Камень - адзінка масы сыпкіх рэчываў і штучных тавараў у рознічным гандлі ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
3 XIV ст. найбольш ужываліся аўстрыйскі (11,203 кг) і прускі (для лёгкіх рэчываў 5,145 кг, для цяжкіх 10,290 кг) камень. Пры уніфікацыі мер і вагаў соймам 1764 г. для ВКЛ прыняты кракаўскі, або каронны, камень (32 варшаўскія фунты, каля 13,967 кг). Канстытуцыя ВКЛ 1766 прыраўняла літоўскі камень да 40 літоўскіх фунтаў, або 14,993 кг у вагавай сістэме XIX ст. Літоўскі камень кляйміўся скарбовым гербам, рабіўся, але не стаў агульнаабавязковай мерай. Тагачасны цэнтнер змяшчаў 5 каменяў. У канцы XIX ст. літоўскі камень складаў 36 рускіх фунтаў і 17,5 лота (14,966 кг). Як мера ўзважвання штучных цяжкіх тавараў камень суіснаваў побач з мерамі сыпкіх рэчываў да канца XIX — пачатку XX ст.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Камень (адзінка вымярэння), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.