з палепшаным Бэйсік-рэдактарам. Машына была ўпершыню прэзэнтаваная і выпушчаная ў продаж у верасьні 1985 року ў Гішпаніі. У Вялікабрытаніі пачатак продажу быў адкладзены да лютага 1986 з-за вялікае колькасьці нераспрададзеных «Spectrum+»; пачатковы кошт «ZX Spectrum 128» быў устаноўлены ў £179,95.

Працэсар Z80 мае 16-разрадную шыну адрасу, таму можа адрасаваць наўпрост толькі 64 КБ памяці. Дзеля доступу да дадатковых 80 КБ ПАД ужывалася тэхніка пераключэньня банкаў памяці, такім чынам апэратыўная памяць была дасяжная ў выглядзе васьмі старонак, падключаных у верхнюю частку адраснае прасторы. Падобным чынам выконвалася пераключэньне між новымі 16 КБ ПЧД і арыгінальнымі 16 КБ ПЧД у ніжняй частцы адраснае прасторы.

Дзеля выкарыстаньня новых гукавых магчымасьцяў у «Sinclair BASIC» зьявілася інструкцыя PLAY, дзеля пераключэньня ў рэжым «Spectrum 48K» — SPECTRUM. Новыя інструкцыі занялі месца двух існуючых «сымбалеў, вызначаных карыстальнікам», што выклікала праблемы сумяшчальнасьці з некаторымі старымі BASIC-праграмамі.

Amstrad

Zx Spectrum 
ZX Spectrum +2 (1986)
Zx Spectrum 
ZX Spectrum +3 (1987)
Zx Spectrum 
ZX Spectrum +2A

Мадэлі «ZX Spectrum», выпушчаныя кампаніяй «Amstrad» пасьля перадачы правоў на ўсю лінейку машынаў:

  • ZX Spectrum +2 (1986)
  • ZX Spectrum +3 (1987)
  • ZX Spectrum +2A / +2B (1987)

У 1986 року, неўзабаве пасьля набыцьця брэнду «Sinclair» і правоў на ўсю лінейку «Spectrum», кампанія «Amstrad» выпусьціла ZX Spectrum +2. Машына мела шэры корпус са спружыннай клявіятурай, двума партамі джойстыкаў, а таксама ўбудаваным касэтным магнітафонам, менаваным «Datacorder» (як у «Amstrad CPC 464»), аднак у астатнім машына была цалкам ідэнтычная «ZX Spectrum 128». Цана вытворчасьці была зьніжаная, у выніку чаго раздробавыя цэны зьнізіліся да £139-£149.

Новая клявіятура ня мела надпісаў з ключавымі словамі BASIC, за выняткам LOAD, CODE і RUN, якія былі патрэбныя для запуску праграмаў. Аднак гэта не зьяўлялася вялікай праблемай, паколькі ў «+2» прысутнічала сыстэма мэню, падобнага да «ZX Spectrum 128», дзе можна было пераключацца між старым BASIC 48K і BASIC 128K з наборам ключавых словаў палітарна.

ZX Spectrum +3 выглядаў падобна да мадэлі «+2», аднак замест магнітафону меў прывад 3-цалявых гнуткіх дыскаў (як у «Amstrad CPC 6128»); корпус был чорнага колеру. Мадэль была выпушчаная ў 1987 року з пачатковым коштам у £249, які пазьней упаў да £199. Гэта быў першы «Spectrum», здольны запускаць апэрацыйную сыстэму CP/M без дадатковага абсталяваньня.

Ня выйшлі на рынак

У 1983 року Мартын Брэнэн распрацоўваў у Sinclair Research гульнявую прыстаўку LC3 (Low Cost Colour Computer), рэалізаваную ўсяго на дзьвюх мікрасхемах, з гульнямі на катрыджах. Стыў Бэры распрацоўваў для LC3 шматзадачную апэрацыйную сыстэму з аконным графічным інтэрфэйсам. Пасьля перанакіраваньня высілкаў на Sinclair QL праект быў спынены ў лістападзе 1983.

У сярэдзіне 1980-х Sinclair Research распрацоўвала праект Loki ў якасьці нашмат таньнейшага (каля £200) канкурэнта кампутара Amiga. Плянавалася, што Loki будзе працаваць на Z80H з частасьцю 7 МГц і мець ня меней як 128 КБ ПАД. Для гуку і відэа выкарыстоўваліся дзьве спэцыялізаваныя мікрасхемы. Праект быў зачынены ў 1986 року пасьля ўгоды з Amstrad.

