Джымі Вэйлз: заснавальнік Вікіпедыі

Джымі Донал Вэйлз, таксама вядомы як Джымба (англ.: Jimmy Donal «Jimbo» Wales; 8 жніўня 1966, Хантсвіл, Алабама) — амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, ідэолаг канцэпцыі вікі, заснавальнік Вікіпедыі.

Джымі Вэйлз
англ.: Jimmy Donal Wales
Джымі Вэйлз: Біяграфія, Фонд Вікімедыя, Іншыя праекты
Імя пры нараджэнні: англ.: Jimmy Donal Wales
Дата нараджэння: 7 жніўня 1966(1966-08-07)[…] (57 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Месца працы
Кампанія Wikia, Inc.
Пасада Дырэктар (2004 — цяпер. час)
Кампанія Фонд Вікімедыя
Пасада Старшыня (чэрвень 2003 — кастрычнік 2006)
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вучыўся ў Обурнскім універсітэце, потым у Універсітэце Алабамы. Пасля заканчэння ўніверсітэта Вэйлз вырашыў напісаць дысертацыю на атрыманне навуковай ступені доктара філасофіі ў вобласці фінансаў. Для гэтага ён паступіў на курсы ва ўніверсітэтах Алабамы і Індыяны і пачаў выкладаць у абодвух. Але дысертацыю ён так і не напісаў. Вэйлз заняўся гандлем каштоўных папер у Чыкага і хутка разбагацеў.

Джымі Вэйлз: Біяграфія, Фонд Вікімедыя, Іншыя праекты 
Джымба на Вікіманіі 2007 у Тайбэі (Тайвань), 3-5 жніўня 2007
Джымі Вэйлз: Біяграфія, Фонд Вікімедыя, Іншыя праекты 
Джымі Вэйлз у Парыжы, Францыя

У сярэдзіне 1990-х Вэйлз заснаваў пошукавую сістэму «Bomis», праз якую можна было купіць некаторыя арыгінальныя матэрыялы, уключаючы матэрыялы для сталых «Bomis Babes». Цяпер Вэйлз ужо не ўваходзіць у раду дырэктараў «Bomis» і, па большай частцы, займаецца сваімі вікі-праектамі. Хоць ён дагэтуль з'яўляецца мажарытарным акцыянерам кампаніі «Боміс».

У сакавіку 2000 года Вэйлз стварыў свабодную энцыклапедыю «Нупедыя» і наняў Лары Сэнгера на пасаду галоўнага рэдактара. Энцыклапедыя складалася вучонымі на добраахвотнай аснове, артыкулы энцыклапедыі праходзілі экспертную ацэнку.

Фонд Вікімедыя

15 студзеня 2001 года Вэйлз і Лары Сэнгер стварылі Вікіпедыю. Сайт быў першапачаткова прызначаны для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б размешчаны ў Нупедыі. Але бурны ўзрост Вікіпедыі хутка зрабіў яе галоўным праектам. Галоўным чынам, распрацоўкай Вікіпедыі на ранніх этапах займаўся Сенгер, а Вэйлз падаваў капітал. Бо фармальна Сенгер быў наняты на працу Вэйлзам, той лічыць сябе адзіным заснавальнікам Вікіпедыі, хоць Сенгер працягвае зваць сябе «сузаснавальнікам». Неўзабаве Лары Сенгер пакінуў праект і абрынуў на Вэйлза крытыку, намаляваўшы яго чалавекам, які ненавідзіць эліту і ўсё элітарнае (англ.: «decidedly anti-elitist»). Заява Сенгера пра адстаўку дагэтуль вісіць на яго старонцы ўдзельніка ў англійскай Вікіпедыі.

У сярэдзіне 2003 года Джымі Вэйлз стварыў Фонд Вікімедыя, некамерцыйную арганізацыю са штаб-кватэрай у Тампе, штат Фларыда. Фонд павінен быў падтрымліваць Вікіпедыю і яе брацкія праекты. З тых часоў Вэйлз, які з'яўляецца прэзідэнтам і членам рады дырэктараў Фонду, актыўна займаецца іх прасоўваннем.

У 2004 годзе з'явіліся чуткі пра тое, што Вэйлз сказаў, што выдаткаваў 500 000 долараў на вікі-праекты. Распачатая кампанія па зборы сродкаў на падтрыманне вікі-праектаў аказалася вельмі паспяховай. На пачатак 2005 года Фонд Вікімедыя ўжо цалкам утрымоўваўся грантамі і ахвяраваннямі.

Джымі Вэйлз: Біяграфія, Фонд Вікімедыя, Іншыя праекты 
Джымі Вэйлз выступае на канферэнцыі «FOSDEM 2005» у Бруселі
Джымі Вэйлз: Біяграфія, Фонд Вікімедыя, Іншыя праекты 
Jimmy Wales 2014 on CeBIT Global Conferences, Wiki Zero

Вэйлза часам іранічна завуць «Велікадушным дыктатарам» Вікіпедыі, хоць ён адмаўляецца ад гэтага тытула і рэдка дае ўказанні вікіпедыйнай супольнасці. Пры падрыхтоўцы нумара часопіса Wired, прысвечанага Вікіпедыі, высвятлілася, што «Бог-Кароль Вікіпедыі» ездзіць на машыне Хёндэ, хоць мае «Ферары». Нягледзячы на стварэнне Фонду Вікімедыя, Вэйлз захоўвае абсалютную ўладу над праектам. У дадатак да ўласнай персоны, ён прызначыў у раду дырэктараў двух бізнес-партнёраў, якія не з'яўляюцца рэдактарамі Вікіпедыі (а яшчэ два члены з'яўляюцца рэдактарамі). Такім чынам, у радзе з пяці чалавек Джымі Вэйлз са сваімі партнёрамі заўсёды захоўвае дамінантную большасць. Ён запэўнівае, што калі двое членаў-рэдактараў Вікіпедыі прагаласуюць за штосьці, ён аддасць свой голас у іх карысць.

