Лаўрэнці Зізані

Лаўрэнці Зізані (сапр.

Тустаноўскі; 20 сакавіка 1550 — 1634(?)) — пэдагог-гуманіст, царкоўны дзяяч, мовазнаўца, перакладчык; брат Стафана Зізанія.

Лаўрэнці Зізані
Лаўрэнці Зізані
Дата нараджэньня 20 сакавіка 1550
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1634
Месца сьмерці
Месца вучобы Астроская славяна-грэка-лацінская школа
Занятак філёляг
Навуковая сфэра Мовазнаўства
Месца працы Віленская брацкая школа
Гады дзейнасьці 1596

Заслуга Лаўрэнція Зізанія ў стварэньні навукова-пэдагагічнай літаратуры, што адкрывала шлях да сьвецкай адукацыі. Асаблівае значэньне мела яго творчасьць, у якой пашыраліся гуманістычныя погляды на шэраг зьяваў у прыродзе і быў новы падыход да вывучэньня праблем мовы ў брацкіх школах Беларусі і Ўкраіны.

Біяграфія

Паводле адных зьвестак, паходзіў з дробнай шляхты Троцкага ваяводзтва, паводле іншых — зь мястэчка Тустыню на Валыні. Адукацыю атрымаў у Астроскай школе на Валыні. Працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай і грэцкай моваў у Львоўскай (да 1592 году), Берасьцейскай (1592—1595), Віленскай (1595—1597) брацкіх школах.

Лаўрэнці Зізані 
Азбука (буквар) Зізанія, 1596 г.

Калі быў у Берасьці, падрыхтаваў азбуку зь «Лексісам» і «Грамматыку славенскую», выдадзеныя ў 1596 годзе ў друкарні Віленскага Сьвятадухаўскага брацтва. Зьвярнуў на сябе ўвагу многіх князёў, якія імкнуліся даць добрую адукацыю сваім дзецям. У 1597—1600 гадох быў хатнім настаўнікам ў крычаўскага старосты Б. Саламярэцкага ў маёнтку Баркулабаве, потым 2 гады працаваў у князя А. К. Астроскага. Па яго сьмерці нейкі час служаў сьвятаром у Яраслаўскай царкве на Валыні. У 1612 годзе атрымаў запросіны быць хатнім настаўнікам да дзяцей князя Я. Карэцкага ў маёнтак Карэц на Валыні. Каб забясьпечыць настаўніка матэрыяльна, князь запісаў на Зізанія вёску з фальваркам, млынам, царквой і некалькімі дзялянкамі зямлі. 18 траўня 1618 году Зізані выступіў на пахаваньні княгіні Соф’і Чартарыйскай з казаньнем, якое мела характар павучаньня пра нормы паводзінаў. Выкарыстаўшы досьвед лацінскай гамілетыкі і антычнай філязофіі, ён выступіў і супраць этычных поглядаў Эпікура. У 1619 годзе архімандрыт Елісей Пляцінецкі запрасіў Зізанія ў Кіева-Пячэрскую лаўру, дзе ён адразу заняў адпаведнае месца ў вучоным гуртку, працаваў настаўнікам у школе і рэдагаваў кнігі, якія рыхтаваліся да выданьня ў друкарні, займаўся перакладамі з грэцкай мовы. Там ён пераклаў і адрэдагаваў «Беседы св. Иоанна Златоуста на Посланіе св. апостола Павла» (Кіеў, 1623), «Толкованія на Апокаліпсісъ св. Андрея Кесарійскаго» (Кіеў, 1625). У прадмове да апошняй сучасьнікі і калегі далі высокую ацэнку дзейнасьці і ведам Зізанія, адзначалі яго аўтарытэт як мовазнаўцы і прапаведніка.

