Сьпірыдон Собаль: беларускі друкар

Сьпірыдо́н Міро́навіч Со́баль (у манастве — Сільвэстар; ?, Магілёў — 1645, Камянец-Падольскі) — беларускі друкар, асьветнік і літаратар.

Заснаваная ім у 1630 годзе ў Куцеінская друкарня пад Воршай, стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукаваньня.

Сьпірыдон Собаль
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сьпірыдон Міронавіч Собаль
Нарадзіўся невядома,
Магілёў, ВКЛ
Памёр 1645(1645)
невядома
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці друкар, асьветнік, літаратар
Значныя творы Куцеінскі «Буквар»

Біяграфія

Сьпірыдон Собаль нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і магілёўскага бурмістра Б. І. Собаля. Ён меў магчымасьць атрымаць адукацыю ў брацкай школе пры Спаскім манастыры ў Магілёве, у якой вывучалі ў тым ліку грэцкую й лацінскую мовы. Яна запрацавала з дазволу караля Жыгімонта ІV ад 21 сакавіка 1597 году. Кіеўскае брацтва аформілася каля 1615 году й стаўрапігіяльныя правы брацтва атрымала ў 1620 годзе.

3 пачатку XVII стагодзьдзя настаўнік, пасьля рэктар Магілёўскай брацкай школы. 3 1624 году выкладаў у Кіеўскай брацкай школе й у пэрыяд 1626—1628 узначальваў Кіеўскую брацкую школу.

Першыя кнігі былі надрукаваны ў Кіеве ў 1614 г. і ў Магілёве ў 1616 г. У 1628—1630 друкаваў кнігі ў доме мітрапаліта Іова Барэцкага, які знаходзіўся каля Васкрасенскай царквы на Падоле ў Кіеве. Відавочна, што тут ён працаваў толькі да сьмерці свайго пакравіцеля ў 1631 годзе. Далейшае друкаваньне кніг пры манаполіі лаўры, пры такім уплывовым і энэргічным архімандрыце, якім быў Пятро Магіла, стала немагчымым, і Собаль прыняў запрашэньне беларускага фэадала Багдана Статкевіча перайсьці на працу да яго, у Беларусь.

Собаль пераяжджае ў Беларусь. З 1630 году пры дапамозе Статкевіча ў маёнтках Куцейна пад Воршай і пазьней у Буйнічах пад Магілёвам (каля 1635), Собаль прымае ўдзел у заснаваньні друкарняў, у якіх працявае сваю дзейнасьць.

«…Котвицы — теж веры статечнои знаком,
Як кгды окрут на ветры умоцнен троигаком,
А крест — церкви похвала, крест — верным оброна,
И тот есть Стеткевичов клейнот и корона.
Прето ж их слава в небо, як стрела, взносити
И на веки ся будет в людех голосити.»

«На герб их милостей панов Стеткевичов».

.У 1636 годзе ён пераяжджае ў Магілёў. Пры яго актыўным удзеле пачынае працаваць друкарня Магілёўскага праваслаўнага брацтва, дзедрукаваліся духоўныя і сьвецкія кнігі на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах.

Сьпірыдон Собаль падтрымліваў цесныя сувязі з маскоўскімі, украінскімі і польскімі друкарамі. У 1637 годзе наведаў Маскву, дзе прадаў маскоўскаму друкару В. Ф. Бурцову-Пратапопаву матрыцы шрыфтоў. У 1638 і 1639 гг. Собаль зноў наведваў Маскву, прапаноўваў свае паслугі ў якасьці друкара і настаўніка.

Мэтай адной з паездак Собаля ў Масковію зьяўлялася стварэньне ў Маскве новай друкарні. Але спадзяваньні ягоныя засталіся марнымі, ён быў хатрыманы ў памежнай Вязьме і «17 апреля в 22 день Государь указал: того Могилёвца, Спиридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а к Москве ево отпущать не велел, чтоб в ево ученье и в книгах смуты не было… а от нево б, Спиридона, какая ересь не объявиласа».

У апошнія гады жыцьця быў манахам Кіева-Пячэрскай Лаўры, верагодна працаваў у лаўрскай друкарні. Сьпірыдон Собаль у 1645 годзе прыехаў у Камянец-Падольскі, дзе, верагодна, і памёр. А ў 1654 годзе, пад час захопу Воршы маскоўскімі войскамі, Куцеінская друкарня была вывезена ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам.

Выданьні

Сьпірыдон Собаль: Біяграфія, Выданьні, Ушанаваньне памяці 
«Апостал», 1632

Вынікам яго дваццацігадовай дзейнасьці сталі каля дваццаці выданьняў. Першым кіеўскім выданьнем С. Собаля быў зборнік легендаў і аповедаў з жыцьця манахаў пад назвай «Лимонарь, сиречь цветник» (1628). Дасканалае вывучэньне «Ліманара» Собаля паказала, што пад гэтай датай ён выпусьціў не адно, а два розныя наборам і ўпрыгожаньнямі выданьні, як зрабіў пазьней і са сваім «Актоіхам» (1629). У тытульным аркушы «Актоіха» (1628) упершыню ва ўсходнеславянскім кнігадрукаваньні прымяніў гравюру на медзі.

