Аляксандар Чарвякоў: беларускі савецкі палітычны дзяяч

Алякса́ндар Рыго́равіч Чарвяко́ў (8 сакавіка 1892; цяпер в.

ст. 25 лютага] 1892; цяпер в. Дукора, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 16 чэрвеня 1937, Менск, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч БССР, публіцыст.

Аляксандар Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў
1-ы старшыня Савету народных камісараў БССР
18 сьнежня 1920 — 17 сакавіка 1924
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Язэп Адамовіч
1-ы старшыня Цэнтральнага ваканаўчага камітэту БССР
18 сьнежня 1920 — 16 чэрвеня 1937
Наступнік: Міхаіл Стакун
Народны камісар па замежных справах БССР
1921 — ліпень 1923
Старшыня Прэзідыюму ЦВК СССР ад БССР
30 сьнежня 1922 — 16 ліпеня 1937
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Міхаіл Стакун
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 сакавіка 1892(1892-03-08)
в. Дукорка, Ігуменскі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр: 16 чэрвеня 1937(1937-06-16) (45 гадоў)
Менск, Беларуская ССР, СССР
Партыя: Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў) (з 1917 г.)
Дзеці: Дачка Соф'я
Адукацыя: Віленскі настаўніцкі інстытут(ru) (1915)

Біяграфія

У дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў Віленскую губэрню (Паўночна-Заходні край), дзе скончыў гарадзкую вучэльню. Аляксандар Чарвяк падпісваўся, як Алесь Чарвяк. У 1912 годзе настаўнічаў у сельскай школе ў Троцкім павеце. У той вёсцы пераважалі летувісы, а палякі складалі 30% насельніцтва, таму вывучыў летувіскую і польскую мовы. Дапамагаў сялянам складаць скаргі, каб адстойваць правы, за што патрапіў пад назіраньне паліцыі. У сакавіку 1912 году школу наведаў прыстаў, які зазначыў сваю заяву ў справаздачы: «Раю вам, спадар Чарвяк, кінуць панібрацтва зь мясцовым насельніцтвам». У 1915 годзе скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут, які з пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1914 г. перавялі ў Самару (цяпер Расея). У 1916 годзе сканчвае Аляксандраўскую вайсковую вучэльню(ru) (Масква). Служыў у войску (1915—1917). У лютым 1917 году яго накіравалі ў Петраград для службы ў кулямётнай роце. Уступіў у РКП(б) у траўні 1917 году. Прымаў актыўны ўдзел у бальшавіцкім перавароце ў Петраградзе 7 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1917 году.

У 1917 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Удзельнік 1-га Усебеларускага зьезду.

13 лютага 1918 году быў прызначаны камісарам па беларускіх справах (Белнацкам) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасьцяў РСФСР. Тады ж наркам па справах нацыянальнасьцяў Ёсіф Сталін параіў Алесю Чарвяку зьмяніць прозьвішча на Чарвякоў. 1 студзеня 1919 году Чарвякоў разам зь іншымі чальцамі Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі падпісаў Маніфэст аб абвяшчэньні Беларускай ССР. Падчас нядоўгага існаваньня Савецкай улады ў Беларусі ў 1919 году займаў пасаду наркаму асьветы ССР Літвы й Беларусі (студзень 1919 — 31 ліпеня 1920).

З аднаўленьнем Савецкай улады ў Беларусі ў 1920 годзе Чарвякоў быў прызначаны старшынём Менскага губрэвкаму, а затым Усебеларускага рэвкаму. Выканаўца абавязкаў старшыні Цэнтральнага выканаўчага камітэту (ЦВК) Беларускай ССР (1 жніўня — 18 сьнежня 1920). 18 верасьня 1920 году прыбыў разам з сакратаром Вайскова-рэвалюцыйнага камітэту Іванам Клімашэўскім у Рыгу на мірныя перамовы. 20 верасьня адправіў у Менск ліст, у якім занатаваў: «Мы акружаныя шпіёнамі з усіх бакоў. На кожнага з нас прыпадае 2 паненкі і 1 мужчына з летувіскай контарвыведкі». Стаў экспэртам пры расейскай дэлегацыі на перамовах у выніку абароны сябрам дэлегацыі РСФСР Сяргеем Кіравым. Старшыня ЦВК Беларускай ССР (18 сьнежня 1920 — 16 чэрвеня 1937). У красавіку 1922 году Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР прыняў Пастанову «Аб вольным выбары формаў землекарыстаньня». Сялянам дазволілі ствараць грамадзкія, мяшаныя і хутарскія гаспадаркі, а таксама арандаваць зямлю і наймаць працаўнікоў. У выніку да 1925 году ў Беларускай ССР зьявілася некалькі тысячаў хутароў. Старшыня Савету народных камісараў (СНК) Беларускай ССР (18 сьнежня 1920 — 17 сакавіка 1924), народны камісар па замежных справах Беларускай ССР (1921 — ліпень 1923).

30 сьнежня 1922 году ўзначаліў дэлегацыю Беларускай ССР на І Усесаюзным зьезьдзе Саветаў. На зьезьдзе выказаўся ў падтрымку прапановы Ўладзімера Леніна аб уваходзе 4-х рэспублік у склад саюзу ў якасьці сувэрэнных. Дэлегаты прагаласавалі за гэтую прапанову, паводле якой і падпісалі Дамову аб ўтварэньні СССР. 30 сьнежня 1922 году I сэсія ЦВК СССР абрала Чарвякова, а таксама М. І. Калініна, Рыгора Пятроўскага й Нарымана Нарыманава сустаршынямі ЦВК СССР. Чалец Цэнтральнага бюро ЦК КП(б) Беларусі (25 лістапада 1920 — 10 лютага 1924), Часавага Беларускага бюро ЦК РКП(б) (4 лютага — 14 траўня 1924), ЦК КП(б) Беларусі (14 траўня 1924 — 16 чэрвеня 1937), Бюро ЦК КП(б) Беларусі (29 лістапада 1927 — 16 чэрвеня 1937).