У 1620—1623 гадох, верагодна, працаваў над «Катэхізісам вялікім», аднак ня здолеў выдаць яго ў Кіеве, бо ў Вялікім Княстве Літоўскім распачалося зацятае змаганьне паміж прыхільнікамі Канстантынопальскага патрыярхату і Берасьцейскай уніі. З гэтай прычыны надумаў паспрабаваць надрукаваць кнігу ў Маскве. Разам з сваімі сынамі Іванам і Аляксандрам у красавіку 1626 году прыехаў у Пуціўль і заявіў, нібы ў Рэчы Паспалітай яго прыгняталі, таму ён едзе зь лістамі да маскоўскага гаспадара і патрыярха. Пра рукапіс «Катэхізіса» нічога ня сказаў, бо ведаў, зь якім недаверам ставілася маскоўскае духавенства да рукапісаў і кніг з Украіны і Беларусі (Вялікалітвы). Празь месяц Зізанію з сынамі дазволілі ехаць ў Маскву. Гаспадар і патрыярх узялі іх на ўтрыманьне. Зізані часта сустракаўся з маскоўскім гаспадаром Міхаілам Фёдаравічам і патрыярхам Філярэтам, што сьведчыць пра добрае стаўленьне да яго і вялікую пашану з боку высокіх асобаў Маскоўскай дзяржавы. Дзеля друкарскай справы Зізані атрымаў 150 рублёў. У студзені 1627 году разам з Ц. Аладзіным і перакладчыкам Б. Багамольцавым наведаў друкарскі двор. Пра тое, што «Катэхізіс» быў надрукаваны ў Маскве, сьведчыць апісаньне бібліятэкі патрыярха Філярэта і «Запісная кніга маскоўскага друкарскага архіву», у якой ёсьць зьвесткі, што друкаваньне кнігі закончана каля 27 студзеня 1627 году.

19 лютага 1627 году вярнуўся ў Кіеў, дзе разам з слуцкім пратапопам А. Мужылоўскім мусіў быў разгледзець кнігу Мялецкія Сматрыцкага «Апалёгія», выдадзеную на польскай мове ў Львове. На Кіеўскім саборы 13 жніўня 1628 выклаў супраць аўтара кнігі 105 пунктаў абвінавачаньня, і М. Сматрыцкаму давялося прызнаць крытыку і пакаяцца.

Апошняе ўпамінаньне пра Зізанія адносіцца да 8 лютага 1634 году у Луцкай гарадзкой кнізе, дзе пазначаецца, што ён праз свайго сябра М. Федаровіча зьвярнуўся да намесьніка Луцкага староства М. Крынскага з нагоды юрыдычнага абгрунтаваньня ягонага права на маёмасьць, адпісаную яму князем Я. Карэцкім. Сам Зізані на той час быў хворы і слабы. Гэты дакумэнт сьведчыць, што асьветнік быў небагатым чалавек, усе жыцьцё працаваў і жыў за кошт сваіх мэцэнатаў.

Працы

Азбука і слоўнік беларускае мовы

Лаўрэнці Зізані 
Тытульны аркуш царкоўнаславянска-беларускага слоўніка Лаўрэнція Зізанія ў публікацыі 1849 году

Азбука Зізанія («Навука ку чытаню і разуменю пісьма славенскага») умоўна падзяляецца на 3 часткі: матэрыял, які навучае чытаць і пісаць; дапаможны лексычны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. Таму кніга магла выкарыстоўвацца і ў царкоўным, і ў сьвецкім навучаньні. Складальнікам першых дзьвюх частак быў Лаўрэнці Зізані, апошняй — Стафан Зізані. Пры выданьні «Азбукі» выкарыстоўваліся клішэ з выданьняў Францішка Скарыны.