Вытворныя і клёны

    Асноўны артыкул: Клёны ZX Spectrum
Zx Spectrum 
Timex Sinclair 2068
Zx Spectrum 
SAM Coupé

«Sinclair» ліцэнзавала «Spectrum» амэрыканскай кампаніі «Timex». Яе мадэлі, пароджаныя ад «Spectrum»:

  • Timex Sinclair 2068 (TS2068) — значна болей складаная машына: дадаўся порт катрыджа, гукавы чып AY-3-8912, а таксама палепшаная ULA зь некалькімі графічнымі рэжымамі. Мадэль прадавалася збольшага ў ЗША, хоць амаль ідэнтычныя вэрсіі распаўсюджваліся ў Партугаліі і Польшчы пад назвамі «Timex Computer 2068» (TC2068) і «Unipolbrit Komputer 2086» (UK2086).
  • Timex Computer 2048 — з палепшанай ULA, якая дазваляла пераключацца ў іншыя графічныя рэжымы; прадавалася толькі ў Партугаліі.
  • Timex Sinclair 2048 — вэрсія TS2068 з 16 КБ ПАД; ня выйшла на рынок.

Напрыканцы 1989 году ў Вялікабрытаніі кампанія «Miles Gordon Technology» (вытворца пэрыфэрыі) выпусьціла кампутар «SAM Coupé» ў якасьці патэнцыйнага спадчыньніка «Spectrum», сумяшчальную зь ім. Аднак на той час ужо выйшлі на рынак «Commodore Amiga» і «Atari ST».

Дзякуючы таніне і прастэчы канструкцыі шырокі распаўсюд займелі «неафіцыйныя» клёны «Spectrum» на тэрыторыі былога СССР адразу пасьля падзеньня «жалезнае заслоны». Дзясяткі варыянтаў кампутара выпускаліся на прадпрыемствах і зьбіраліся радыёаматарамі. Неліцэнзійныя клёны выпускаліся таксама ў Польшчы, Усходняй Нямеччыне, Румыніі, Чэхаславаччыне, Аргентыне, Бразыліі і шэрагу іншых краін.

Дадатковыя зьвесткі

  • За ўнёсак у разьвіцьцё брытанскай прамысловасьці заснавальнік фірмы Sinclair Research Ltd Клайв Сынклэр па хадайніцтве Маргарэт Тэтчэр быў узнагароджаны званьнем «Рыцар каралеўскага Ордэна» з наданьнем званьня «сэр».
  • У 1983 годзе прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр прэзэнтавала «ZX Spectrum» японскаму прэм’ер-міністру як сымбаль брытанскага тэхналягічнага прагрэсу.
  • Існуе некалькі «неафіцыйных» вэрсіяў ПЧД для Spectrum 48K, у прыватнасьці, ZX Spectrum +4, распрацаваная Эндру Оўэнам у 2000 року.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Zx Spectrum  ZX Spectrumсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Zx Spectrum Тэхнічныя характарыстыкіZx Spectrum МадэліZx Spectrum Вытворныя і клёныZx Spectrum Дадатковыя зьвесткіZx Spectrum Крыніцы і заўвагіZx Spectrum Вонкавыя спасылкіZx SpectrumАнгельская моваВялікабрытаніяМікрапрацэсар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адам МіцкевічПагоняАнтонімыПалітыка30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)СамасейСонечная энэргіяГрамадзянінБеларускія немцыЛетуваВугорская моваПарнаграфія ў БразылііКадзіла сармацкаеПрыдатак (мовазнаўства)Кастусь ГубарэвічГолуб (сузор’е)Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі14 красавікаБярозка (часопіс)ВісконсінБелы вершЖыгімонт АўгустEBayЛетувісыБеларускі нацыяналізмФёдар ЛапавухаўІван ШамякінАльгерд БахарэвічАс (імя)TrueTypeАральны сэксМарт (імя)The SuperbullzВасіль ЖуковічПятро ВасючэнкаПрыказкаОрдэн япіскапа ПлятонаГенадзь БураўкінФранцішак СкарынаПарнаграфія ў ЗШАҐМаршы недармаедаўБерасьцеГенадзь КарпенкаРужанецХлопчык як пальчыкСтрахаваньнеЗбожжаАлесь ЖукУладзімер МаслоўскіБарусія ДортмундВушніцаАлесь ЗайкаУладзімер КараткевічУладзіслаў ГалубокМужчына зьверхуТэхналёгіяДрама (аповесьць)Мастацкая літаратураНіна МацяшПрыметнікГукСельская гаспадарка БеларусіКірыліцаКрыж Эўфрасіньні ПолацкайДразды (гурт)Прымакі (п’еса)12 чэрвеня🡆 More