Буквар: падручнік для вывучэньня моўнага альфабэту

Буква́р (а́збука, леманта́р) — дапаможнік для навучаньня пісьменнасьці.

Буквар дапамагае засвоіць друкаваныя і рукапісныя літары і іхнія гукавыя значэньні, навучыцца чытаць разам найпрасьцейшыя склады і словы і правільна разумець чытанае, умець чытаць і разумець тэксты, пісаць простыя словы і сказы.

Буквар: падручнік для вывучэньня моўнага альфабэту
Хрысьціянская складовая азбука на чэскай мове

Назва

Назва «буквар» упершыню зьявілася ў выданьні Сьвятадухавага брацтва 1618 року (Еўе); у 1631 гэты зачын падтрымаў Сьпірыдон Собаль. Ад гэтае пары букваром сталі называць кнігі для навучаньня пісьменнасьці ня толькі ў беларускай, але і ў іншых славянскіх мовах: расейскай, украінскай, баўгарскай, сэрба-харвацкай.

Пазьней на Беларусі стаў таксама выкарыстоўвацца тэрмін «лемантар» (ад лац. elementarius — пачатковы).

Мінуўшчына

Буквар: падручнік для вывучэньня моўнага альфабэту 
Швэдзкі альфабэт Атыліі Адэльборг(sv)

Першы друкаваны буквар на беларускіх землях пад назваю «Наука ку читаню и розуменю писма словенскаго» быў выдадзены ў 1596 Ляўрэнціем Зізаніем у віленскай друкарні Мамонічаў. Аднак фактычна кнігі, па якіх навучаліся грамаце, выдаваліся і раней. Да зьяўленьня першага падручніка людзі вучыліся чытаць і пісаць па кнігах Сьвятога Пісаньня — «Псалтыры» ды «Часаслове». Так, Францішак Скарына ў сваім перакладзе «Псалтыры» побач з тытульнымі літарамі на пачатку разьдзелаў зьмяшчаў малюнкі прадметаў, якія пачыналіся з гэтай літары — спосаб, які выкарыстоўваецца і ў сучасных букварох.

У 1618 року ў друкарні Сьвятадухавага брацтва ў Еўі была выдадзеная кніга пад назваю «Букварь языка славенска», у працы над якой удзельнічаў Мялеці Сматрыцкі. У 1631 року Сьпірыдон Собаль выдаў уласны «Букваръ сиречъ, начало ученіа детем начинающим чтенію извыкати». Увогуле ў пэрыяд паміж 1590 і 1653 рокамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі выйшлі 16 элемэнтарных падручнікаў, што складала болей за палову ўсіх выданьняў на ўсходнеславянскіх землях.

У 1679 року Сімяон Полацкі выдаў ва ўласнай друкарні ў Маскве «Букварь языка славенска», па якім вучыў царскіх дзяцей Пятра і Соф’ю Аляксеевічаў.

XX стагодзьдзе было адзначана выхадам у сьвет лемантароў і буквароў Цёткі («Беларускі лемантар», 1906, Пецярбург), Каруся Каганца, Сьцяпана Некрашэвіча («Лемантар», 1922, Бэрлін), Надзеі Сіўко, Анатоля Клышкі. Буквар апошняга аўтара атрымаў некалькі ўзнагародаў на міжнародных, ўсесаюзных і беларускіх кніжных выставах, зазнаў 23 перавыданьні і зьяўляецца адзіным, па якім дагэтуль вывучаюць беларускую мову ў школах.

Крыніцы

Tags:

ГукПісьменнасьцьСказСкладСловаТэкст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

E (літара)Новая зямляБесьпілётнікУкраінаЦеплавы рухавікАладкіПлоцевы актГальвідПрырода27 красавікаПарнаграфія ў ЯпонііБандароўнаАвечкаТрыбуна працыВіктар МарціновічКасілаўцыМіндоўгІндустрыялізацыяКоргіЛюдміла Сільнова1877ВікісховішчаДзеяслоўКультура (радыё)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРПокуцьПорнасайтСяргей НавумчыкАдукацыяГісторыя ЎшачаўЯзафат КунцэвічЛічэбнікНямецкая моваСяргей СматрычэнкаДнестарЗянон ПазьнякНазоўны склонАлег СалтукЎВоршаЗагляне сонца і ў наша аконцаБярозка (часопіс)ГарнастайХвойнікіЗа Беларусь!Алег ЖданПюі-дэ-ДомДзікДжозэф Рабінэт БайдэнВікіСлавамір АдамовічЯўгенія Янішчыц1989Леанід ГалубовічКарлес ПудждэмонJavaАтрад (біялёгія)Эратычнае мастацтваБазыліка Сьвятога ЭгідыяГама (літара)БаранавічыФэрамоныБеларусьАндрусь ГорватISO 4217ЛіцьвіныІмёны ліцьвінаўТэракт у «Крокус Сіці Холе»Станіслаў ВалодзькаСямейства (біялёгія)🡆 More