«Лексіс» («ЛЕКСИС Си́рЂчъ РечéнїА, ВъкрáтъцЂ събрáн(ъ)ны. И из слове(н)скаго язьíка, на прóсты(й) Рýскій ДіА́ле(к)тъ Истол(ъ)ковáны. Л, Z.») — гэта царкоўнаславянска-беларускі слоўнік (1061 слова), у якім царкоўнаславянскія («славенскія») словы тлумачацца з народнай гутарковай мовы, а таксама прыводзяцца разнастайныя зьвесткі з ваеннай гісторыі, праўнага становішча розных сацыяльных групаў насельніцтва, зь філязофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялёгіі, мэдыцыны. Слоўнік Зізанія — сьведчаньне яго рацыяналістычнага падыходу да вывучэньня розных зьяваў рэчаіснасьці; адна з крыніц уяўленьня пра ўзровень тагачасных ведаў пра разьвіцьцё рамёстваў, пра прафэсіі, вырабы і гандаль у сярэднявечных гарадох. Яго гуманістычныя тэндэнцыі выявіліся ў раскрыцьці ўсяго навучальнага мэтаду для простых людзей. Тлумачэньні, якія Зізані робіць у сваім слоўніку, далёкія ад навуковага аналізу ўсіх зьяваў і паняцьцяў, але ён імкнецца проста, без спасылак на звышнатуральныя сілы растлумачыць многія словы і паняцьці, што ў пэўнай ступені набліжае яго да матэрыялістычнага кірунку мысьленьня. Слоўнік Зізанія — значная культурна-асьветніцкая зьява ў гісторыі Беларусі.

«Граматыка славенская»

Лаўрэнці Зізані 
«Грамматіка словенска», 1596 г.

«Граматыка славенская» («Грамматіка словенска съвершеннаго искуства осми частій слова…») складаецца з уводзін, артаграфіі, этымалёгіі, прасодыі. Сынтаксіс даецца невялікімі часткамі ва ўсіх разьдзелах. У кнізе на кожнае правіла прыводзіцца шмат прыкладаў і практыкаваньняў дзеля замацаваньня навучальнага матэрыялу. На першых старонках вучням тлумачыцца неабходнасьць сьвецкіх ведаў. Сам Зізані лічыў гэтую кнігу тым падмуркам, на якім можа трымацца далейшае вывучэньне розных навук. Імкнучыся па-філязофску асэнсаваць ролю граматыкі як навукі ў сярэднявечнай сыстэме ведаў, раскрываў арганічную сувязь граматыкі з рыторыкай, філязофіяй і багаслоўем, праяўляў цікавасьць да розных філязофскіх праблемаў, якія бралі свой пачатак ад антычных вучоных, зьвяртаўся да спадчыны Арыстоталя, Эпікура, Катона Старэйшага ды іншых. Вывучэньне антычнасьці ўзбагачала сьветапогляд вучонага-пэдагога, давала магчымасьць па-новаму падысьці да разьвязаньня розных праблем.

Выданьне «Грамматыкі славенскай» замацавала агульнаграмадзкую думку пра неабходнасьць вывучэньня «сямі вольных мастацтваў», падкрэсьлівала іх вялікую ролю ў разьвіцьці адукацыі.

«Катэхізіс вялікі» і сьветапогляд аўтара

Лаўрэнці Зізані 
Першая старонка катэхізісу Л. Зізанія (перавыданьне 1783 году, Горадня): «Книга, глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие»

«Катэхізіс вялікі» выкладае ня толькі догматы праваслаўя ў пытаньнях і адказах, але і веды з гісторыі, прыродазнаўства, астраноміі ды іншых навукаў. Рукапіс кнігі быў на беларускай мове (захаваліся зьвесткі пра выдадзены ў Вільні ў 1595 годзе праваслаўны катэхізіс Стафана Зізанія на дзьвюх мовах у адной кнізе — польскай і старабеларускай — вэрсію якога, з усяго відаць, Лаўрэнці Зізані прывёз у Маскву). Пры выданьні на царкоўнаславянскай мове ў Маскве «Катэхізіс» істотна перапрацавалі. Аднак яго ўсё адно не прызнала Маскоўская царква, таму патрыярх маскоўскі Філярэт загадаў спаліць усе надрукаваныя кнігі. Захавалася толькі 5 дэфэктавых экзэмпляраў, а новыя выданьні (1783, 1787 і 1788, Горадня; 1784, Пскоў) зазналі значную рэдакцыйную праўку і недакладна перадаюць погляды аўтара.

