Беларускі Музэй У Вільні

Белару́скі музэ́й у Ві́льні, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (польск.

Muzeum Białoruskie w Wilnie) — адна з галоўных навуковых і асьветніцкіх установаў у гісторыі Беларусі. Знаходзілася ў Вільні на вуліцы Вастрабрамская, 9 у 1921—1945 гадох разам зь Беларускім навуковым таварыствам і Беларускай гімназіяй.

Беларускі музэй у Вільні
Muzeum Białoruskie w Wilnie
Беларускі Музэй У Вільні
Беларускі музэй у Вільні, адна з заляў
Месцазнаходжаньне ВільняДругая Рэч Паспалітая
Адрас Вастрабрамская, 9
Створаны 1921 г.
Закрыты 1945
Дырэктар Антон Луцкевіч
Геаграфічныя каардынаты 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. / 54.683; 25.283 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. / 54.683; 25.283
Беларускі музэй у Вільні на мапе Польшчы (1918—1939)
Беларускі музэй у Вільні
Беларускі музэй у Вільні
Беларускі музэй у Вільні

Музэй заснаваны ў 1921 годзе і названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.

Экспанаты паходзілі галоўным чынам з калекцыі Івана Луцкевіча, які ў тэстамэнце перадаў яе музэю.

Музэй налічваў каля 14 тысячаў рукапісаў і старадрукаў. У экспазыціі меліся, у прыватнасьці: частка праскай Бібліі 1517 году Францішка Скарыны, Статут ВКЛ 1588 году, наваградзкае Эвангельле 14 стагодзьдзя, Аль-Кітаб, друкаваныя па-беларуску кнігі (Вільня, Іўе, Супрасьль, Нясьвіж, Слуцак), іншыя рэдкія кнігі.

Музэй быў ліквідаваны напрыканцы 1944 году. Тое, што захавалася па вайне, было падзелена супольнай камісіяй паміж Летувіскай ССР і БССР. Ад беларускага боку ў камісіі былі асобы, не зьвязаныя зь Беларусьсю. Яны адбіралі толькі тыя экспанаты, якія былі на беларускай мове. Усё зьвязанае з ВКЛ было адкінута, таму найбольш значныя экспанаты засталіся Летуве ці патрапілі ў Маскву.

На чале музэю да 1939 году стаяў Антон Луцкевіч — брат Івана. Яго супрацоўнікамі былі Мар’ян Пецюкевіч, Янка Шутовіч і Владас Дрэма.

Аднаўленьне музэю ў 2000-х гадах

У 2001 годзе ў Вільні намаганьнямі Сяржука Вітушкі зроблена спроба аднавіць інстытуцыю, у Летуве зарэгістравана грамадзкае аб’яднаньне «Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча» з дэклараванымі мэтамі дасьледаваньня старажытнай гісторыі, фіксацыі гістарычнага працэсу й прэзэнтацыі гістарычных ведаў у грамадзтве. Паводле заявы стваральнікаў (Галіны Войцік, Сяргея й Людвікі Вітушак, Сяргея Дубаўца, Таццяны Поклад): «Сваю дзейнасьць мы разумеем як працяг віленскай музэйнай традыцыі і таму падкрэсьліваем — мы ня проста ствараем — мы адраджаем Віленскі Беларускі Музэй»

У 2021 годзе гэтае грамадзкае аб’яднаньне атрымала памяшканьне па вуліцы Віленскай, 20. На думку заснавальнікаў, яны аднавілі сымбаль багатага гістарычнага мінулага і асяродак культурнага жыцьця беларусаў у Вільні, працягнуць збор нацыянальнай спадчыны і працу над яе папулярызацыяй. Дырэктарка музэю — Людвіка Кардзіс.

4 жніўня — 16 верасьня 2021 ў музэі адбылася яго першая выстава «Чаму воля гэта жанчына», на якой выстаўляліся працы беларускіх мастачак (Зоя Коўш, Жана Гладко, Сьвятлана Пятушкова, Алеся Жыткевіч, Анон) і таксама творы саміх наведнікаў імпрэзы.