Акрамя таго, Собаль выдаў у Кіеве яшчэ «Минею общую» (1628), і «Апостол» (1630). Апошняе выданьне выйшла «коштом и накладом пана Богдана Статкевича, подкоморого Мстиславского». Гэта выданьне таксама мае два варыянты. Усяго Собаль выпусьціў у Кіеве сем выданьняў пад выглядам чатырох.

Акрамя кніг для царквы Собаль друкаваў буквары, кнігі для хатняй малітвы — «Молитвослов», «Часослов» (1632), кнігі маральна-павучальнага зьместу, перакладзеныя з грэцкай, — «Тестамент царя Василия греческого» і згаданы ўжо «Лимонарь». Сярод яго выданьняў таксама «Брашно духовное» (Куцейна, каля 1631), і «Букварь» («Букваръ сиречъ, начало ученіа детем начинающим чтенію извыкати») (Куцейна, 1631 і 1636). У Буйнічах выдаў «Псалтыр» (1635), у Магілёўскай брацкай друкарні — «Буквар» («Букваръ языка славеньска», 1636), «Псалтыр» (1637), «Тэстамент» (1638).

Куцеінскі «Буквар»

Сьпірыдон Собаль: Біяграфія, Выданьні, Ушанаваньне памяці 
Першае выданьне «Буквара», 1636

На сёньняшні дзень адзіны вядомы экзэмпляр першага «Буквара» Собаля захоўваецца ў Львове ў Музэі ўкраінскага мастацтва, яго з упэўненасьцю можна лічыць першым беларускім падручнікам. Сьпірыдон Собаль ня толькі надрукаваў першы «Буквар», але і ўпершыню ўвёў ва ўжытак само слова «Буквар», якое пазьней перайшло ў агульны ўжытак і канчаткова замацавалася як назва першага падручніка, па якім дзеці пачынаюць вучыцца чытаць і пісаць. Да зьяўленьня першага падручніка людзей вучылі пісаць і чытаць па кнігах Сьвятога пісаньня, для гэтых мэтаў выкарыстоўвалі «Псалтыр» ды «Часаслоў».

Куцеінскі «Буквар» утрымліваў першапачатковыя веды пра граматыку, якія давалі магчымасьць авалодаць тэхнікай пісьма і чытаньня. Апрача таго ў «Буквары» былі зьмешчаныя біблейскія тэксты і малітвы, а таксама маральна-павучальныя тэксты. Кніга мела 40 аркушаў. На тытульным лісьце ўверсе буйнымі літарамі надрукавана «БукварЪ», ніжэй меншымі літарамі «сиречъ, начало ученіа детем начинающим чтенію извыкати». Яшчэ ніжэй — выходныя зьвесткі «У Куцейне ізобразілся у тіпографіі Спірыдона Собаля. Року 1631». «Буквар» стаў шырока вядомы ва Ўкраіне, у Літве і Маскоўскай Русі. «Буквар» Сьпірыдона Собаля, як і ўсе выданьні Куцеінскай друкарні, вызначаецца і асаблівасьцямі паліграфічнага выкананьня — блізкасьцю да традыцыяў беларускага народнага мастацтва, зьнітаваных стылістычнымі прыёмамі барока.

Ушанаваньне памяці

Імем Сьпірыдона Собаля ў Магілёве названа друкарня: «Магілёская абласная ўзбуйнёная друкарня імя Сьпірыдона Собаля». На доме, які стаіць на месца колішняй брацкай друкарні павешана мэмарыяльная шыльда. У Воршы яго імем названа вуліца й у Куцейнскім Богаяўленскім манастыры ўсталявана мэмарыяльная шыльда скульптура Ігара Голубева.

Крыніцы

Літаратура

  • Ботвіннік, Марат. Собаль, Спірыдон. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т.Т.9. Рабкор — Сочы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты. — С. 626, 627.
  • Ботвіннік, Марат. Спірыдон, Собаль. / рэдкалегія: Умрэйка, С. А. (галоўны рэдактар) і інш. // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мінск: Народная асвета, 1968. — С. 76—81.
  • Ботвіньнік, Марат. Собаль Спірыдон. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларус. Энцыкл., 2001. — Т. 6 Пузелі—Усая. Кн. 1. — С. 374. — ISBN 5-85700-073-4.
  • Васілеўскі Д.  З гісторыі Аршанскага друку. // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — люты—сакавік 1927. — № 6—7 (21—22). — С. 76—80.
  • Галенчанка Г. Я., Непарожная Т. В., Радзевіч Т. К., Кніга Беларусі. 1517—1917. Зводны каталог. — Мінск: «Беларуская Савецкая Энціклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986. — С. 101 — 106, 108, 109, 112, 113, 116, 117. — 616 с. — 3500 ас..
  • Вацлаў Ластоўскі. Гісторыя Беларускай (Крыўскай) кнігі / абкладку выканаў Мсьціслаў Дабужынскі. — Kaunas: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — С. 520; 551—574. — 776 с.
  • Лаўрык, Ю. М. Кнігавыдавецкая дзейнасць Спірыдона Собаля ў Куцейне // Кніга ў фарміраванні духоўнай культуры і дзяржаўнасці беларускага народа : XVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры (Мінск, 16-18 мая 2012 г.): у 2 т.. — Менск: БДУКМ, 2012. — Т. 1. Кніга як грамадская з'ява і аснова духоўнасці: зборнік навуковых артыкулаў. — С. 29—43. — ISBN 978-985-522-057-3.
  • Лаўрык, Ю. М. Кнігавыдавецкая палітыка Куцейны. / складальнікі: Г. У. Кірэева, Т. А. Сапега, А. А. Суша // Матэрыялы ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі ХІ — пачатку ХХ ст.». — Менск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015. — С. 153—158. — ISBN 978-985-7039-63-0.