Сьветапогляд Лаўрэнція Зізанія найбольш яскрава выявіўся пры абмеркаваньні «Катэхізіса» ў Маскве 18—19 лютага 1627 году. У гэтым абмеркаваньні ад імя і на даручэньне патрыярха Філярэта бралі ўдзел ігумен Маскоўскага Богаяўленскага манастыра Ільля, кніжны спраўнік Р. Анісімаў, князь І. Б. Чарскі і думны дзяк Ф. Ліхачоў. Маскоўскае духавенства, як гэта відаць з пратакола паседжаньня, добра падрыхтавалася да дыспуту, таму вытрымаць дыскусію было цяжка. Зізані ня меў гарантыяў і ад таго, што зь ім не расправяцца, як з гератыком. Дасьведчаны і ўпэўнены ў ведах, Лаўрэнці Зізані на першым паседжаньні трымаўся свабодна і нават гарачыўся. На паседжаньні ў ніжняй палаце аўтар усе хібы ў кнізе звальваў на перакладчыка. Пры абмеркаваньні «Катэхізіса» Зізані спрабаваў абагаўляць самога чалавека, узяўшы для гэтага ідэю пра самаўладзьдзе з Другазаконьня. Але прадстаўнікі патрыярха Філярэта адхілілі яго прапанову. У поўнай згодзе з Другазаконьнем і царкоўнай традыцыяй Зізані заявіў маскоўскім апанэнтам, што «самовластиемъ человекъ обращается къ добродетелемъ, яко же и злобамъ. Им же самовластиемъ почтенъ бысть Адамъ отъ бога». Зізані быў пэўным у сіле розуму і душы чалавека, лічыў, што чалавек створаны Богам і ёсьць гаспадаром самога сябе. Гэта ідэя пераклікаецца з ідэямі гуманістаў Італіі.

Маскоўскія царкоўнікі, якія строга сачылі за дагматамі трыадзінства Божае існасьці, зьвінавацілі Зізанія ў замаху на адзінства Тройцы, падзяліўшы яе на тры часткі і паставіўшы Бога-бацьку вышэй за ўсіх. Зізані проста заяўляў: «Тако азъ исповедую Отецъ есть начало всему божеству сиречъ сыну і духу святому». Але пазьней пад націскам маскоўскіх апанэнтаў, якія зьвінавацілі Зізанія ў герасі, яму давялося адступаць. Зразумеўшы свае небясьпечнае становішча, Зізані стаў паводзіць сябе больш стрымана, спрабаваў апраўдвацца ў памылках і заявіў, што прыехаў у Маскву навучацца, дзякаваў за выпраўленьне яго кнігі. З пратакола дыспуту відаць, што абодва бакі добра ведалі грэцкую філязофію.

У «Катэхізісе» Зізанія знайшлі месца і тагачасныя прыродазнаўчыя веды. Сьветапогляд Зізанія характарызуе рацыяналістычны падыход да тлумачэньня розных зьяваў прыроды. На заўвагу, што некаторыя зьвесткі ў «Катэхізісе» запазычаны з астралёгіі, якая ўзятая ад вешчуноў елінскіх і ідаласлужыцеляў, Зізані адказаў: «Ни по звездамъ правленія житію нашему, толко азъ написалъ вѣдомости ради, чтобы человѣкъ ведалъ яко есть тварь божія, а то и мы о том немудрствуемъ, чтобы звездамъ правитися житію нашему». Вядома, прыродазнаўчыя зьвесткі Зізанія далёкія ад навуковых, але ў іх выявіліся рацыяналістычны падыход да тлумачэньня гэтых зьяваў, імкненьне пашырыць кола чалавечых ведаў. Дзейнасьць Лаўрэнція Зізанія ішла ў рэчышчы рэфармацыйнага руху. Гэтым і багатай эрудыцыяй тлумачацца яго рацыяналістычнае стаўленьне да пэўных зьяваў прыроды і грамадзкага жыцьця. Сьветапогляд Зізанія быў дуалістычны. З аднаго боку, вучоны схіляўся да тэалёгіі, з другога — выказваў рацыяналістычныя думкі, якія былі вынікам высокай эрудыцыі. Маскоўскае духавенства не магло пагадзіцца з такімі думкамі, бо гэта пярэчыла тэалягічным поглядам пра будову сусьвету й Бібліі.

