Кілаграм

Кілагра́м (абазначэнне: кг, kg) — адзінка вымярэння масы ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ, роўная масе міжнароднага эталона.

Скарочанае пазначэнне: бел.: кг, міжн.: kg.

Кілаграм
Выява
Камп'ютарная выява міжнароднага прататыпа кілаграма, побач намалявана цалевая лінейка. Па памерах ён супастаўны з мячом для гольфа, краі маюць фаскі для мінімізацыі зносу матэрыялу.
Кароткая назва kg
Названа ад кіла-[d] і грам
Папярэднік grave[d]
Абазначэнне адзінкі kg[…], кг, kg, кг, kg, ק"ג, кг, кг, кг, كغ, kg, кг, kg, kg, kq, kg, кг, кг, χγρ, kg і kg
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 1 кг
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння 1 000 грам
Фізічная велічыня маса
Метад вызначэння матэматычная формула[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кілаграм
кг, kg
Велічыня Маса
Сістэма СІ
Эталон Ёсць
Асноўная
заўвага
Гл. Прыстаўкі СІ

Да 20 мая 2019 года кілаграм заставаўся апошняй адзінкай СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзмі. Але XXVI Генеральная асамблея па мерам и вагам (13-16 лістапада 2018 года) адобрыла новае азначэнне кілаграма, заснаванае на фіксацыі лічбавага значэння Пастаяннай Планка. Рашэнне ўступіла ў сілу 20 мая 2019 года. Пры гэтым з практычнай кропкі гледжання велічыня кілаграма не змянілась, але існуючы «прататып» (эталон) больш не вызначае кілаграм, а з’яўляецца вельмі дакладнай гірай з патэнцыйна вымяраемай хібнасцю.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Найменні кратных і дзельных адзінак масы ад К. ўтвараюць, дадаючы прыстаўкі да слова «грам»:

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 г дэкаграм даг dag 10−1 г дэцыграм дг dg
10² г гектаграм гг hg 10−2 г сантыграм сг cg
10³ г кілаграм кг kg 10−3 г міліграм мг mg
106 г мегаграм Мг Mg 10−6 г мікраграм мкг µg
109 г гігаграм Гг Gg 10−9 г нанаграм нг ng
1012 г тэраграм Тг Tg 10−12 г пікаграм пг pg
1015 г петаграм Пг Pg 10−15 г фемтаграм фг fg
1018 г экзаграм Эг Eg 10−18 г атаграм аг ag
1021 г зетаграм Зг Zg 10−21 г зептаграм зг zg
1024 г ётаграм Іг Yg 10−24 г ёктаграм іг yg

Заўвагі: замест гектаграма (100 кг) звычайна выкарыстоўваюць адзінку вымярэння «цэнтнер», замест мегаграма (1000 кг) — «тона».

Гісторыя

У метрычнай сістэме мераў (18 ст.) К. быў вызначаны як маса 1 дм3 вады пры тэмпературы яе найбольшай шчыльнасці (4 °С). Эталон К. быў выраблены ў выглядзе цыліндрычнай гіры з плаціны (1799). У 1889 вызначэнне К. было зменена на дзейнае пасёння і ў якасці эталона зацверджаная гіра з плацінаірыдыевага сплаву. Адрозныя адзінкі вымярэння для масы і вагі вызначаныя ў 1901 годзе.

Эталон кілаграма

Да 20 мая 2019 года кілаграм быў адзінай адзінкай СІ, якая вызначалась пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзьмі. Усе астатнія адзінкі вызначалісь з дапамогай фізічных уласцівасцей і законаў.

Эталон быў выраблены ў 1889 годзе, і цяпер існуюць дакладныя афіцыйныя яго копіі, якія выкарыстоўвалісь як нацыянальныя ўзоры кілаграма. Прыкладна раз у 10 гадоў нацыянальныя ўзоры параўноўвалісь з міжнародным. Гэтыя параўнанні паказвалі, што дакладнасць нацыянальных узораў складае прыкладна 2 мкг. З-за таго што яны захоўваюцца ў тых жа самых умовах, няма падстаў лічыць, што міжнародны ўзор больш дакладны. Аднак, па вызначэнню лічылась, што маса міжнароднага ўзору дакладна роўная кілаграму. З-за гэтага любыя змены існуючай масы эталону вялі да змяненняў велічыні кілаграма.

Гл. таксама

Зноскі

  • а б в 6.5.2 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 17. — 41 p.
  • SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  • Historic Vote Ties Kilogram and Other Units to Natural Constants
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кілаграм, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кілаграм Кратныя і дзельныя адзінкіКілаграм ГісторыяКілаграм Эталон кілаграмаКілаграм Гл. таксамаКілаграмАдзінка вымярэнняБеларуская моваМасаМетрычная сістэма мераўСІ (міжнародная сістэма адзінак вымярэння)Эталон

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Паводка на Урале (2024)Яўгенія ЯнішчыцЛітаграфіяМлекакормячыяРазбітае сэрца пацанаВершаваны памерЯн ПазнякФранцішка Уршуля РадзівілУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМонктанскі ўніверсітэтРак прадсталёвай залозыКрупка (Пухавіцкі раён)Васіль БыкаўЛетнія Алімпійскія гульні 2024Эліза АжэшкаВялікдзеньСельскія населеныя пункты БеларусіЭйфелева вежаАляксей ДудараўГальяш ЛеўчыкФуэртэвентураАляксандр БаршчэўскіСяргей Іванавіч ЗаконнікаўПалац Незалежнасці (Мінск)Ігар Хведаравіч СідарукУсход АФКВонУладзімір Міхайлавіч КонанУладзімір Георгіевіч МулявінГарадзенская ратушаПімен ПанчанкаАзербайджанЦыклы МіланкавічаДжордж Вашынгтан КарверБеларусыАртур Аляксандравіч КлінаўБалясінаТворны склонЗгушчанае малакоПарнафільмКлас ТунбергПалаткаЧарнобыльБульбаJava (мова праграмавання)Полымя (часопіс)У пошуках ДорыЗубр у БеларусіDictynidaeКуганПартыя свабоды (Нідэрланды)LinebetЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяКупаллеВіцебскНёман (часопіс)Калыханка (тэлеперадача)Расійская імперыяСкланеннеГуканне вясныАсвальда МарцінесЗяма Раманавіч ПівавараўПрыродны газЭль-НіньёКаласы пад сярпом тваімБеларускі нацыянальны касцюмБеларусьПавукі-бакаходыСродкі вытворчасціМіхась ЗарэцкіЛявон ВаласюкЯндэксПечы (Барысаў)Гарады БеларусіКрысціна ЛатарынгскаяВялікая Айчынная вайна🡆 More