Бузіна Чорная

Бузіна чорная (Sambucus nigra) — лістападны куст, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae) (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae) ці вылучалі ў асобнае сямейства Sambucaceae).

Бузіна чорная
Бузіна Чорная
Ягады бузіны чорнай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus nigra L. (1753)

Сінонімы
  • Sambucus graveolens Willd.
  • Sambucus peruviana Kunth
  • Sambucus nigra f. alba (Weston) Rehder,
  • Sambucus nigra f. aurea (Sweet) Schwer.,
  • Sambucus nigra f. laciniata (L.) Zabel,
  • Sambucus nigra f. pendula Dippel
Разнавіднасці
  • Sambucus nigra var. cerulea (Raf.) B.L.Turner (Syn. Sambucus cerulea Raf.)
  • Sambucus nigra subsp. maderensis (Lowe) Bolli (Syn. Sambucus maderensis Lowe)
  • Sambucus nigra subsp. palmensis (Link) Bolli (Syn. Sambucus palmensis Link)
Бузіна Чорная
Сістэматыка
на Віківідах
Бузіна Чорная
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35315
NCBI  4202
EOL  488731
GRIN  t:32994
IPNI  149362
TPL  kew-2486519

Назва

Бузіна чорная, бузіна, бэз чорны, бузіна, бэза

Батанічнае апісанне

Бузіна Чорная 
Бузіна чорная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Бузіна Чорная 
Дыяграма кветкі

Бузіна чорная — хмызняк, які дасягае ў вышыню 2-6 метраў (радзей да 10 метраў). Сцябло галінастае, мае тонкую дравяністыя абалонку і кіпрую мяккую сэрцавіну. Сарцавіна галін белая, мяккая.

Лісце — чаргавальнае, буйное, даўжынёй 10-30 см, няпарна-перыстае. Кветкі — жаўтлява-белага колеру (асобныя кветкі белыя), дыяметрам 5-8 мм, пяціпялёсткавая, сабраныя ў буйныя суквецці 10-25 см у дыяметры. Плод — чорна-фіялетавая, ягадападобная, сакавітая касцянка, дыяметрам 5-7 мм з 3-4 костачкамі.

Цвіце ў маі-чэрвені, плады спеюць у жніўні-верасні.

Арэал

Прыродны арэал — Макаранезія (Азорскія астравы і Мадэйра), Паўночная Афрыка (Алжыр і Туніс), зона ўмеранага клімату ў Азіі (заходні і паўночны Іран, Турцыя), амаль ўся Еўропа, Закаўказзе (Арменія, Азербайджан, Грузія), Украіна, Малдова, Беларусь. Занесена і прыжылася ў Новай Зеландыі.

У Расіі расце на поўдні Еўрапейскай часткі.

Расце ў якасці падлеску ў іглічных і лісцяных лясах, месцамі ўтварае зараснікі. Лёгка дзічэе і распаўсюджваецца ўздоўж дарог, на могілках, у населеных пунктах, на пустках.

Лекавая сыравіна

Бузіна Чорная 
Эббі Уільямс Хіл  (англ.). «Сунічнае дрэва, кізіл і бузіна». 1900
Бузіна Чорная 
Эббі Уільямс Хіл  (англ.). «Сунічнае дрэва, кізіл і бузіна». 1900

Нарыхтоўка

У лекавых мэтах нарыхтоўваюць кветкі (лац.: Flores Sambuci) і плады бузіны. У добра праветраным і сухім памяшканні сыравіна бузіны захоўвае прыдатнасць на працягу 2-3 гадоў.

Суквецці бузіны (дзікарослай і культурнай) збіраюць у фазе поўнага цвіцення ў маі — чэрвені. Сабраныя суквецці сушаць на гарышчах, у адрынах, у добрае надвор'е — пад адкрытым небам. Затым праводзяць аддзяленне кветак ад кветаножак, праціраючы суквецці праз буйныя рэшаты. Сухія кветкі маюць слабы водар і саладкавы смак.

Плады збіраюць у перыяд поўнай спеласці, у жніўні — верасні, сушаць у сушылках або ў печах пры тэмпературы 60-65 °C, у сонечнае надвор'е — пад адкрытым небам. Сухія плады без паху, маюць кіславата-саладкавы смак.

