Зы́гмунт Серако́ўскі (па-польску: Zygmunt Sierakowski; 30 траўня 1826, с.
ст. 19 траўня] 1826, с. Лісавое, Луцкі павет, Валынская губэрня (цяпер Маневіцкі раён Валынская вобласьць, Украіна) — 27 ліпеня [ст. ст. 15 ліпеня] 1863, Вільня; псэўданім Далэнга) — капітан расейскага Генштабу, супрацоўнік часопісаў «Колокол» ды «Современник», адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Зыгмунт Серакоўскі | |
19 траўня 1827 — 27 чэрвеня 1863 (36 гадоў) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
З 1845 па 1848 навучаўся ў Санкт-Пецярбурскім унівэрсытэце, дзе ўзначальваў таемнае таварыства Саюз літоўскай моладзі. У 1848 быў западозраны ў тым, што плянуе выехаць ў Аўстра-Вугоршчыну, арыштаваны і адпраўлены шарагоўцам у Арэнбурскі лінейны полк Арэнбурскага асобнага корпуса, дзе пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам, Браніславам Залескім і іншымі ссыльнымі. У сакавіку 1856 быў узьведзены ў чын прапаршчыка і пераведзены ў 7-мы батальён Берасьцейскага пяхотнага палка. Вярнуўшыся ў Пецярбург, паступіў ў Акадэмію Генштаба, якую пасьпяхова скончыў (1859) у чыне капітана. Яшчэ падчас вучобы адпраўлены за мяжу дасьледваць і назіраць турмы Заходняй Эўропы. Выступаў за адмену цялесных пакараньняў у войску. Пазьней служыў у дэпартамэнце Генштаба і займаўся ваенна-крымінальнай статыстыкай. У Эўропе пазнаёміўся з Аляксандрам Герцэнам і Джузэпэ Гарыбальдзі. Супрацоўнічаў з часопісамі «Колокол» ды «Современник». У чэрвені 1860 разам зь Ігарам Вярнадзкім удзельнічаў у працы 4-га Міжнароднага статыстычнага кангрэсу ў Лёндане.
У 1863 пасьля пачатку Студзеньскага паўстаньня ў Варшаве атрымаў 2-х тыднёвы адпачынак на службе дзеля выезду за мяжу. Выехаў на Літву, дзе стаў адным зь лідэраў паўстанцаў. Абвясьціў сябе генэралам Літоўскім і Ковенскім пад імём Далэнга. За кароткі тэрмін сабраў паўстанцкі аддзел колькасьцю 5 тыс. чалавек. Ягоны аддзел 23/24 красавіка быў разьбіты расейскімі войскамі, але частка аддзелу ацалела і працягнула змаганьне. У наступнай бітве ля мястэчка Біржы яны былі канчаткова разьбітыя. Сам Серакоўскі быў паранены ў грудзі навылет, патрапіў у палон. Перад ваенна-палявым судом прамаўляць адмовіўся, патрабуючы суду галоснага ды прысяжнага. Судовы вырак быў: павешаньне. Прысуд выкананы ў Вільні на Лукіскай плошчы, дзе крыху пазьней будзе павешаны і Кастусь Каліноўскі.
Ягоны бацька быў безьзямельным шляхціцам, які загінуў у шэрагах паўстанцаў 1830—1831 г..
Зыгмунт быў жанаты з Апалёніяй Далеўскай (1841 — пасьля 1915), сястрою Тытуса Далеўскага, якую пасьля паўстаньня 1863—1864 выслалі ў Ноўгарад. З 1867 жыла ў Варшаве. Аўтарка ўспамінаў пра паўстаньне.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Зыгмунт Серакоўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.