Вінцук Вячорка

Вінцу́к (Валянці́н) Рыго́равіч Вячо́рка (нар.

7 ліпеня 1961 году, Берасьце) — беларускі палітык і мовазнаўца, лідэр Партыі БНФ (1999—2007). Ініцыятар і адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня Беларускага клясычнага правапісу. Узнагароджаны Радай Беларускай Народнай Рэспублікі мэдалём да стагодзьдзя БНР.

Вінцук Вячорка
лац. Vincuk Viačorka
Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка (2015)
1-ы Старшыня Партыі БНФ
1999 — 2007
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Лявон Баршчэўскі
Намесьнік старшыні БНФ
1995 — 1999
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 ліпеня 1961(1961-07-07) (62 гады)
Берасьце, БССР
Партыя:
Дзеці: Радаслава, Ружана, Франак
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

Нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году ў Берасьці. Бацька быў памочнікам першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава. З 1975 году жыве ў Менску.

Скончыў Філялягічны факультэт БДУ (1983), атрымаў кваліфікацыю настаўніка беларускай мовы і літаратуры (тэма дыплёмнай работы — беларуска-летувіскія моўныя ўзаемаўплывы). Па сканчэньні ўнівэрсытэту ў тым жа годзе паступіў у асьпірантуру Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук БССР, якую скончыў у 1986 годзе. Тэма дысэртацыйнага дасьледаваньня — «Літаратурная мова выданьняў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)».

Выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка) і ад 1990 году ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Адначасна ад 1988 году працаваў журналістам. Ад 1 студзеня 1991 году супрацоўнік часопісу «Спадчына», дзе вяртаў ва ўжытак тэксты эпохі Беларускага адраджэньня 1-й паловы ХХ ст., працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара. У 1990-я гады намесьнік старшыні Тэрміналягічнай камісіі пры міністэрстве адукацыі.

На Радыё Свабода ў пачатку 1990-х гадоў вёў праграму, прысьвечаную беларускай мове, у 1997—1999 гадох быў суаўтарам цыклю «Неабжытая спадчына». З 2014 году вядзе сэрыю папулярных нарысаў пра беларускую мову.

Валодае некалькімі эўрапейскімі мовамі (у тым ліку ангельскай), жанаты, мае 3 дзяцей — Радаславу, Ружану і Франка. Франак Вячорка — грамадзкі дзяяч, журналіст. Жонка — Арына(be) — музычная прадусарка, памерла ў 2012 годзе.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць

З 1979 году актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху Беларусі. Быў ініцыятарам некалькіх юнацкіх культурных групаў і арганізацыяў: «Майстроўні» (1979—1984), «Талакі» (1986—1989), Канфэдэрацыі беларускіх юнацкіх арганізацыяў (1988—1989). У 1979—1985 гадох браў удзел у дзейнасьці выдавецкай суполкі «Беларуская Талеранцыйная Грамада». У 1985 годзе быў адным з заснавальнікаў Клюбу імя Ўладзімера Караткевіча. У 1986—1990 гадох удзельнічаў у выданьні часопісаў падпольнай групы «Незалежнасьць»: у 1980 годзе выдаваў літаратурны і палітычны часопіс «Люстра дзён», у 1986—1987 гадох разам зь Сяргеем Дубаўцом і Алесем Бяляцкім — часопіс «Бурачок». У 1990—1993 гадох уваходзіў у склад рэдакцыі «Навінаў БНФ „Адраджэньне“».

Балятаваўся ў дэпутаты ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12 і 13 скліканьняў. У 1988 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Ачольваў Камісію праграмных дакумэнтаў, быў сябрам Сойму. У 1995—1999 гадох быў намесьнікам старшыні БНФ. У 1999—2007 гадох старшыня БНФ «Адраджэньне» і Партыі БНФ. Адзін з аўтараў тэксту праграмы Беларускага Народнага Фронту. Заснавальнік і кіраўнік адукацыйнай недзяржаўнай арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», у 1997 годзе быў сузаснавальнікам, а ў 1999—2000 гадох старшынём Працоўнай групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

У час выбараў Прэзыдэнта Беларусі ў 2006 годзе быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Ад траўня 2007 году сустаршыня палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, адказны за інфармацыйна-мабілізацыйную работу і міжнародныя стасункі. Сябра Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 9 чэрвеня 2020 году).

