Вастрабрамская Вуліца: вуліца ў Вільні (Летува)

Вастрабра́мская ву́ліца (лет.

Aušros Vartų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Вялікую. Зьвязвае скрыжаваньне вуліцаў Субач і Гетманскай з скрыжаваньнем Чыгуначнай і Друйскай. Працягваецца гістарычным Лідзкім гасьцінцам (цяпер Ліпагорская вуліца).

Вастрабрамская
лац. Vastrabramskaja
вуліца
Вастрабрамская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Вастрабрамская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Максіма Горкага
Даўжыня 700 м
Паштовыя індэксы LT-01047, LT-01303, LT-01304, LT-02100
На мапе
Google
Вуліца Вастрабрамская ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Вострая брама з капліцай Маці Божай, ансамбль базылянскіх манастыроў з Траецкай царквой і брамай у стылі віленскага барока, царква і манастыр Сьвятога Духа, комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Сьвятой Тэрэзы, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Назва вуліцы ўтварылася ад яе кірунку да Вострай брамы, адзінай захаванай да нашага часу брамы гарадзкога мура.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Вастрабрамская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Брама і вежы Траецкай царквы

У XIX ст. з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі перайначылі назву вуліцу на расейскі манер (рас. Островратная улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Найноўшы час

У першай палове ХХ ст. раён вуліцы стаў палітычным і культурным цэнтрам беларусаў, тут дзейнічалі шматлікія беларускія ўстановы. У доме № 1 на рагу з Гетманскай вуліцай. з 1926 году працавала беларуская кнігарня.

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на летувіскі манер. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі частку вуліцы ў імя расейскага пісьменьніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву, але ў летувізаванай форме.

Агульныя зьвесткі

Вастрабрамская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Інтэр’ер Траецкай царквы

Даўжыня каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку ў Старым Месьце да Вострай Брамы, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад рогу з Гетманскай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліца Гетманская і Гасьціны завулак, зь левага — вуліца Субач. Мае скрыжаваньне з вуліцамі Базылянскай (направа) і Даўкшты (налева).

Будынкі

Вастрабрамская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Духаўская царква і манастыр

Няцотны бок

Вастрабрамская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы

Цотны бок

Вастрабрамская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Вострая брама
  • № 2 — 3-павярховы дом. Каля 1801 году будынак рэканструявалі паводле праекту архітэктура Міхала Шульца, пазьней на фасад дадалі эклектычную ляпніну.
  • № 6 — дом, дзе з 1926 году правацаў Беларускі інстытут гаспадаркі. Установа займалася падтрымкай і разьвіцьцём сельскай гаспадаркі, народных рамёстваў, беларускай духоўнай культуры, беларускай асьветы і мовы. Пры ім дзейнічала тэатральная сэкцыя Пятра Булгака, працавала бібліятэка. З дапамогай беларускай друкарні імя Францішка Скарыны Інстытут выдаў больш за дзесяць кніг вядомых беларускіх аўтараў. Сёньня будынак займае адзін з найбольш дарагіх гатэляў Вільні.
  • № 8 — адзіны захаваны ў Вільні будынак гаспадарчага прызначэньня (склад), збудаваны ў XV—XVI стагодзьдзях. У 1970—1974 гадох на помніку праводзіліся рэстаўрацыйныя працы.
Вастрабрамская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Капліца Маці Божай Вастрабрамскай
  • № 10 — Духаўская царква і манастыр. Драўляная царква існавала тут з 1567 году. У 1596 годзе ў друкарні Духаўскага брацтва Лаўрэнці Зізані выдаў славянскі лемантар, які ўлучаў беларускі тлумачальны слоўнік (на 1061 слова). У 1618 годзе ў манастыры прыняў пострыг Мялеці Сматрыцкі. У 1638 годзе замест драўлянай збудавалі мураваную сьвятыню. У 1749—1753 гадох царкву перабудавалі паводле праекту архітэктара Ян Гляўбіц ў стылі віленскага барока. У пячорнай царкве пад алтаром, іканастас да якой стварыў мастак Іван Хруцкі, спачыў зьнішчальнік уніяцкай царквы Ёсіф Сямашка.
  • № 14 — касьцёл Сьвятой Трэзы і кляштар кармэлітаў. Кляштар будаваўся ў 1621—1624 гадох, касьцёл — у 1633—1650 гадох з фундацыі падканцлера Стэфана Паца. У 1783 годзе да кута заходняга фасаду касьцёла прыбудавалі капліцу-пахавальню Пацаў. У 1829 годзе касьцёл злучылі 2-павярховай крытай галерэяй з капліцай Маці Божай на Вострай браме.

Вострая брама

Брама будавалася ў гатычным стылі ў 1503—1522 гадох разам зь пяцьцю іншымі, пазьней колькасьць брамаў дасягала дзевяці. Празь некалькі гадоў над аркай брамы дабудавалі фасад зь пяцьцю амбразурамі і атык у стылі рэнэсансу. Атык мае дэкор з гербам Пагоняй, які падтрымліваюць два крылатыя львы-грыфоны, і рэльефнай галавой Гермэса ў крылатым шлеме.

З боку места над брамай у 1671 годзе манахі-кармэліты збудавалі драўляную капліцу, адмыслова для абраза Маці Божай Вастрабрамскай. 18 траўня 1706 году здарыўся пажар, але капліца ўцалела. Пажар у траўні 1715 году зьнішчыў амаль усё места і капліцу. У 1722 годзе над брамай збудавалі мураваную капліцу. Пры перабудове ў 1829—1830 гадох капліца набыла рысы клясыцызму.

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вастрабрамская Вуліца ГісторыяВастрабрамская Вуліца Агульныя зьвесткіВастрабрамская Вуліца БудынкіВастрабрамская Вуліца ГалерэяВастрабрамская Вуліца ЗаўвагіВастрабрамская Вуліца КрыніцыВастрабрамская Вуліца ЛітаратураВастрабрамская ВуліцаВуліца Вялікая (Вільня)ВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВыказьнікСыднэйДругая сусьветная вайнаСарНефцякамскВаеннапалонныКазаньЧасУладзімер ДубоўкаКастусь Езавітаў1989Вадзім БолбасАлесь ПісьмянкоўЗянон ПазьнякЛацінкаЧорны кот (арганізацыя)2022Янка КупалаГенадзь Валер’евіч ШутаўГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБуркіна-ФасоMemento moriЛПрыназоўнікТленХарэйЖугар.neСуботнікіСэксізмАнальны сэксГрамадзтваПесьня пра зубраПрыдатак (мовазнаўства)Старабеларуская моваЭтнічная тэрыторыя беларусаўHTTPS2020-яЛюдміла СільноваКандрат КрапіваДоўгія вёрсты вайны (фільм)Аляксандар ЧарвякоўМікола ЛупсякоўСакуныСэкс-турызм297 да н. э.ЗьвяздаМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваSAAB 90СаньнікаваПортуДотык пісі рукоюФундацыя «Вікімэдыя»Пэтэр ПэлегрыніАлег ЖданГарнастайГумно2005ВейшнорыяФранцыяКазахстанСаратаўКрывіч (часопіс)Бісэксуальная парнаграфіяМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаІмёны ліцьвінаўСаксонія25 красавікаПохва (неадназначнасьць)🡆 More