Індустрыялізацыя І Калектывізацыя Ў Бсср

Індустрыялізацыя, стварэнне буйной вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і калектывізацыя, аб’яднанне індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі — складныя часткі пабудовы сацыялістычнага грамадства ў СССР, стварэння падмурку рэалізацыі геапалітычных планаў савецкага кіраўніцтва.

Індустрыялізацыя

Правядзенне індустрыялізацыі ў СССР тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці. Яно было звязана з развіццём лёгкой (перапрацоўчай) прамысловасці. З улікам гэтай асаблівасці асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі.

На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937, 1938—1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Тут па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Індустрыялізацыя праводзілася па прапанове Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы.

Калектывізацыя

Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб’яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы). З лета 1929 г. сталі паскорана і прымусова стварацца калгасы, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае нездавальненне сялян.

Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі.

Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (у Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (цяперашні Дзяржынск).

Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі

Вынікам правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана моцная індустрыяльная база, павялічылася колькасць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень адукацыі, навукі, культуры. У эканоміцы ўсталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці.

Tags:

ІндустрыялізацыяКалектывізацыяСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЗакаханасцьМаксім БагдановічДзеепрыметнікАляксандр Аляксандравіч ВіхорМТБанкКшыштаф КеслёўскіНовая зямля (паэма)Леў ТышкевічБайкаТадэвуш КасцюшкаДЭВацлаў ЛастоўскіАляксандр БранцэвічФістынгМагіла льва (паэма)Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаАксітацынDeutsche WelleЛоўрэнс Аравійскі (фільм)ГарабурдаПокуцьБанкруцтваУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ЭякуляцыяПаддзягцярняЭрэкцыяHTMLНеарамантызмПеніс чалавекаЮры ТуронакБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіПаэзіяРусский военный корабль, иди на хуйМухамад Ікбал27 красавікаЖлобінГаннаЧаротыЖыве Беларусь! (песня)Мінская вобласцьГрупавы сексSandvine.tgДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЁМінскае капішчаЛітоўскія паходы да 1270 годаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінАльфрэд Ізідор РомерВікіТарашкевіцаЧарнобыльскі шляхМікалай ЦудатворацЭнрыка КарузаІнтэрнэтБанк ДабрабытМаркем (рака)КітайПастава на каленяхУ краіне райскай птушкіДавальны склонПубліцыстыкаКрамбамбуля (напой)Кангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіКастусь КаліноўскіСвабодныя матэрыялыМіхаіл Мікалаевіч ЧыгірЧарнобыльГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Наша Ніва (1906)МаладзечнаСвятлана Георгіеўна ЦіханоўскаяІгар Міхайлавіч ПракаповічSamsung Internet🡆 More