Другая выстава (5 сьнежня 2021) была прысьвечаная 115-годзьдзю «Нашай Нівы», заснаванай Іванам Луцкевічам, ды 100-годзьдзю самога музэю. Выстава «Музэй Івана Луцкевіча праз аналіз дадзеных і згадкі ў прэсе» прадставіла статыстычныя дадзеныя па дзейнасьці беларускага музэю ў міжваенны час, сабраныя на аснове кнігі ўліку наведнікаў і тагачаснай віленскай прэсы (куратар Паўліна Вітушчанка, візуалізацыя дадзеных Ігар Яноўскі). Разам з тым 10 сьнежня адбылася й навуковая міні-канфэрэнцыя «Віленскі музэй сто год таму».

За першы год публічнай працы адноўленага музэю былі арганізаваныя выставы жівапісу, фатаграфіі й кніжнай графікі, ладзіліся прэзэнтацыі кніг Уладзімера Някляева, Вольгі Гапеевай, Аляксея Дзікавіцкага, канцэрты Зьмітра Бартосіка, Зьмітра Вайцюшкевіча, Андрэя Хадановіча, паэтычныя фестывалі, майстэрні, спэктаклі, адчыніліся шматлікія гурткі, бібліятэка. Быў выдадзены гід «Вільня фальклёрная».

Крыніцы

Бібліяграфія

  • Герасімаў, В. М. Кніжныя выданні са збору Віленскага Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя І. Луцкевіча ў фондах Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь // Музейны веснік / Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2011. — Вып. 5. — С. 24–28.
  • Крыцук, Р. І. Знакі ахвяраванняў са збораў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча: (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2019. — № 8. — С. 31–36.
  • Лабачэўская, В. А. Фотаздымкі Беларускага музея імя Івана Луцкевіча: новыя знаходкі : [аб экспанатах першага беларускага нацыянальнага музея ў Вільні] // Беларускі гістарычны часопіс. 2021. — № 12. — С. 20–24.
  • Іванова, В. С. Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні ў 1939–1941 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2021. — № 8. — С. 27–31.
  • Моніч, Д. Легендарны беларускі музей // Краязнаўчая газета. — 2022. — Крас. (№ 16). — С. 3

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускі Музэй У Вільні Аднаўленьне музэю ў 2000-х гадахБеларускі Музэй У Вільні КрыніцыБеларускі Музэй У Вільні БібліяграфіяБеларускі Музэй У Вільні Вонкавыя спасылкіБеларускі Музэй У ВільніБеларускае навуковае таварыства (1918)Вастрабрамская вуліцаВіленская беларуская гімназіяВільняПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бода.orgЧэрвеньГісторыя СалігорскуМашэкаДотык пісі рукоюВязынка (Маладэчанскі раён)Таварыства філярэтаўЮрась ШамецькаПорнасайтНіна ГаліноўскаяВольга КараткевічБанкаўскі рахунакІльля ХрэнаўЗоя КоўшHTML2008ДзікВіктар МарціновічМарына ВасілеўскаяЭтнічная тэрыторыя беларусаўДзіцячая парнаграфіяСамілаЭнэргіяЦыкорыяП’ер Агюст РэнуарЛічэбнікСамароўкаКляштарАнатоль БутэвічГайла (імя)КазГрэбляГукЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеАлесь Аркуш2024ПарнаграфіяСкідзельМаршы недармаедаўФёдар МачалаўВушніцаПацукКітаПарнаграфія ў БеларусіСакрат ЯновічКрайняя плоцьЛявон ВашкоФёдар ЛапавухаўДыялекты беларускай мовыПорнгабMelbetБітаўтПрыслоўеРахункаводЗямля пад белымі крыламіЯндаМаркёрГалерэя ЎКлёд МанэКанстытуцыя БеларусіКарта растэрміноўкіПагоняДрама (аповесьць)СысуныНізкі Рынак🡆 More