палітыка Прыватнасьці

Скарачэньне:
ВП:ПАП

Гэта падсумаваньне Палітыкі прыватнасьці.

Мы верым, што Вы не абавязаныя даваць асабістых зьвестак, каб удзельнічаць у руху вольных ведаў, таму Вы можаце:

  • Чытаць, рэдагаваць або выкарыстоўваць усялякую бачыну «Вікімэдыі» без рэгістраваньня ўліковага запісу.
  • Рэгістраваць уліковы запіс без падачы адраса электроннай пошты або сапраўднага імя.

Мы жадаем разумець, як выкарыстоўваюцца бачыны «Вікімэдыі», каб палепшыць іх для Вас, таму зьбіраем некаторыя зьвесткі, калі Вы:

  • Робіце абнародаваны ўнёсак.
  • Рэгіструеце ўліковы запіс або абнаўляеце Вашую старонку ўдзельніцы(-ка).
  • Карыстаецеся бачынамі «Вікімэдыі».
  • Адсылаеце нам электронныя лісты або бярэце ўдзел у апытаньні або падаеце зваротную сувязь.

Мы адданыя:

  • Апісаньню ў гэтай Палітыцы прыватнасьці таго, як Вашыя зьвесткі могуць скарыстаць або пашырыць.
  • Выкарыстаньня абгрунтаваных захадаў захоўваньня Вашых зьвестак у бясьпецы.
  • Ніколі не прадаваць Вашыя зьвесткі і не дзяліцца імі з трэцімі бакамі для задачаў збыту.
  • Пашырэньню Вашых зьвестак толькі ў такіх абмежаваных выпадках, як паляпшэньне бачынаў «Вікімэдыі», падпарадкаваньне закону або абарона Вас і іншых.
  • Захоўваньню Вашых дадзеных цягам найкарацейшага магчымага часу, сумяшчальнага зь вядзеньнем, разуменьнем і паляпшэньнем бачынаў «Вікімэдыі», а таксама з нашымі абавязкамі паводле закону.

Ведайце, што:

  • Усялякі зьмест, які Вы дадаеце, або ўсялякае зьмяненьне, якое Вы робіце на бачыне «Вікімэдыі», будзе пастаянна абнародаваным.
  • Калі Вы дадаеце зьмест або робіце зьмяненьне на бачыне «Вікімэдыі» без уваходу, гэты зьмест або зьмяненьне адкрыта і пастаянна заархівуецца ў зацікаўленасьцях грамадзкасьці. Ваш зьмест або зьмяненьне прыпішуць Інтэрнэт-адрасу, скарыстанаму ў той час, замест імя ўдзельніка(-цы).
  • Нашая супольнасьць добраахвотных рэдактарак(-ў) і ўдзельніц(-каў) — самакіраваная. Пэўныя адміністратаркі(-ы) бачынаў «Вікімэдыі», абраныя супольнасьцю, выкарыстоўваюць прылады, якія даюць ім абмежаваны доступ да неабнародаваных зьвестак пра нядаўні ўнёсак, каб яны маглі абараніць бачыны «Вікімэдыі» і ажыцьцявіць палітыку.
  • Гэтая Палітыка прыватнасьці не датычыць усіх бачынаў і паслуг, якімі ведае Фундацыя «Вікімэдыя», а менавіта тых, што маюць сваю ўласную палітыку прыватнасьці (як крама «Вікімэдыя») або бачыны і паслугі, якімі ведаюць трэція бакі (як праекты староньніх распрацоўнікаў праз Воблачныя паслугі «Вікімэдыі»).
  • Часам мы выдаем адкрытыя і злучаныя або неасабістыя зьвесткі для грамадзкасьці праз звалкі і наборы дадзеных у якасьці нашага забавязаньня асьвеце і дасьледаваньням па ўсім сьвеце.

Вы можаце не карыстацца бачынамі «Вікімэдыі» дзеля абароны Фундацыі «Вікімэдыя» і іншых карыстальніц(-каў), калі ня згодныя з нашай Палітыкай прыватнасьці.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ангельская моваМарына ВасілеўскаяРыбы2020-яМенскВікіДэмакратыяМэр1891Фундацыя «Вікімэдыя»Аляксандар ЛукашэнкаРодРаскіданае гняздо (п’еса)Алесь ПісьмянкоўСусьветнае павуціньнеПоўдзеньГісторыя ПолацкуТутэйшыя (літаб’яднаньне)Мы выйдзем шчыльнымі радаміІталіяПрымакі (п’еса)Апавядальны сказМясцовы час (гурт)Ян ЧыквінЯгмінДвукосьсеЗіновій Прыгодзіч27 красавікаЯганэсбургВікіпэдыяГарнастайTor BandКузьма ЧорныСяргей ДавідовічДунайСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБабёрЛявон Вашко.smІнфляцыяВасіль БыкаўЯн ЧэрскіДзед ТалашБагоўкаАлесь КажадубСлавамір АдамовічШкоты303Адольф ГітлерЁгаЛітаратурныя жанрыАртур ВольскіХацкель ДунецВугорская моваАнтон ЯльчынПэрсыдзкая моваЛюдвік Канстантын ПацейКрумкачАляксей БацюкоўМенская вобласьцьISO 3166Віктар ЖыбульМ’янмаВіктар МарціновічБаранавіцкі раёнАтрад (біялёгія)Валеры МаракоўАндрэй КурэйчыкЭканомікаАрмэнія🡆 More