Магілёўскі Спаскі Манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Магілёўскі Спаскі манастыр
Спаскі манастыр, аўтэнтычны выгляд
Спаскі манастыр, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Магілёў
Каардынаты 53°53′43″ пн. ш. 30°20′01″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33361° у. д. / 53.89528; 30.33361 30°20′01″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33361° у. д. / 53.89528; 30.33361
Аўтар праекту Ян Глаўбіц
Заснавальнік Георгі (Каніскі)
Дата заснаваньня 1756
Дата скасаваньня 1918
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі Спаскі манастыр на мапе Беларусі
Магілёўскі Спаскі манастыр
Магілёўскі Спаскі манастыр
Магілёўскі Спаскі манастыр
Магілёўскі Спаскі Манастыр Магілёўскі Спаскі манастыр на Вікісховішчы

Магілёўскі Спаскі манастыр — помнік архітэктуры XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіўся ў Старым Месьце, на высокім беразе Дняпра пры Спаскім завулку. Твор архітэктуры барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з Спаскай царквы, манастырскага корпусу і мура з брамай і званіцай. Разам з архірэйскім палацам і духоўнай сэмінарыяй ствараў адзіны буйны архітэктуры ансамбль, які займаў увесь квартал на гістарычнай Ветранай вуліцы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Спаская царква ў Магілёве ўпершыню ўпамінаецца ў 1447 годзе. З канца XV ст. пры царкве існавалі драўляныя манастырскія будынкі. У 1588 годзе пры манастыры зьявілася праваслаўнае брацтва, а ў 1600 годзе адкрылася школа. Брацтва праіснавала да 1618 году, калі царкву перадалі Сьвятому Пасаду, які валодаў ёй да сярэдзіны XVII ст. У гэты пэрыяд брацтва, школа і друкарня дзейнічалі пры царкве Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім. У брацкай друкарні выйшлі з друку: «Служэбнік» (1616 і 1617 гады), «Эвангельле вучыцельнае» (1619 год). У брацкай школе вывучалі мовы і багаслоўе.

Паводле ўмоваў Збораўскай дамовы 1649 году, манастыр ізноў перайшоў да Канстантынопальскага патрыярхату. Пры ім знаходзілася япіскапская катэдра і дом, дзе жылі архірэі. У 1659 годзе збудавалі новую царкву, таксама драўляную, якая згарэла ў 1708 годзе.

У 1740—1742 гадох япіскап Ёсіф Ваўчанскі пачаў будаваць новую мураваную царкву, скончаную за япіскапам Еранімам Ваўчанскім. Аднак у 1748 годзе царква згарэла. З 1756 году будаваньнем царквы кіраваў архіяпіскап Георгі (Каніскі), які запрасіў зь Вільні вядомага архітэктара Яна Гляўбіц. Побач з царквой у 1762—1785 гадох збудавалі мураваны архірэйскі палац. Новая царква была катэдральным саборам Магілёва да 1802 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1824 годзе ў манастыры дзейнічалі цэрквы: Сьвятога Спаса, у імя 40 Сэбастыйскіх мучанікаў і Ўшэсьця Гасподняга. У галоўнай царкве, у правай прыбудоўцы, знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці ў пазалочанай рызе. Паводле паданьня, цудоўны вобраз калісьці зьявіўся на сьцяне Магілёўскага замку. У Спаскім саборы спачыў Георгі Каніскі.

Пры манастыры існавала багатая бібліятэка. Тут напісалі «Хроніку Спаскага манастыра» (1755 год), надрукаваную ў 1871 годзе пад назвай «Розныя запіскі, якія тычацца Беларускай эпархіі і тутэйшай набожнасьці» (знаходзіцца ў бібліятэцы АН Летувы, у Вільні).

Найноўшы час

Магілёўскі Спаскі Манастыр 
Манастырскія карпусы

У 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў пашкоджаньні, пазьней савецкія ўлады зьнішчылі рэшткі царквы, ад манастыра захаваліся два будынкі.

Архітэктура

Спаская царква

Помнік архітэктуры віленскага барока. Разьмяшчалася ў глыбіні квартала. Гэта была 2-вежавая крыжова-купальная базыліка. Абапал галоўнага фасада ўзвышаліся 2-ярусныя вежы, паміж якімі разьмяшчаўся высокі прыступкавы франтон. Сьцены фасадаў завяршыліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр’еры чатыры цэнтрычныя слупы падтрымлівалі купал на ветразях. Інтэр’ер меў багатую аздобу, выкананую магілёўскімі майстрамі Міронам Пігарэвічам і чаканьнікам Пятром Сьліжыкам.

Манастыр

Манастырскі корпус — Г-падобны ў пляне будынак, які разам з агароджай атачаў усю тэрыторыю манастыра, утвараючы трапэцападобны ўнутраны дворык. Да манастырскага корпусу далучаліся гандлёвыя рады з аркавымі ўваходамі. Складаўся з 2-павярховай часткі, дзе разьмяшчалася кансысторыя, і 1-павярховага крыла, дзе разьмяшчаліся кельлі і гаспадарчыя памяшканьні. Захаваўся корпус, які тарцовым фасадам выходзіў на Ветраную вуліцу, і адна частка 1-павярховага крыла. Галоўны фасад 2-павярховага корпуса аздабляецца іянічнымі пілястрамі на ўсю вышыню. Аконныя праёмы дэкаруюцца ліштвамі з замковым каменьнем і падаконнымі прастакутнымі нішамі. 1-павярховае крыло аздабляецца аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і міжаконнымі лапаткамі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Магілёўскі Спаскі Манастыр  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Е000001

Tags:

Магілёўскі Спаскі Манастыр ГісторыяМагілёўскі Спаскі Манастыр АрхітэктураМагілёўскі Спаскі Манастыр ГалерэяМагілёўскі Спаскі Манастыр КрыніцыМагілёўскі Спаскі Манастыр ЛітаратураМагілёўскі Спаскі Манастыр Вонкавыя спасылкіМагілёўскі Спаскі Манастыр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эўфрасіньня ПолацкаяЛетувісыМікалай МірскіДаніла ЖульпаЛацінская моваСалатная цыкорыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСадавінаМіхаіл МураўёўДыплёмСтраўнікЯн ГляўбіцПрыдатак (мовазнаўства)Беларуская ВікіпэдыяВусякіЮрась ШамецькаЯн ЗбажынаАпавядальны сказДрама (аповесьць).aqКарбоўцыБраўзэрМіжнародны жаночы дзеньЧэрвеньКарл Фрыдрых ГаўсРАУСУнівэрсальны каардынаваны часВольныя матэрыялыБобра27 красавікаПаўлінка (п’еса)БібліяАндрэй ФедарэнкаМікола ПракаповічДзейнікСяргей ДавідовічПорнасайтЯўген КантылёўЯнка СіпакоўВялікабрытаніяЭнэргіяРэч ПаспалітаяГадзьАлесь КажадубСтатусбанкІгар Бабкоў1980КубізмПрыслоўеЛюдміла СільноваЛетувіская моваПятро ДудоАлесь Бадак8 сакавікаВікіпэдыяЮры СабалеўскіНаша думкаАнатоль БутэвічКрумкачПрамяністыя (таварыства)15 красавікаРод (біялёгія)БАТЭ БарысаўБлакітная сойкаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтГісторыя Менску🡆 More