Іншыя праекты

Натхнёны поспехам Вікіпедыі, Вэйлз супольна з Анджэлай Бізлі заснаваў камерцыйны праект Вікія.

Ёсць яшчэ цэлы шэраг вікі-праектаў, заснаваных на праграмным забеспячэнні MediaWiki, да якіх у той ці іншай ступені мае дачыненне Джымі Вэйлз.

Апублікаваныя працы

  • Роберт Брукс, Джон Корсон і Дж. Донал Вэйлз, «The Pricing of Index Options When the Underlying Assets All Follow a Lognormal Diffusion» (1994, часопіс «Advances in Futures and Options Research»).

Меркаванні і крытыка

Па меркаванні публіцыста Аляксандра Геніса,

Джымі Вэйлз — тыповы геній электроннага веку. Сарамлівы выдатнік, заўзяты аматар камп'ютарных гульняў, прыхільнік свабодалюбівай філасофіі Айн Рэнд, прыхільнік анархічнай сацыяльнай прылады, Вэйлз зачаў Вікіпедыю ў вольны час, нават не падазраючы, што яна стане самым вялікім сеткавым праектам. <…> Самае цікавае, што калі Джымі Вэйлз спыталі, у чым канчатковая мэта Вікіпедыі, ён сказаў: «Ні ў чым, адна забава».

Былы супрацоўнік кампаніі Novell Джэф Мэркі, абвінаваціў Джымі Вэйлза ў тым, што ў 2006 Вэйлз прапанаваў яму за грошы выправіць артыкул у Вікіпедыі.

Таксама вядомы скандал, звязаны з рэдагаваннем артыкула пра Рэйчэл Марсдэн, якая была яго палюбоўніцай. Сам жа Джымі аспрэчвае сувязь з ёй, нягледзячы на тое, што Марсдэн прадавала яго світэр на аўкцыёне eBay.

Зноскі

  • Who's Who in AmericaMarquis Who's Who. — ISSN 0083-9396
  • Facts and friction: Wikipedia's quest for credibility - web - TechnologySydney: Fairfax Media, 2007. — ISSN 0312-6315
  • (not translated to mul) Twitter // (untranslated)(untranslated), 2019.
  • https://web.archive.org/web/20100418000631/http://www.randolphschool.net/alumni/welcome/profiles.asp?newsid=432566
  • Encyclopædia Britannica
  • Britannica, Suplemental Information
  • Why Wikipedia Must Jettison Its Anti-Elitism
  • А. Геніс. Камунізм — гэта Інтэрнэт Архівавана 6 верасня 2008. // «Новая газета», Каляровы выпуск ад 18.01.2008 № 01-02.
  • http://www.lenta.ru/news/2008/03/12/row/
  • compromat.ru — Заснавальніка Вікіпедыі звінавацілі ў рэдагаванні артыкулаў за грошы і за секс
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джымі Вэйлз, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джымі Вэйлз БіяграфіяДжымі Вэйлз Фонд ВікімедыяДжымі Вэйлз Іншыя праектыДжымі Вэйлз Апублікаваныя працыДжымі Вэйлз Меркаванні і крытыкаДжымі Вэйлз ЛітаратураДжымі Вэйлз СпасылкіДжымі Вэйлз19668 жніўняІнтэрнэтАлабамаАнглійская моваВікіВікіпедыяЗлучаныя Штаты АмерыкіХантсвіл (Алабама)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мухамор чырвоныЯнка МаўрХайкуСяргей Іванавіч ГрахоўскіЧарнобыльАрхікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)Красны ПасёлакПолк Каліноўскага2024Тарас Рыгоравіч ШаўчэнкаБеларускія прозвішчыКорнуал (значэнні)Барыс РагуляMacOSАўстраліяНе бойся!Міхась СтральцоўАнатоль ВярцінскіБальніцаЭлектралітРуская літаратураУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)МіндоўгГарабурдаГрупавы сексЧаротыЯгстцэльМаркемКупалінка (песня)Пункт расыПарнаграфіяБеларусыБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)ДадаізмДаследаваннеЛявон Пятровіч БаршчэўскіТомас КромвельФранцішак БагушэвічІпацій ПацейNürnbergКапыткаКурыцаЗянон Станіслававіч ПазнякЧарнобыльская АЭСБеларускі нацыянальны касцюмБеларускі лацінскі алфавітМаксім ГарэцкіМедаль Францыска СкарыныБеларусьЗалог ПяцілеткіНазоўнікІгар Міхайлавіч ПракаповічЭлістаЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіАльпійская баладаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Моўны пурызмЗалаты КупідонУладзімір ДубоўкаВасіль ЗуёнакМедаль «За працоўныя заслугі»HTMLБанкруцтваУладзімір Аляксеевіч АрлоўБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіЯгайлаДругая сусветная вайнаРэвалюцыйнае дзеяннеНараўлянскі раёнDeutsche WelleДжон ТраволтаМар’ян ДуксаДзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь🡆 More