Хімічны склад

У розных частках расліны ўтрымліваюцца біялагічна актыўныя рэчывы:

Асноўныя фізіялагічныя ўласцівасці частак расліны

Бузіна Чорная 
Giftig

Атрутныя усе часткі расліны, за выключэннем кветак, абалонкі і мякаці спелых ягад (але уключаючы само саспелае насенне); таксічнасць абумоўлена утрыманнем гліказіду самбунігрына  (ням.) C14H17NO6 (Нумар CAS 99-19-4)), які адшчапляе цыяністы вадарод, бензальдэгід і глюкозу пры гідролізе. Кара ўтрымлівае крышталікі аксалату кальцыю  (руск.).

Прымяненне

Бузіна Чорная 
Бузіна Чорная 
Зверху ўніз:
Суквецце бузіны чорнай.
Ягады бузіны чорнай.

Медыцынскае прымяненне

Прэпараты з кветак бузіны чорнай валодаюць патагонным, мачагонным, супрацьзапаленчым, дэзінфікуючым дзеяннем. Іх ужываюць у выглядзе настояў, напараў, адвараў, пры прастудзе, грыпе, захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, нырак і мачавога пузыра, для паласкання ротавай поласці. У гінекалогіі настоі і адвары кветак бузіны чорнай выкарыстоўваюць для мікраклізмаў, спрынцаванняў і ванначак пры запаленчых захворваннях похвы. Мачагоннымі ўласцівасцямі валодае таксама кара бузіны, што пацверджана клінічнымі назіраннямі. Пры запорах п'юць кісялі, прыгатаваныя з свежых або высушаных ягад бузіны. Настой з кветак выкарыстоўваюць для паласкання пры запаленчых захворваннях поласці рота і горла, для кампрэсаў і прыпарак.

У народнай медыцыне адвары з кветак бузіны прымаюць пры хваробах нырак, рэўматызме  (руск.), падагры і запаленні суставаў. Маладое лісце бузіны, адваранае ў малацэ, ужываюць вонкава як супрацьзапаленчы сродак пры апёках, фурункулах, абапрэласцях  (руск.), запаленні гемараідальных вузлоў. Хворыя суставы рэкамендуюць яшчэ абкладваць аблітай кіпенем сумессю кветак бузіны і рамонку, узятых пароўну (змякчальны збор). Адвары з каранёў бузіны рэкамендуюць пры дыябеце, хоць колькі-небудзь пераканаўчых дадзеных аб эфектыўнасці такога лячэння няма.

Па сваіх лекавых уласцівасцях гэта расліна падобна на бузіну травяністую (Sambucus ebulus).

Харчовае прымяненне

З ягад бузіны чорнай зрэдку вараць варэнне, павідла, кісялі. У Англіі традыцыйна вясной збіраюць суквецці і рыхтуюць напой Elderflower cordial  (англ.), які вырабляюць таксама і прамыслова. Часам ягады вараць разам з яблыкамі для традыцыйнага яблычнага пірага. Швейцарскі вытворца Biotta AG вырабляе свежавыціснуты сок з сабраных уручную ягад бузіны, якія раслі на сонцы, узмацняючы дзеянне соку экстрактам з кветак бузіны.

Маладыя суквецці бузіны часам дадаюць да вінаграднага сусла для паляпшэння водару і смаку віна.

Ужыванне ў дэкаратыўным садаводстве

Дэкаратыўная расліна, часта гадуецца ў садах і парках. Характэрная арнаментальным лісцем, карункавымі суквеццямі з духмянымі кветкамі, прыгожымі пладамі.

Выведзена мноства сартоў. Сярод іх — Sambucus nigra ‘Eva’ з ружова-чорным лісцем і ружовымі кветкамі (расліна больш вядома пад гандлёвай назвай Black Lace Elderberry — «Бузіна чорныя карункі»).

Іншыя спосабы выкарыстання

Са спелых пладоў можна атрымліваць бясшкодны фарбавальнік, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, у тым ліку для надання колеру вінам.

Меданос.

