Еўе: места ў Летуве

Е́ўе (лет.

Vievis) — места ў Летуве, на беразе возера Еўя. Цэнтар староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 4521 чалавек. Знаходзіцца за 14 км ад Электрэнаў, на аўтамабільнай дарозе Вільня — Коўна — Клайпеда; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Коўна.

Еўе
лац. Jeŭje
лет. Vievis
Троцкая вуліца
Троцкая вуліца
Еўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Еўя
Першыя згадкі: 1539
Горад з: 1999
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Электрэнскі
Вышыня: 128 м н. у. м.
Насельніцтва: Еўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 4521 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 528
Паштовы індэкс: LT-21058
Геаграфічныя каардынаты: 54°46′25″ пн. ш. 24°48′59″ у. д. / 54.77361° пн. ш. 24.81639° у. д. / 54.77361; 24.81639 24°48′59″ у. д. / 54.77361° пн. ш. 24.81639° у. д. / 54.77361; 24.81639
Еўе на мапе Летувы
Еўе
Еўе
Еўе
Еўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Еўе — даўняе мястэчка на гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Тут знаходзілася друкарня Віленскага Духаўскага брацтва, сярод выданьняў якой на старабеларускай мове была першая ў сьвеце кніга пад назвай «Буквар». Да нашага часу захавалася Прачысьценская царква, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва

Тапонім Еўе, відаць, паходзіць ад назвы возера Еўя. Таксама існуе паданьне, якое зьвязвае назву места з жонкай Гедзіміна полацкай князёўнай Евай.

Гісторыя

Еўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Стары касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Еўе датуецца 1522 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва. У 1539 годзе ўпамінаецца як мястэчка, што знаходзілася ў валоданьні Агінскіх. Паводле паданьня, яшчэ ў XIV ст. Багдан Агінскі заснаваў у Еўі Прачысьценскі манастыр, які аднак заняпаў у другой палове XVI ст.

У 1610 годзе ў Еўі пачала дзейнічаць друкарня Віленскага Духаўскага брацтва. Найбольш раньняя кніга, надрукаваная тут, датуецца 1611 годам. 24 ліпеня 1618 году ў друкарні выдалі першую ў сьвеце кнігу пад назвай «Буквар». Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 году ў друкарні выдалі 25 кнігаў на старабеларускай і польскай мовах.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Еўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Прачысьценская царква, 1917 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Еўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Трооцкім павеце Віленскай губэрні. У 1806 годзе Прачысьценскі манастыр ліквідавалі. У 1843 годзе тут збудавалі новую царкву. Хуткі рост Еўя пачаўся ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, калі ў 1862 годзе празь яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава. На 1866 год у мястэчку было 57 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Еўе занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Еўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе мястэчка апынулася ў складзе Летувы.

У 1950—1962 гадох Еўе было цэнтрам раёну. У 1979 годзе, у кансьпіратыўных мэтах, пры выданьні самавыдавецкага часопісу «Люстра дзён» Вінцук Вячорка пазначаў, што ён выдадзены ў Еўі, хаця напраўду выданьне друкавалі ў Менску. У 1999 годзе Еўе атрымала статус места і ўласны герб.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 346 чал., зь іх 103 каталікі, 93 праваслаўныя і 150 юдэяў; 1879 год — 535 чал. (249 муж. і 286 жан.)
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 4521 чал.

Адукацыя

У Еўі працуюць пачатковая і сярэдняя школы.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Еўі дзейнічаюць Летувіскі геалягічны музэй і Летувіскі дарожны музэй.

Славутасьці

  • Капліца Ўсіх Сьвятых (1936)
  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1931)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1843)

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Еўе НазваЕўе ГісторыяЕўе НасельніцтваЕўе Турыстычная інфармацыяЕўе ГалерэяЕўе КрыніцыЕўе Вонкавыя спасылкіЕўеВіленскі паветВільняГорадКлайпедаКоўнаЛетуваЛетувіская моваЭлектрэнскае самакіраваньнеЭлектрэны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПАляксандар ЛукашэнкаПарнаграфія ў БразылііТутэйшыя (п’еса)МэрылэндMozilla FirefoxЯўген БяласінКапаніцаШчасьцеЗолатаІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыПадзелы Рэчы ПаспалітайВусякіНью-ДжэрзіПалешукіЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіНямецкая Дэмакратычная РэспублікаПітэр СэрафіновічЗлаві мяне, калі зможашАлесь РазанаўБеларуска-летувіская граніцаФашызмБеларускі клясычны правапісГедзімінУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціГрамадзкі набытакТаўкачЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраУсходнеславянскія мовыПрыметнікНікарагуаНазоўнікВіківэрсытэтЛьвоўХарукі МуракаміВітаўтСяргей Паўлавіч АбламейкаЗлучнікБіткойнТравеньДзевятковая сыстэма зьлічэньняФранцуская моваЯнка КупалаРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуНямецкая хваляІсламКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)ЗагрэбЖак-Люі ДавідАкторы парнафільмаўКарлес ПудждэмонЖанна д’АркПандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)Піюс XIМаргарыта ЛатышкевічРэспубліканская партыя ЗШАМіхась СтральцоўВялікае Княства ЛітоўскаеПарнаграфіяУладзіслаў ГалубокРадэзіяГарэлка27 сьнежняЖорсткая парнаграфіяВялікабрытаніяЧорная дзіркаКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)ГентылаВільняПэтра ПраўлікаваДругая сусьветная вайнаАгінскія🡆 More