Цярпеў ад перасьледу недэмакратычных уладаў з савецкага часу: 13 чэрвеня 1984 году яго затрымалі за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць зьнішчэньня першага будынка мескага тэатру (былога палаца Радзівілаў) у Менску. Неаднаразова арыштоўваўся і штрафаваўся рэжымам Лукашэнкі за ўдзел у масавых грамадзкіх акцыях, у знак пратэсту ў зьняволеньні трымаў галадоўку (красавік 1996 году, па Чарнобыльскім шляху). Тады ж стаў фігурантам крымінальнай справы па падзеях ў час сьвяткаваньня Дня Волі, яму інкрымініраваўся ціск на супрацоўніка Цэнтральнага раённагу аддзела міліцыі Менску ў званьні падпалкоўніка (справу спынілі праз паўтара гады). У 2006 годзе атрымаў 15 содняў арышту за ўдзел у сустрэчы кандыдата ў прэзыдэнты з выбарнікамі.

Навуковая дзейнасьць

Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў, у тым ліку праграму «Гісторыя і культура беларускай мовы» для ліцэяў. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальныя сымбалі Беларусі.

У 2016 годзе ў выдавецтве рэдакцыі «Радыё Свабода» апублікаваў кнігу навукова-папулярных нарысаў пра адметнасьці беларускай мовы «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам». Прэзэнтацыя выданьня адбылася 19 траўня 2016 году ў менскай галерэі «Ў». Кніга зьмяшчае нарысы пра беларускую мову, напісаныя для Радыё Свабода ў 2014—2016 гадох.

7 жніўня 2017 году ў Баранавічах адбылася прэзэнтацыя кнігі «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». У кнізе разглядаюцца сацыялінгвістычныя і мовазнаўчыя пытаньні.

Крытыка

У артыкуле, апублікаваным на сайце Радыё Свабода 20 лютага 2020 году, разам зь Сяргеем Шупам крытыкуе ўжываньне прыметніка летувіскі (замест якога заклікае ўжываць «літоўскі»), называючы яго «словам-калекам» на падставе таго, што ў гэтым слове «канчатак становіцца суфіксам». Аднак лінгвіст Зьміцер Санько даводзіць, што такая пазыцыя ёсьць непасьлядоўнай і недарэчнай, бо захаваньне канчаткаў у пазычаных словах — звычайная зьява ў беларускай мове. У якасьці прыкладаў ён прыводзіць запазычаныя словы з грэцкай (апакаліпсіс, базіс, крызіс, тэзіс, Ахілес, Геркулес, Ісус) або з лаціны (кансэнсус, полюс, статус, узус, калегіюм, кворум, форум), пры скланеньні якіх да чужых «закансэрваваных» канчаткаў дадаюцца беларускія. Такім парадкам, «летувіскі» — прыметнік, утвораны паводле законаў беларускай мовы. Пагатоў, беларускі прыметнік «латыскі», вытворны ад назвы эўрапейскай нацыі латышоў, таксама ўзыходзіць да саманазвы (лат. latviešy, latvietis, ад назвы ракі Late) і азначае латыскую мову, роднасную летувіскай (балтыйская моўная група). Тым часам назвы «літош», «літашы» датычна летувісаў фіксуюцца ў беларускіх дыялектах.

