Менск Цэнтральны Раён

Цэнтральны раён — адміністрацыйны раён Менску.

Разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы гораду. Плошча раёну складае 4,1 тыс. га. Насельніцтва раёну складае 111,9 тысячаў чалавек, 27,3 тысячы зь якіх складаюць пэнсіянэры.

Цэнтральны раён
Менск Цэнтральны Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус унутрыгарадзкі раён
Уваходзіць у Менск
Дата ўтварэньня 25 чэрвеня 1969
Кіраўнік Дзмітрый Віктаравіч Пятруша[d]
Насельніцтва (2009) 111 235
Плошча 22 км²
Цэнтральны раён у абрысах Менску
Цэнтральны раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Менск Цэнтральны Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску. Мае безаблічную назву, утвораную камуністамі без уліку мясцовых тапанімічных традыцыяў.

Разьмяшчэньне

Раён разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы гораду па берагох ракі Сьвіслач і Камсамольскага возера, ад Кастрычніцкага пляцу да кальцавой дарогі між вуліцамі Карастаянавай, Крапоткіна, пр. Машэрава, пр. Незалежнасьці, вуліцамі Гарадзкі Вал, Раманаўская Слабада, Мэльнікайтэ і пр. Пераможцаў.

Менск Цэнтральны Раён 
Плошча Перамогі

У Цэнтральным раёне разьмяшчаюцца 6 менскіх пляцаў: Плошча Перамогі, Кастрычніцкая плошча, Плошча Свабоды, Плошча Парыскай камуны, Юбілейная плошча і Плошча 8 сакавіка.

Гісторыя

Менск Цэнтральны Раён 
Менская ратуша на Плошчы Свабоды

Цэнтральны раён быў утвораны ў 1969 годзе ў адпаведнасьці з Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР ад 25 чэрвеня 1969 году. Зь 1 верасьня 2001 году да Цэнтральнага раёну была далучаная частка тэрыторыі Фрунзэнскага раёну. У 2004 годзе да Цэнтральнага раёну былі далучаныя прылеглыя вёскі Ржавец, Цнянка, Зара Рэвалюцыі, Зацань, пасёлак Навінкі, а таксама гандлёвы дом «Ждановічы».

20 чэрвеня 2015 году на Высокім Рынку асьвяцілі храм Кірылы Тураўскага, дзе штомесяц ладзяць набажэнства па-беларуску.

Установы і прадпрыемствы

На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца 40 прамысловых прадпрыемстваў, найбуйнейшымі зь якіх зьяўляюцца ЗАТ «Атлянт», ЗАТ «Мілавіца», ААТ «Гарызонт», КУП «Менскхлебпрам», піўзавод «Аліварыя». На 2021 год на праспэкце Пераможцаў месьцілася галаўная сядзіба «Прамагралізінгу» (д. 51, корп. 2).

На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца 7 паліклінікаў (3 дарослыя, 3 стаматалягічныя, 1 дзіцячая), 2-я клінічная бальніца, 2-я дзіцячая клінічная бальніца, эндакрыналягічны і наркалягічны дыспансэры.

Дзейнічае шырокая сетка крамаў (у тым ліку 2 буйныя ўнівэрсальныя крамы), 32 установы культуры (у тым ліку Палац Рэспублікі).

Культура і адукацыя

На тэрыторыі раёну ўсталяваны манумэнт Перамогі, помнікі Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Марату Казею. Захаваліся помнікі архітэктуры — манастырскі комплекс езуітаў, манастыр бэрнардынак, Петрапаўлаўская царква, дом масонаў, дом-сядзіба Ваньковічаў. У Цэнтральным раёне знаходзіцца цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага.

У Цэнтральным раёне разьмешчаныя 3 вышэйшыя навучальныя ўстановы: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Інстытут парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.

На тэрыторыі раёну разьмяшчаюцца дзьве галоўныя выставачныя пляцоўкі гораду — павільёны Нацыянальнага выставачнага цэнтру БелЭКСПА.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менск Цэнтральны Раён РазьмяшчэньнеМенск Цэнтральны Раён ГісторыяМенск Цэнтральны Раён Установы і прадпрыемствыМенск Цэнтральны Раён Культура і адукацыяМенск Цэнтральны Раён КрыніцыМенск Цэнтральны Раён Вонкавыя спасылкіМенск Цэнтральны РаёнГаМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адольф ГітлерУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціБусел белыNec MergiturЛясныя братыСтаніслаў ЯроцкіВітаўтПрастытуцыяНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Польская акадэмія навукТаполяВячаслаў МолатаўЯпоніяУладзіслаў ГарбацкіКу-клюкс-кланЛідаМінэтУправа КДБ па вайсковай контравыведцыВялікае Княства ЛітоўскаеПарнаграфія ў ЗШААлдыкаBloggerБеларускі клясычны правапісДнепрапятроўская вобласьцьТрыбуна працыГальшанскі замакISO 4217Найробі (правінцыя)Hromadske.TVІван ВіткоўскіНью-Ёрк (штат)Мяцеж ГлінскіхЗвонРазмаўляем па-беларускуАзатотСтаростваВоршаЯсельдаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаСяргей КалендаМерацкая ратушаСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Нью-ЁркКаханьне без пранікненьняАлмазСмаленскі паветНацыянальная баскетбольная асацыяцыяРапухіТравеньБотаГіяцынт АльхімовічЛацінская моваНа куканБірштаныРасейская гвардыяБывайце здаровыГрэм ГрынАнальны сэксОскар Арыяс СанчэсФранцішак СавічЮры Караль ГлябовічКатунь15 лістападаСяржук Доўгушаў🡆 More