Вуліца Бакшта

Ву́ліца Ба́кшта (лет.

Bokšto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцы Замкавую і Субач.

Бакшта
лац. Bakšta
вуліца
Вуліца Бакшта
Вуліца Бакшта
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Другая Савіч
Даўжыня 700 м
Паштовыя індэксы LT-01126, LT-01301
На мапе
Google
Вуліца Бакшта ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Пятніцкая царква, палац Хадкевічаў, шпіталь Савіч з капліцай і барбакан з гарадзкім мурам, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася брама Субач, зруйнаваная расейскімі ўладамі.

Гісторыя

З даўніх часоў вуліца мела назву Савіч або Другая Савіч. У міжваенны пэрыяд вуліца атрымала назву Бакшта.

Назва Савіч тлумачыцца тым, што вялікай камяніцай на гэтай вуліцы валодаў нейкі Сава. Назва замацавалася дзякуючы шпіталю Савіч, заснаванаму ў 1744 годзе біскупам смаленскім Багуславам Корвін-Гасеўскім.

Цяперашняя назва мае зьвязкі з гарой Бакштай. Існуе меркаваньне, што на ёй ўзвышалася вежа (бакшта), ад якой утварылася назва мясцовасьці і вуліцы.

Агульныя зьвесткі

Вуліца Бакшта 
Шпіталь Савіч, 1834 г.

Даўжыня вуліцы каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку. Рух транспарту ад вуліцы Субач да Спаскай аднабаковы ў бок цэнтру места. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Замкавай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Зь левага боку адыходзіць вуліцы Савіч і Сьвятога Казімера, з правага — Латочак, Спаская і Оны Шымайце.

Будынкі

Вуліца Бакшта 
Вуліца Бакшта 7

Няцотны бок

  • № 5 — 2-павярховы дом, які займае адміністрацыя Летувіскага мастацкага музэю.
  • № 7 — 3-павярховы дом
  • № 15 — будынак колішняга манастыра, дзе ў другой палове XIX ст. месьцілася духоўная сэмінарыя Маскоўскага патрыярхату
  • № 17 — 3-павярховы дом з рэстаранам
  • № 19 (таксама вуліца Сьвятога Казімера, 9) — 2-павярховы дом з барам і боўлінгам
  • № 21 — 2-павярховы дом Сулістроўскіх. У 1921—1922 гадох тут жыў Браніслаў Тарашкевіч.

Цотны бок

Вуліца Бакшта 
Барбакан
  • № 2 — гатэль Нішкоўскага. Будынак з другой паловы XVІІІ ст. належаў сям’і прафэсара хірургіі Віленскага ўнівэрсытэту Яна Нішкоўскага. У сярэдзіне ХІХ ст. гатэлем валодаў Аляксандар Шульц, але ён захаваў ранейшую назву. У гатэлі Нішкоўскага, які лічыўся адным з найлепшых у месьце, незадоўга да пачатку нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (сакавік 1863 году) спыняўся адзін зь яго лідэраў капітан Генэральнага штабу Расейскай імпэрыі Зыгмунт Серакоўскі, які прыехаў у Вільню зь Пецярбургу. Тут адбылося таемнае паседжаньне вайсковай рады паўстаньня.
  • № 4 — кутні 3-павярховы дом, у якім з 1990-х гадоў месьціцца Расейскі культурны цэнтар і ягоная галерэя
  • № 6 — шпіталь Савіч. У XVI ст. на тут стаяла гатычная камяніца. У XVIII ст. яна перайшла да роду Савічаў, якія перадалі яго сёстрам міласэрнасьці. У 1831—1832 гадох у будынку дзейнічала клініка Віленскага ўнівэрсытэту.
  • № 8 — 4-павярховы дом Падбіпенты. У гэтым доме прайшлі раньнія гады Юзэфа Пілсудзкага.
  • № 10 — «буда Ромэрава». Збудаваная ў XVI ст. камяніца, з XVIII ст. належала роду Ромэраў. У XVIII ст. тут месьцілася масонская ложа «Руплівы Літвін». У XIX ст. у доме жыў мастак Альфрэд Ромэр, тут дзейнічала мастацкая майстэрня («Акадэмія Ромэраў»), у якой працавалі мастакі Канут Русецкі і ягоны сын Баляслаў, Ян Зянковіч, Эдвард Мацей Ромэр. У гэтым доме жыў стваральнік Віленскага альбома Ян Казімер Вільчынскі і выступаў з канцэртамі Станіслаў Манюшка.
  • № 20 — барбакан з рэштай гарадзкога мура. Барбакан збудавалі паводле праекту архітэктара Фрыдэрыка Гетканта каля 1640 году. У наш час у будынку месьціцца філія Нацыянальнага музэю Летувы.

Крыніцы

Літаратура

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Tags:

Вуліца Бакшта ГісторыяВуліца Бакшта Агульныя зьвесткіВуліца Бакшта БудынкіВуліца Бакшта КрыніцыВуліца Бакшта ЛітаратураВуліца БакштаВуліца Замкавая (Вільня)ВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Турма №8ДзеяслоўАгінскіяРаёны БеларусіАдвечным шляхамПастава на каленяхСлавамір АдамовічЭдуар Анры АўрыльПесьня пра зубраБеларусыДзед ТалашГерута (імя)Глеб ЛабадзенкаБруліКузьма ЧорныЛацінская моваПіт ПаўлаўISO 4217ТвэркМядзьведзічыСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіЭтнічная тэрыторыя беларусаўmrwlqЖыве Беларусь!Бітва пад ВоршайАнгеданіяБагоўкаSEATO1705Сьпіс марак аўтамабіляўЧэрвень1943.ao1831БлогКамэрунВымяІенг Сары.itМіхал Клеафас АгінскіБеларуская АЭСЯнка СіпакоўГераКотЗлучаныя Штаты АмэрыкіАўстраліяАсфальтСьпіс гарадоў БеларусіАляксей ПысінДарога Р42 (Беларусь)Аляксандар КосінецСодніДвукосьсеApple Inc.Аляксандар СувораўБагуслаў РадзівілПДаўгерд (імя)ЈГрупавы сэксЧорны замак АльшанскіВялейкаНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьHromadske.TVJi (дыграф)Лязьбійская парнаграфія🡆 More