У артыкуле, апублікаваным на сайце Радыё Свабода 9 верасьня 2022 году, падаў наступнае сьцьверджаньне: «Затое ці ведаеце, як яны называлі нашага Жыгімонта? Сыгізмунд! Жарты і намёкі на показку пра „пиво“ — жартамі, але ў заходніх мовах проста замянялі этымалягічна цьмянае для іх імя балцкага паходжаньня на звыклае германскае». Тым часам даўнюю традыцыю атаясамліваньня мясцовай літоўскай (беларускай) формы гэтага імя зь яго германскім адпаведнікам засьведчыла напісаньне імя Жыгімонта Люксэмбурскага ў выкананым на загад караля і вялікага князя Казімера Ягайлавіча (1471 г.) кірылічным надпісе ў Сьвятакрыскай капліцы Кракаўскага каралеўскага замка:

Вінцук Вячорка  К ухвале іменя найвышшага Бога Айца ўсемагушчага, пабудавана касьцёлу сяя капліца, павяленьнем вялікага а праслаўнага Караля, прасьветнага Казіміра з Боскай міласьці Польскага і Вялікага Князя Літоўскага, Троцкага і Жамойцкага, і Княжаця Прускага, Пана і дзедзіча тых і іных многа земь Гаспадара, і яго каралевяй пранайясьнейшай паняй Элізабэты з пакаленьня Цэсарскага продка пранайясьнейшага Жыгімонта Пана земь Ракускай, Чэскай, і Вугорскай Вінцук Вячорка 

Апроч таго, яшчэ вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч (1365—1440) ва ўласных лацінамоўных дакумэнтах азначаў сябе германскім імём Sigismundus. Гэтае ж імя пасьлядоўна ўжывалі ў лацінамоўных дакумэнтах вялікія князі з дынастыі Ягайлавічаў — Жыгімонт Стары і Жыгімонт Аўгуст.

Працы

Артыкулы

  • Вячорка В. Асноўныя графіка-арфаграфічныя асаблівасці мовы перыёдыкі Заходняй Беларусі (1920—1939) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 29, 1986. С. 32—39.
  • Вячорка В. Асаблівасці лексічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы Заходняй Беларусі // Беларуская лінгвістыка. Вып. 30, 1986. С. 50—54.
  • Вячорка В. «Кроў лягла чырвонай паласой» // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. — Менск: Беларусь, 1991. С. 355—369.
  • Вячорка В. Правапіс — люстэрка гісторыі // Спадчына. № 4, 1991. С. 2—10.
  • Вячорка В. Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі // Спадчына. № 5, 1995. С. 247—288.

Кнігі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вінцук Вячорка БіяграфіяВінцук Вячорка Грамадзка-палітычная дзейнасьцьВінцук Вячорка Навуковая дзейнасьцьВінцук Вячорка КрытыкаВінцук Вячорка ПрацыВінцук Вячорка КрыніцыВінцук Вячорка Вонкавыя спасылкіВінцук ВячоркаБеларускі клясычны правапісБерасьцеМэдаль да стагодзьдзя БНРПартыя БНФРада Беларускай Народнай Рэспублікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БіскупКамала ГарысЛаўкаваЗлучаныя Штаты АмэрыкіЧэмпіянат Эўропы па футболе 2008 годуБубны (Менская вобласьць)ЧыкагаГарадоцкі замакАлег ЛатышонакСакавікКлаўдзі Дуж-ДушэўскіСлуцкае княстваТратылавы эквівалентРадыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуЖыве Беларусь!ПухлыДрамаАльшанка (прыток Нёмана)Юбілейная плошча (станцыя мэтро)ШвайцарыяРэжым чорных палкоўнікаўДзень незалежнасьці БеларусіІгар СергеенкаПарнаграфія ў ІталііМагнэтызмМаркёрБанкаўскі рахунакMelbetВэб-сайтГорадАнтоніё ВівальдзіСудаБлакітны колерМпумалангаВэрмутДжымі ЎэйлзПрыдатак (мовазнаўства)ЧытагонгДэмакратыяПіт ПаўлаўДругая сусьветная вайнаПраваслаўная царкваЗШАХунтаКропляПадвойнае пранікненьне17 траўняЭнэргаатамУсяслаў ЧарадзейРАУСFacebookГалосныяБеларускі нацыяналізмМіхась Забэйда-СуміцкіМалыя ЛядыЭнцыкляпэдыяВойшынАтамПадляскія дыялектыЯнка Брыль8 сакавікаСмаленская рэспублікаЛявон Заяц16 сакавікаПершы Ўсебеларускі зьезд🡆 More