Уха́нь (кіт.: 武汉/武漢) — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хубэй, самы населены горад цэнтральнага Кітая.
Размешчаны на месцы зліцця рэк Янцзы і Ханьшуй. Насельніцтва каля 9,7 млн чалавек (2007), гэта восьмы па насельніцтве горад КНР.
| ||||||||||||||||||||||||
Тэрыторыя метраполіі складаецца з трох частак — Учан (武昌, Wuchang), Ханькоў (汉口, Hankou) і Ханьян (汉阳, Hanyang), якія разам імянуюцца «Тры гарады Уханя». Тры часткі размяшчаюцца па розных берагах рэк, цэнтр горада — на раўніне, паўднёвая частка горада — на ўзвышанні. Горад акружаны азёрамі і балотамі па лініі старога русла Янцзы.
Тэрыторыя заселеная людзьмі больш за 3000 гадоў назад. Падчас дынастыі Хань Ханьян стаў істотным портам. У 3 стагоддзі былі пабудаваныя сцены для абароны Ханьяна і Учаня, гэтая падзея лічыцца часам заснавання Уханя. Доўгі час горад славіўся як цэнтр мастацтваў (асабліва паэзіі) і навук.
У 19 стагоддзі горад з поўначы на поўдзень перасякла чыгунка і горад стаў важным пунктам перавалкі грузаў паміж чыгуначным і рачным транспартам.
У 1911 прывержанцы Сунь Ятсена арганізавалі Учаньскае паўстанне, якое прывяло да падзення дынастыі Цын і ўсталявання ў Кітаі рэспублікі. У 1920-я Ухань быў сталіцай левага ўрада Гаміньдан, які знаходзіўся ў апазіцыі Чан Кайшы.
У 1967 ва Ухані падчас культурнай рэвалюцыі адбыліся масавыя беспарадкі. Іх падаўленне (разгром мясцовых партыйных органаў, арганізацый хунвэйбінаў і цзяофаняў) стала першай спробай прымянення арміі для згортвання актыўнасці народных мас і наступнай ліквідацыі хунвэйбінаў у 1969.
У канцы 2019 года ў горадзе пачалася эпідэмія каронавіруса 2019-nCoV.
ВУП горада 396 млрд юаней. Гэта істотны эканамічны, гандлёвы, фінансавы, транспартны, тэхналагічны і адукацыйны горад Цэнтральнага Кітая.
Важнейшыя галіны прамысловасці: аўтамабілебудаванне, оптыка, электроніка, фармацэўтыка, біяінжынерыя, вытворчасць новых матэрыялаў, металургія.
У горадзе размешчаныя 35 вышэйшых навучальных устаноў, мноства тэхналагічных зон і інавацыйных інкубатараў. Па сукупнаму ўзроўню развіцця навукі і тэхналогіі Ухань займае трэцяе месца ў Кітаі.
У горадзе налічваецца 35 вышэйшых навучальных устаноў, што робіць яго вядучым адукацыйным цэнтрам Кітая. Самыя вядомыя ВНУ: Хуачжунскі ўніверсітэт навукі і тэхнікі, Уханьскі ўніверсітэт і Класічны ўніверсітэт Цэнтральнага Кітая. Ухань займае трэцяе месца ў Кітаі па агульнаму ўзроўню развіцця навукі і тэхнікі.
Міжнародны аэрапорт (Wuhan Tianhe International Airport), чацвёрты па значэнні пасля пекінскага, шанхайскага і гуанчжоўскага.
Дзве чыгуначныя станцыі, вядзецца будаўніцтва цэнтральнага вакзала горада. У снежні 2009 адкрыта другая ў Кітаі лінія хуткаснага цягніка (на момант адкрыцця — самага хуткага ў свеце: 394 км/г, на 100 км/г хутчэй за любы іншы хуткасны цягнік), якая звязала Ухань і Гуанчжоў. Плануецца працягнуць лінію ў наступныя гады да Пекіна.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ухань, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.