Імпэрыялізм

Імпэрыялі́зм — дзяржаўная палітыка, скіраваная на заваёўваньне тэрыторыяў, калёніяў, або ўсталяваньне палітычнага й эканамічнага кантролю над іншымі дзяржавамі.

Тэрмін выкарыстоўваецца для характарыстыкі палітыкі краін, што валодаюць калёніямі або дамінуюць над іншымі краінамі — незалежна да таго, ці называюць яны сябе імпэрыямі. Імпэрыялізм апошнія 500 гадоў ёсьць у першую чаргу прадпрыемства заходніх краінаў, якія праводзілі экспансіянісцкую палітыку, а таксама камуністычных сыстэмаў. Геаграфічныя дамэны ўлучаюць Нямецкую імпэрыю, Мангольскую імпэрыю, Рымскую імпэрыю, Асманскую імпэрыю, Сьвятую Рымскую імпэрыю, Партугальскую імпэрыю, Гішпанскую імпэрыю, Нідэрляндзкую імпэрыю, Пэрсыдзкую імпэрыю, Францускую імпэрыю, Расейскую імпэрыю, Кітайскую імпэрыю й Брытанскую імпэрыю, але гэты тэрмін можа быць у роўнай ступені ўжывацца да галінаў ведаў, перакананьняў, каштоўнасьцяў і досьведу, як то імпэрыя хрысьціянства альбо ісламу. Імпэрыялізм, як правіла, ёсьць самадзяржаўнай, а таксама часам маналітнай структурай паводле свайго характару. Яна можа быць адносна дабраякаснай, як у Канадзе, альбо жорсткай, як у дзяржаве Конга.

Імпэрыялізм
Тэрыторыі былой Брытанскай імпэрыі

Паводле краінаў

Брытанія

Імпэрыялізм 
Вынікам бурскіх войнаў стала поўнае падпарадкаваньне бурскіх рэспублік Брытанскае імпэрыі ў 1902 годзе.

Імпэрыялістычныя амбіцыі Брытаніі пачалі выяўляцца яшчэ ў XVI стагодзьдзі. У 1599 годзе была створана Брытанская Ост-Індзкая, якая атрымала падтрымку з боку каралевы Лізаветы ў наступным годзе. Са стварэньнем гандлёвых пастоў у Індыі, ангельцы здолелі захаваць сваю моц, бо іншыя імпэрыі, як то партугальская, таксама ўжо мелі гандлёвае прадстаўніцтва ў Індыі. Да 1670 году Ангельшчына мела заморскія ўладаньні ў Вірджыніі, Масачусэтсе, Бэрмудах, Гандурасе, Антыгуа, Барбадасе, Ямайцы і Новай Шатляндыі. У XIII стагодзьдзі назіралася пашырэньне дзейнасьці Ост-Індзкай кампаніі на Індйскім субкантынэнце, якая прывяла да жахлівага стану мясцовай эканомікі.

Празь вялізныя імпэрыялістычныя амбіцыі эўрапейскіх краінаў Вялікабрытанія мела колькі сутыкненьняў з Францыяй. Гэта спаборніцтва асабліва набыло сілу ў калянізацыі Канады. Джон Кабот зацьвердзіў Ньюфаўндлэнд за ангельцамі, у той час як у гэтым жа рэгіёне меліся францускія калёніі, створаныя ўздоўж ракі Сьвятога Лаўрэнція, якія мелі назву «Новая Францыя». Брытанія працягвала пашырацца, калянізуючы Новую Зэляндыю і Аўстралію, якія не былі пустыя землі, а мелі сваё тубыльнае насельніцтва са сваёй адметнай культурай. Нацыяналістычныя рухі Вялікабрытаніі прасоўвалі ідэю стварэньня Садружнасьці, якая бы мела агульны характар нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Палітыка раньняй Брытанскай імпэрыі была заснаваная на мэркантылізьме, калі эканамічны катроль над калёніямі, перш за ўсё, у Паўночнай Амэрыцы, краінах Карыбскага басэйну і Індыі, ажыцьцяўляўся з боку холдынгаў. Эканамічны рост імпэрыі быў сапсаваны стратай амэрыканскіх калёніяў у 1776 годзе, аднак Брытанія атрымала карысную кампэнсацыю ў Індыі і Аўстраліі, а таксама ў будаўніцтве нефармальнай эканамічную імпэрыі з дапамогай кантролю гандлю і фінансаў у Лацінскай Амэрыцы пасьля таго, як шэраг краінаў атрымалі незалежнасьць ад Гішпаніі і Партугаліі ў XIX стагодзьдзі.

Расея

Расейская імпэрыя, у адрозьненьне ад іншых каляніяльных імпэрыяў свайго часу, была не заморскай, а кантынэнтальнай. Геаграфічна калёніі знаходзіліся побач з мэтраполіяй, а часам мелі этнічную блізкасьць зь ёй. Гэта дазваляла ня толькі прыхоўваць каляніяльны прыгнёт, але і накідваць паняволеным народам чужую гісторыю, культуру і мову.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Імпэрыялізм Паводле краінаўІмпэрыялізм КрыніцыІмпэрыялізм Вонкавыя спасылкіІмпэрыялізмІсламАсманская імпэрыяБрытанская імпэрыяКалёнія (залежная тэрыторыя)КанадаМангольская імпэрыяНямецкая імпэрыяПалітыкаРасейская імпэрыяРымская імпэрыяСьвятая Рымская імпэрыяХрысьціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарлачКасіў Ясь канюшынуМаксім ЛужанінБойсэРасейская моваЭдзі АгняцьветАляксандар ЛукашэнкаЗіновій ПрыгодзічГаўрыіл (арханёл)Аркадзь КуляшоўПярнуДразды (гурт)МостНіна МацяшБукельВінцэсь МудроўБрыгада імя Канстанціна АстроскагаБайкаСавушкін прадуктДжэймз Нокс ПолкКарынцкая затокаАпавядальны сказПольская мова13 красавікаБазыліка Сьвятога ПятраАла (мужчынскае імя)Расейская акупацыя БеларусіГрыгарыянскі каляндарВэнэра (міталёгія)Тутэйшыя (п’еса)Алесь РазанаўАфрыкаПятрусь БроўкаМаладняк (часопіс)Сан-Хасэ (Каліфорнія)Народны каляндарЗянон ПазьнякКаханьне без пранікненьняЛесьбійская эротыкаМаксім БагдановічСтрахБеларуская ПалічкаКрумкачВэб-старонкаЛекі-адпаведнікіПадвойнае пранікненьнеІндаэўрапейскія мовыУладзіслаў ГалубокБірэйкаПшаніцаЦыгарэта9 красавікаРодныя гоні (1927)ПарталПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Надвор’еНіл ГілевічЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПрыёрбанкПарнаграфія ў ІталііВасіль БыкаўБабёрСябар1951ПрацяжнікНазоўнікГалосныяMozilla FirefoxВалер Дайнэка🡆 More