Пнеўманія

Пнеўмані́я (стар.-грэч.: πνευμονία ад πνεύμων — «лёгкія») (запаленне лёгкіх) — запаленне лёгачнай тканкі інфекцыйнага паходжання з пераважным пашкоджаннем альвеол (развіццём у іх запаляльнай эксудацыі) і інтэрстыцыяльнай тканкі лёгкага.

Захворванне можа выклікаць лятальны канец.

Пнеўманія
Streptococcus pneumoniae — часты ўзбуджальнік пнеўманіі.
Streptococcus pneumoniae — часты ўзбуджальнік пнеўманіі.
МКХ-10 J12.12., J13.13., J14.14., J15.15., J16.16., J17.17., J18.18., P23.23.
МКХ-9 480480-486486, 770.0770.0
МКБ-9-КМ 483.8, 486, 484.8 і 483
DiseasesDB 10166
MedlinePlus 000145
eMedicine topic list
MeSH D011014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрмін «пнеўманія» аб’ядноўвае вялікую групу хвароб, кожная з якіх мае сваю этымалогію, патагенез, рэнтгеналагічныя прыкметы, даныя лабараторных даследаванняў і асабліва тэрапіі. Можа працякаць як самастойнае захворванне ці як ускладненне іншых захворванняў.

Неінфекцыйныя запаленчыя працэсы ў лёгачнай тканцы, звычайна называюць пнеўманітамі ці альвелітамі. На фоне падобных асептычных запаленчых працэсаў нярэдка развіваецца бактэрыяльная, вірусна-бактэрыяльная і грыбковая пнеўманія. Асноўны метад дыягностыкі — рэнтгеналагічнае даследаванне лёгкіх, а асноўны метада лячэння — антыбактэрыяльная тэрапія. Позняя дыягностыка і затрымка з пачаткам антыбактэрыяльнага лячэння пагаршае прагноз захворвання. Магчымы лятальны канец.

Пнеўманія закранае каля 450 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце, што складае каля 7% жыхароў Зямлі. Штогод рэгіструюцца прыблізна 4 мільёны смерцяў. Пнеўманію доктар Уільям Ослер у XIX стагоддзі назваў «капітанам па смерці сярод мужчын». Са з’яўленнем антыбіётыкаў і вакцыны супраць хваробы ў XX стагоддзі выжывальнасць падвысілася. Тым не менш, у не развітых краінах, а таксама сярод вельмі старых і вельмі маладых людзей, а таксама хранічна хворых, пнеўманія застаецца адной з вядучых прычын смерці.

Прычыны

Запаленне лёгкіх адбываецца часцей за ўсё з-за інфекцый, выкліканых галоўным чынам бактэрыямі або вірусамі і радзей грыбкамі і паразітамі. Хоць існуе больш 100 штамаў узбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, ідэнтыфікаваныя толькі нямногія з іх, адказныя за большасць выпадкаў пнеўманіі. Змяшаныя інфекцыі, дзе ўзбуджальнікам з’яўляецца як вірус, так і бактэрыі, назіраюцца прыблізна ў 45 % выпадкаў інфекцыі ў дзяцей і 15 % выпадкаў інфекцыі ў дарослых. Узбуджальнік нельга вызначыць прыблізна ў палове выпадкаў, нягледзячы на ​​старанную праверку.

«Пнеўманіяй» могуць называць любы стан з запаленнем лёгкіх, выкліканым, напрыклад, аўтаімуннымі захворваннямі, хімічнымі апёкамі або рэакцыяй на лекі. Але гэтыя выпадкі больш дакладна называюць пнеўманітамі.

Зноскі

  • Osler, William (1901). «Principles and Practice of Medicine, 4th Edition». New York: D. Appleton and Company. — С. 108.
  • George, Ronald B. (2005). «Chest medicine : essentials of pulmonary and critical care medicine» (5th ed.). Philadelphia, PA: Lippincott Williams & Wilkins. — С. 353. ISBN 9780781752732.
  • Ruuskanen O, Lahti E, Jennings LC, Murdoch DR (April 2011). «Viral pneumonia». Lancet. 377 (9773): 1264-75. PMID 21435708.
  • Eddy, Orin (Dec 2005). «Community-Acquired Pneumonia: From Common Pathogens To Emerging Resistance». Emergency Medicine Practice. 7 (12).
  • Lowe JF, Stevens A (2000). «Pathology» (2nd ed.). St. Louis: Mosby. — С. 197. ISBN 978-0-7234-3200-5.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пнеўманія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    ЗапаленнеЛёгачная альвеолаЛёгкіяСтаражытнагрэчаская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларускія татарыРадаводЗмітрок Змітравіч МарозаўМіхась ЗарэцкіСяргей Мікалаевіч ХаменкаТалстоўстваHahniidaeБрэсцкая вобласцьКвэньяБачная зорная велічыня361-я асобная база аховы і абслугоўванняОрдэн Дружбы народаў (СССР)Гарады БеларусіМужыцкая праўдаФуэртэвентураВіктар Канстанцінавіч ГардзейНацыянальны інстытут адукацыіВітаўтІнданезіяФразеалагізмЛетнія Алімпійскія гульні 2024Лявон ВаласюкЭкстазНавуковы стыльКасцёл Святога Сымона і Святой АленыЗубр еўрапейскіВялікабрытаніяХод каралевы (міні-серыял)ЗдароўеАнтыінтэлектуалізмБеларускі нацыянальны касцюмНацыянальны музей АманаСвята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Алена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваМагілёўПрамысловасць БеларусіГерб ВіцебскаРэліквіяАдольф ГітлерДакладныя навукіРаскіданае гняздо (п’еса)Геаграфія сельскай гаспадаркіРакета-носьбітПітэр ФондаНазоўнікВіцебскГанна Сяргееўна КурнікаваПрыслоўеKufar.byСаюз пісьменнікаў СССРГлебаЛітаратура і мастацтва (газета)Махамад Рэза ЗахедзіПаводка ў Казахстане (2024)Гасцінец (дарога)Андрэй ГорватЭсэQR-кодМіжнародны стандартны кніжны нумарЗлучнікІпацій ПацейБанк ДабрабытКуфарАдам ГлобусКансоль (архітэктура)ЖанрПаэтІрына Уладзіміраўна ДрыгаСаюз вызвалення Беларусі (справа)Грэцкі арэхПраспект Жукава (Мінск)Уладзімір Міхайлавіч КонанВадзім Анатольевіч БогушApraxiaБлоньНавагрудскі замак🡆 More