Адначасна ў 1923—1925 гг. узначальваў Камісію ЦВК СССР па ўрэгуляваньні межаў між Расейскай СФСР і Ўкраінскай ССР. За 1924—1930 гг. вылучыў на дзяржаўныя пасады Беларускай ССР звыш 5000 чалавек. У 1924 годзе накіраваў ліст у Цэнтральны камітэт Расейскай камуністычнай партыі аб неабходнасьці ўзбуйненьня БССР. 3 сакавіка 1924 году Ўсесаюзны цэнтральны выканаўчы камітэт зацьвердзіў Пастанову «Аб узбуйненьні БССР». У выніку далучэньня земляў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай вобласьцяў насельніцтва БССР вырасла з 1,6 млн да 5 млн чалавек. На XІІ канфэрэнцыі Камуністычнай партыі Беларусі падтрымаў беларусізацыю. У 1926 годзе зьняўся ў 1-м беларускім фільме «Лясная быль». У сьнежні 1927 году высунуў лёзунг «Багацей, селянін», бо Беларуская ССР выканала плян па нарыхтоўках, у той час як у іншых рэспубліках хлебанарыхтоўка ўпала. У 1929 годзе камісія на чале зь сябрам Прэзыдыюму ЦВК СССР Уладзімерам Затонскім склала Сталіну даклад супраць Чарвякова за роўныя правы 4-м нацыянальным мовам у БССР — беларускай, жыдоўскай, польскай і расейскай. У дакладзе цьвердзілася, што беларусы больш за ўсіх былі ўшчэмленыя ў сваіх правах у параўнаньні з тымі ж палякамі, бо складалі найбольш шматлікую групу. Неўзабаве жыдоўская і польская мовы перасталі быць дзяржаўнымі.

У чэрвені 1937 году на XVI зьезьдзе КП(б) Беларусі быў падвергнуты рэзкай крытыцы за недастатковую працу па зьнішчэньні «ворагаў народу». Пратакол зьезду засьведчыў, што ягоны выступ перарывалі абразамі і пагрозамі звыш 100 разоў. У прамове выступіў у абарону асуджаных старшыні Савету народных камісараў БССР Мікалая Галадзеда і народнага камісара земляробства Зьмітра Прышчэпава. Падчас перапынку ў зьезьдзе застрэліўся ў сваім кабінэце, пакінуўшы перасьмяротную запіску супярэчліва-адваротнага зьместу: «Я сыходжу з жыцьця, праклінаючы ўсіх ворагаў народа, я праклінаю беларускіх фашыстаў, агентаў польскага імпэрыялізму». На вечаровым паседжаньні зьезду першы сакратар ЦК КП(б)Б Васіль Фаміч Шаранговіч заявіў цалкам пра іншае: «Чарвякоў, як нам цяпер вядома, скончыў самагубствам на асабістай глебе». Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творы

  • За Савецкую Беларусь. Мн., 1927;
  • …Я ніколі не быў ворагам: Выбраныя артыкулы і прамовы; Успаміны сучаснікаў. Мн., 1992.

Памяць

У 1967 годзе ў гонар Аляксандра Чарвякова названая вуліца ў Цэнтральным раёне гораду Менску.

Літаратура

  • М. І. Камінскі. Чарвякоў Аляксандар Рыгоравіч. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т.Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты. — С. 186, 187.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / Сост. В. И. Ивкин. М.: РОССПЭН, 1999.


Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Чарвякоў БіяграфіяАляксандар Чарвякоў ТворыАляксандар Чарвякоў ПамяцьАляксандар Чарвякоў ЛітаратураАляксандар Чарвякоў КрыніцыАляксандар Чарвякоў Вонкавыя спасылкіАляксандар ЧарвякоўБССРБеларусьДукораМенскМенская вобласьцьПухавіцкі раёнЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТураўДразды (гурт)Тутэйшыя (фільм, 2007)Nokia 5140ЗдароўеПробашчРыекаГунтДзеяслоўАўстраліяКамянецШвэдзкая моваКнігаМенская вобласьцьТытанікРагнедаКрумкачНіл ГілевічПісьменнасьцьЯнка Сіпакоў.aq1996Віленскі ўнівэрсытэтФрыдрыхАдэсаМаладняк (часопіс)Віктар МарціновічМаркетынгМіхаіл МураўёўГуда (імя)Вацлаў ЛастоўскіОпса633M (неадназначнасьць)Даўмонт (імя)22 красавікаПадаграДуброўнаСьпіс гарадоў БеларусіШвайцарыя1891Народны АльбомЛохБеліца (Жлобінскі раён)РусіфікацыяІгар ТурГісторыя БеларусіІван Мележ189627 красавікаЗьміцер СаўкаРусіфікацыя БеларусіМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніКазахстанКарпацкая ЎкраінаТаксіСаргель(486958) 2014 MU69Сэкс2005РыфмаМішэль ВайлдСтраўнікВэб-сайтПаўночна-Заходні край16 красавікаКампутарЖыве Беларусь!ГеакэшынгПасталыКарл Фрыдрых ГаўсЛічэбнік🡆 More