Царкоўнаславянская Мова: літургічная мова славянаў

Царко́ўнаславя́нская мо́ва — адна з формаў старацаркоўнаславянскае мовы, асноўная літургічная мова Праваслаўнае Царквы ў Расеі, Баўгарыі, ва Ўкраіне і ў Беларусі.

Царкоўнаславянская мова
славе́нскїй ѧ҆зы́къ
Царкоўнаславянская Мова: Гісторыя, Пісьмовасьць, Сучаснае выкарыстаньне
Дата стварэньня V стагодзьдзе
Ужываецца ў
Рэгіён Усходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў мова набажэнстваў (праваслаўная і грэка-каталіцкая царква)
Статус: 6b Пад пагрозай[d]
Пісьмо глаголіца, кірыліца, царкоўнаславянскі альфабэт[d] і лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 cu
ISO 639-2(Б) chu
ISO 639-2(Т) chu
ISO 639-3 chu

Зьяўляецца найбольш шырока ўжыванай літургічнай мовай у праваслаўі.

Лінгвістычна разглядаецца як мова паўднёвае галіны славянскае групы індаэўрапейскае моўнае сям’і. Гістарычна не зьяўлялася жывою моваю і выкарыстоўвалася ў кніжных функцыях.

Гісторыя

Гістарычна зьяўляецца вытворнай мовай ад старацаркоўнаславянскай шляхам адаптацыі вымаўленьня й артаграфіі ды зьмяненьня некаторых старых альбо незразумелых словаў і выразаў на іх народныя адпаведнікі. Узыходзіць да паўднёвабаўгарскага (салунскага) дыялекту, якія зьяўляўся родным для стваральнікаў пісьмовае стараславянскае мовы — Кірылы і Мятода.

Упершыню была ўведзеная ва ўжытак у Вялікай Маравіі. Першай друкаванай кнігай на царкоўнаславянскай мове была харвацкая праца Missale Romanum Glagolitice (1483, харвацкая глаголіца). У 1491 у Кракаве было надрукавана пяць кнігаў на гэтай мове.

Пісьмовасьць

Царкоўнаславянская Мова: Гісторыя, Пісьмовасьць, Сучаснае выкарыстаньне 
Прыклад царкоўнаславянскага друкаванага тэксту.

У пісьмовасьці царкоўнаславянскае мовы выкарыстоўваецца кірыліца. Царкоўнаславянскі альфабэт зьмяшчае каля сарака літараў, некаторыя зь якіх прадстаўленыя больш чым адным варыянтам напісаньня (нявызначанасьць з колькасьцю літараў зьвязаная зь неадназначнасьцю мяжы між рознымі літарамі ды рознымі варыянтамі адной літары). Ужываюцца шматлікія надрадковыя знакі (тры віды націску, прыдыханьня, тры спалучэньні прыдыханьня з націскам, ярок, кендэма, кароткая, простае тытла, разнастайныя літарныя тытлы).

Знакі прыпынку маюць шэраг адрозьненьняў: напрыклад, замест пытальніка выкарыстоўваецца кропка з коскай, замест кропкі з коскай — дзьвюхкроп’е.

Адрозьніваюцца вялікія й маленькія літары, ужываньне якіх можа прытрымлівацца старажытнай сыстэмы, паводле якой зь вялікае літары пісалася пераважна першае слова ў абзацы.

Граматыка ды артаграфія царкоўнаславянскае мовы досыць строгія й аднастайныя, хоць у шэрагу выпадкаў магчымыя варыянты напісаньня, колькасьць якіх зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя няўхільна зьмяншаецца. Выпрацоўка кадыфікаваных граматычных нормаў адбывалася пад уплывам падручнікаў граматыкі грэцкае мовы ды лаціны. Усеабдымнага збору правілаў для царкоўнаславянскае мовы не існуе. Практычна адзіным даступным даведнікам зьяўляецца «Грамматика церковно-славянскаго языка» (ераманах Аліпі, упершыню выдадзеная ў 1964 годзе ў Джорданвіле, штат Нью-Ёрк, ЗША). Існуюць навучальныя слоўнікі.

За сёньняшнім часам сустракаюцца тэксты (напрыклад, малітвасловы), надрукаваныя сучасным грамадзянскім шрыфтам, ва ўніятаў (асабліва ў закарпацкіх ды прэшаўскіх русінаў) для запісу царкоўнаславянскіх тэкстаў выкарыстоўваецца таксама лацінскі альфабэт.

Сучаснае выкарыстаньне

За нашым часам зьяўляецца асноўнай літургічнай мовай Праваслаўнае Царквы ў Расейскай Праваслаўнай Царкве, Баўгарскай Праваслаўнай Царкве, ва Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве, у Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Выкарыстоўваецца ў Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царкве, Сэрбскай Праваслаўнай Царкве ды Польскай Праваслаўнай Царкве, часткова выкарыстоўваецца ў Амэрыканскай ды Чэскай і Славацкай Праваслаўнай Царквох. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых рэлігійных супольнасьцях, прыкладам Македонская праваслаўная царква, Чарнагорская Праваслаўная Царква, Ісьцінна-Праваслаўная Царква і г. д. Мае ўжываньне ў Расейскай грэка-каталіцкай царкве, часам выкарыстоўваецца ва Ўкраінскай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з украінскай) і Беларускай грэка-каталіцкай царкве (зь беларускай), іншых грэка-каталіцкіх ды рыма-каталіцкіх цэрквах славянскіх краінаў.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Tags:

Царкоўнаславянская Мова ГісторыяЦаркоўнаславянская Мова ПісьмовасьцьЦаркоўнаславянская Мова Сучаснае выкарыстаньнеЦаркоўнаславянская Мова Глядзіце таксамаЦаркоўнаславянская Мова Вонкавыя спасылкіЦаркоўнаславянская Мова КрыніцыЦаркоўнаславянская МоваБеларуская Праваслаўная ЦаркваПраваслаўеРасейская Праваслаўная ЦаркваСтарацаркоўнаславянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетуваРамантызмСьпіс гарадоў Беларусі22 красавікаСоня садоваяУкраінская моваГомельФашызмПаронімыКалюмбіяАльгімонтКандрат КрапіваУладзіслаў СыракомляЭўрапейскі ЗьвязСмаленскТравеньГенрых1530МенскБарысаўЮрай СлафкоўскіПарнафільмГарэлкаКрасавікІван ШамякінАшмяныСяргей СівецСтаніслаў ЯроцкіЭратычнае мастацтваЗіновій ПрыгодзічЯзафат КунцэвічЯнка КупалаАпэрацыйная сыстэмаІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуФізыкаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ФранцыяНямеччынаВікіслоўнікМіжзем’еЧалавекНіл ГілевічЮрась БарысевічEBayВусякіЛёнданЛюдміла СільноваПабуджальны сказВарончаМагілёўская вобласьцьБрысталСацыяльная сеткаМаршы недармаедаўФабіян АбрантовічISO 3166-1Віктар ШніпАлесь РазанаўТрыбуна працыБісэксуальная парнаграфіяСельская гаспадаркаПлястмасаБакаляўрВячаслаў АдамчыкЛексычнае значэньнеКастусь Цыбульскі30 красавікаБеларусыСтрахаваньнеКірыла Тураўскі27 красавікаАкторы парнафільмаўБазыляныЗыгмунт Лазінскі🡆 More