Таксанамічнае становішча

Раней род Бузіна ўключалі ў сямейства Caprifoliaceae альбо вылучалі ў асобнае сямейства Бузіновыя (Sambucaceae). Зараз гэты род ўваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.

  яшчэ адно сямейства Бружмелевыя   яшчэ больш за дваццаць відаў, у тым ліку бузіна гронкавая і бузіна травяністая
       
  парадак Варсянкакветныя     род Бузіна    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя (класіфікацыя згодна Сістэме APG III)     сямейства Адоксавыя     Бузіна чорная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін, з якіх да варсянкакветных найбольш блізкія Астракветныя, Парасонакветныя і Aquifoliales   яшчэ тры роды: Адокса, Каліна і Sinadoxa  
     

Сінонімы

Сінонімы:

  • Sambucus graveolens Willd.
  • Sambucus peruviana Kunth
  • Sambucus nigra f. alba (Weston) Rehder,
  • Sambucus nigra f. aurea (Sweet) Schwer.,
  • Sambucus nigra f. laciniata (L.) Zabel,
  • Sambucus nigra f. pendula Dippel

Прыродныя разнавіднасці

Паводле The Plant List:

  • Sambucus nigra var. cerulea (Raf.) B.L.Turner (Syn. Sambucus cerulea Raf.)
  • Sambucus nigra subsp. maderensis (Lowe) Bolli (Syn. Sambucus maderensis Lowe)
  • Sambucus nigra subsp. palmensis (Link) Bolli (Syn. Sambucus palmensis Link)

Зноскі

Літаратура

  • Гладкова В. Н. Семейство жимолостные (Caprifoliaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения. — С. 375—378. — 512 с. — 300 000 экз.
  • Скляревский Л. Я., Губанов И. А. Лекарственные растения в быту. — М.: Россельхозиздат, 1970. — С. 49—51. — 223 с. — 500 000 экз.
  • Blanchan, Neltje (2002). Wild Flowers: An Aid to Knowledge of our Wild Flowers and their Insect Visitors. Project Gutenberg Literary Archive Foundation. (англ.)
  • Rushforth, K. (1999). Trees of Britain and Europe. HarperCollins ISBN 0-00-220013-9. (англ.)

Tags:

Бузіна Чорная НазваБузіна Чорная Батанічнае апісаннеБузіна Чорная АрэалБузіна Чорная Лекавая сыравінаБузіна Чорная ПрымяненнеБузіна Чорная Таксанамічнае становішчаБузіна Чорная ЛітаратураБузіна ЧорнаяБружмелевыяБузіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рыгор БарадулінСпіс птушак БеларусіЯзэп Нарцызавіч ДраздовічМТБанкДзеепрыслоўеЗлучнікАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваАляксандр Валер’евіч ХаджаеўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхФранцішак БагушэвічСенегалАўстраліяЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійAP$ENTПарнафільмМіхась ПазнякоўЯкуб КоласПлошча Якуба КоласаШаўкоўніцаШляхам жыцця (зборнік)Сымон Аляксандравіч Рак-МіхайлоўскіДзяржаваПарфенонЯўхім Фёдаравіч КарскіДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьЛабірынты (аповесць)Пінскі раёнДаждзьбогКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьМарыя Магдалена РадзівілКошыкЖальет163Полацкае княстваПоўдзеньІндустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССРБелы легіёнПалесцінаАндрыс ВілксМікалай Мікалаевіч ЧарняўскіРазбітае сэрца пацанаВольга Міхайлаўна ІпатаваБеларускі лацінскі алфавітПалац Незалежнасці (Мінск)Іван ПташнікаўVII Усебеларускі народны сходМастацкі стыльФранцыяПімен ПанчанкаЛірыкаСяргей Іванавіч ЗаконнікаўКока-КолаКаланіяльны падзел АфрыкіКрыптавалютаАляксандр Міхайлавіч ЛасякінПраспект Незалежнасці (Мінск)АкмеізмПаскаГісторыя БеларусіКадзіла сармацкаеRSSПомнік Янку Купалу (Мінск)Насельніцтва КанадыУладзімір ДубоўкаЗвычайны прэзідэнтMacOSСімвалМетафараВіктар КазькоGoogle searchМікола МятліцкіСабакі Эўропы (раман)🡆 More