  • Лаўрык, Ю. М. Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст.. — Менск: Тэхналогія, 2012. — 254 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-234-4
  • Прашковіч М. Собаль, Спірыдон. // Полымя : часопіс. — 1967. — № 3. — С. 250, 251.
  • Różycki Edward. Nieznane szczególy z życia białoruskiego drukarza Spiridona Sobola. // Rocznik Biblioteki Narodowej. — Warsawa: Biblioteka Narodowa, 1974. — Т. 9. — С. 287—294.
  • Антология педагогической мысли Белорусской ССР / составители: Э. К. Дорошевич, М. С. Мятельский, П. С. Солнцев. — Москва: Педагогика, 1986. — С. 115—122. — 460 с. — 11 000 ас.
  • Исаевич, Ярослав Дмитриевич. Новыя материалы об украинских и белоруских книгопечатниках первой половины XVII в. // Книга. Исследования и материалы. — Москва: Книга, 1977. — Т. Сборник 34. — С. 149—154.
  • Исаевич, Ярослав Дмитриевич. Преемники первопечатника. — Москва: Книга, 1981. — 191 с.
  • Каталог белоруских изданий кирилического шрифта XVI—XVIII вв. / составил Лукьяненка В. И.. — Ленинград: Гос. публ. б-ка им. М. Е. Салтыкова-Щедрина, 1975. — Т. Вып. 2. (1601—1654 г.). — 266 с.
  • Киреева, Галина Владимировна. Издания Спиридона Соболя в книжных собраниях Беларуси. // рэдкал.: Бяспалая М. А. (адказ. рэд.) і інш. ; склад.: Дзем'яновіч Т. А., Доўнар Л. І., Самайлюк Т. А. Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры : зборнік навуковых артыкулаў.. — Мінск: БДУКМ, 2006. — Т. Частка 1. — С. 109—114. — ISBN 985-6798-13-2.
  • Я. Д. Ісаєвіч. Першодрукар Іван Федоров и виникнення друкарства на Україні / рецензент Є. Л. Немировський. — видання друге, перероблене і доповнене. — Львів: «Вища школа», 1983. — С. 46, 54, 114, 118, 121. — 156 с. — 3000 ас.

Tags:

Сьпірыдон Собаль БіяграфіяСьпірыдон Собаль ВыданьніСьпірыдон Собаль Ушанаваньне памяціСьпірыдон Собаль КрыніцыСьпірыдон Собаль ЛітаратураСьпірыдон СобальВоршаКамянец-ПадольскіКуцеінская друкарняМагілёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Наша ўскраінаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуМіхал Клеафас АгінскіНайвышэйшая Літоўская РадаІсьляндзкі коньОндрэй ДудаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Пагоня (песьня)ОкельБісэксуальная парнаграфіяЖомайдзь (Клецкі раён)Акторы парнафільмаўГеаграфічныя каардынатыАндрэй ДынькоДзікПорнасайтIP-адрасВікісховішчаЛетувісыКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЛяндвароваПастава 69Альгерд БахарэвічБеларускае Палесьсе1877ГалерэяКастусь КаліноўскіДзень ПерамогіЯгінтСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіФранцішак БагушэвічДыяніз ІлкавічЗаходнеславянскія мовыЗдароўеУкраінскі правапіс 1928 годуСтаражытны РымЗлучаныя Штаты АмэрыкіСтаніслаў ВалодзькаВалеры ГапееўЛетувіская моваПрыназоўнікВацлаў ЛастоўскіМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніQR-кодПубліцыстыкаВялікабрытаніяСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваАборРусіфікацыя БеларусіКітабыСэкс па тэлефонеПрамяністыя (таварыства)Георгі МарчукАляксей БелыІвонка СурвілаЧорны замак АльшанскіДарога Р43 (Беларусь)Яўгенія Янішчыц30 красавікаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутБДСМПорнгабВалянцін АкудовічМастацтваЛаскаценьГісторыя беларускай мовыЯзэп ЛёсікМіхась ПазьнякоўБабёр🡆 More