Ігуменскі Павет: павет Менскай губэрні Расейскай імпэрыі

Ігуменскі павет (па-расейску: Игуменскій уѣздъ, Игуменский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, што існавала ў 1793—1924 гадах.

З 1923 па 1924 гады насіла назву Чэрвеньскі павет. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ігумен.

Ігуменскі павет
Игуменскій уѣздъ, Игуменский уезд
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя, БССР
Статус Павет
Уваходзіць у Менская губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Ігумен
Дата ўтварэньня 1793
Дата скасаваньня 1924
Насельніцтва (1897) 234,8 тыс.
Плошча 10,1 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Ігуменскага павету
Ігуменскі Павет: Адміністрацыйны падзел, Гісторыя, Насельніцтва
Ігуменскі Павет: Адміністрацыйны падзел, Гісторыя, Насельніцтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце было 23 воласьці: Амяльняская, Белічанская, Брадзецкая, Верхменьская, Грэбеньская, Даўжанская, Дудзіцкая, Дукорская, Кліноўская, Магільнянская, Навалікоўская, Пагарэльская, Пагосцкая, Пукаўская, Пухавіцкая, Пярэжырская, Слабода-Пырашаўская (цэнтар — с. Пырашава), Сьмілавіцкая, Узьдзенская, Цітвянская, Шацкая, Юравіцкая, Якшыцкая.

Гісторыя

Ігуменскі павет у складзе Менскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1793 годзе пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 належаў да Менскага намесьніцтва. У 1921 Менская губэрня была скасаваная й павет перайшоў у прамое падпарадкаваньне БССР. 18 верасьня 1923 пераназваны ў Чэрвеньскі павет.

У 1924 годзе павет быў скасаваны.

Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу 1897 году ў павеце пражывала 234,8 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 82,6%; жыды — 12,3%; палякі — 2,9%; расейцы — 1,8%. У павятовым горадзе Ігумене пражывала 4573 чал.

Літаратура

  • Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі). — Мн., Беларусь, 2020. С. 199. ISBN 978-985-01-1337-5
  • Алесь Карлюкевіч. Сцежкамі Ігуменшчыны. — Мн., Беларусь, 2008. С. 246
  • Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі блакнот. Краяўначыя замалёўкі. — Мн., 2005. С. 235
  • Алесь Карлюкевіч. Вандроўкі па Ігуменшчыне // Полымя, № 10, 2011

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ігуменскі Павет Адміністрацыйны падзелІгуменскі Павет ГісторыяІгуменскі Павет НасельніцтваІгуменскі Павет ЛітаратураІгуменскі Павет КрыніцыІгуменскі Павет Вонкавыя спасылкіІгуменскі Павет17931924ІгуменМенская губэрняРасейская моваРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РасеяАлбэртаЮнцьЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)Эратычнае мастацтваПастава 69ВікіпэдыяДыссацыяльны разлад асобыМрояЛюдміла СільноваПаўлюк ТрусВоршаПростыя сказыСэм’юэл Тэйлар КолрыджТаксіЖандармэрыяАндрусь ГорватРусіфікацыя БеларусіАпавядальны сказ1919ГарнастайПошукавая аптымізацыяГомасэксуальнасьцьСтараўкраінская моваУкраінаЦытрусАнатоль СысКрывічыГабрэіТравеньВалянцін ЗубАшмяныІвонка СурвілаМы выйдзем шчыльнымі радаміЯдзерная зброяВільгетІсламская дзяржаваП’ер Агюст РэнуарСьпіс гарадоў БеларусіУладзіслаў СыракомляЭлізабэт ТэйларМенск1944Віктар Шніп12 красавікаСонечная сыстэмаАнальны сэкс1200Цэнтральная разьведвальная ўправаСтаніслаў ВалодзькаАрхангельскВольныя матэрыялыКрасавікFacebookСтарабеларуская моваЛёндан7 (лік)АмонімБеларуская ПалічкаMac OSКірыла ТураўскіДзень ЗямліАлег СалтукРагачоўГомельская ратушаISO 4217СмаленскКатэхізіс Сымона БуднагаВэб-сайтКамянец-ПадольскіАлесь БадакСтэланціс Славаччыны🡆 More