Літоўская мова

На першай старонцы «Катэхізісу вялікага» Лаўрэнці Зізані даў наступнае тлумачэньне назвы кнігі: «Книга, глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие» і такім парадкам атаясаміў літоўскую мову з старабеларускай, а рускую — з царкоўнаславянскай. Праз год маскоўскі гаспадар Міхаіл I Раманаў пытаўся ў яго: «По литовскому языку как вы говорите „собра“?», на што асьветнік адказваў: «Тожде и по литовскому языку „собра“».

Расейскі царкоўны гісторык, археограф і бібліёграф Яўген (Балхавіцінаў)(ru) у сваім слоўніку (1827 год) азначаў «Катэхізіс вялікі» Лаўрэнція Зізанія як ад пачатку «напісаны на літоўскай мове» (рас. «писанный <...> на Литовском языке»), такое азначэньне гэтага выданьня як ўкладзенага «на літоўскай мове» даў яшчэ ў 1822 годзе расейскі выдавец і філёляг Мікалай Грэч(be).

У 1849 годзе расейскі этнограф Іван Сахараў(ru) апублікаваў царкоўнаславянска-беларускі слоўнік Лаўрэнція Зізанія пад назвай «Літоўска-рускі слоўнік» (рас. «Литовско-русский словарь»), у 1869 годзе ў часопісе Филологические записки(ru) адзначалася: «Слоўнік Л. Зізанія належыць да літоўскай пісьменнасьці. У ім славянскія словы, іншаземныя тлумачацца літоўскай мовай, бо і сам складальнік быў родам зь Літвы», а ў 1872 годзе пісьменьнік і пэдагог Аляксандар Чудзінаў(ru) пісаў пра слоўнік Л. Зізанія, што «аўтар родам зь Літвы, таму ўсе тлумачэньні словаў ім робяцца на літоўскай мове» (рас. «Так как автор родом из Литвы, то и все объяснения слов им делаются на Литовском языке»).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лаўрэнці Зізані БіяграфіяЛаўрэнці Зізані ПрацыЛаўрэнці Зізані Літоўская моваЛаўрэнці Зізані КрыніцыЛаўрэнці Зізані ЛітаратураЛаўрэнці Зізані Вонкавыя спасылкіЛаўрэнці ЗізаніСтафан Зізані

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГеалёгіяАркадзь СмолічУсевалад ІгнатоўскіТутэйшыя (літаб’яднаньне)@Палацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Зіновій ПрыгодзічУкраінскі правапіс 1928 годуІван ШамякінВольга Караткевіч14 красавікаКасмадром імя Сатыша ДгаванаМенская вобласьцьСамагубстваСтраўнікЛука Дончыч29 красавікаЗафіраСям’яКруглянскі мостНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Дыяніз ІлкавічЖывіляМікола ПракаповічКітабыСубэтнасСонца1951Італьянская моваБлакітная сойкаІгар БабкоўIRCЖырандоляЯзэп ЛёсікАдлігаРоднае слова (часопіс)Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Этнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)КойданаўКарэйская моваРэжым ЛукашэнкіЮры БеленькіЛаскаценьСувязь (тэхніка)Летувіская моваСьвятлана АлексіевічДрама (аповесьць)Статусбанк2005БелсатЛетуваРаманВалерыя КуставаКонаРыекаÆДзед Талаш.neДжулія ТэйларЕва ВежнавецАнатоль СербантовічЎПлоцевы актПарнафільм у ФранцыіРожаваТацяна СапачПадвойнае пранікненьне🡆 More