Маладзечна: горад у Беларусі

Маладзе́чна (трансліт.: Maladziečna) — горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Уша, адміністрацыйны цэнтр Маладзечанскага раёна.

За 73 км на паўночны захад ад Мінска. Насельніцтва — 90 136 чал. (2022).

Горад
Маладзечна
Маладзечна: Назва, Гісторыя, Кіраўнікі горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
16 снежня 1388
Горад з
Плошча
  • 30 км²
Вышыня цэнтра
161 м і 159 м
Насельніцтва
  • 89 068 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222301, 222302, 222303, 222304, 222305, 222306, 222307 і 222310
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238501000
Афіцыйны сайт
Маладзечна на карце Беларусі ±
Маладзечна (Беларусь)
Маладзечна
Маладзечна (Мінская вобласць)
Маладзечна

Назва

Назва Маладзечна ад назвы прытока ракі Уша ракі Маладзечанкі (*Маладзечны, *Маладзечні), на якой адпачатна паселішча паўстала.

Адпачатная балцкая назва ракі звязаная з літоўскім maldas, meldas «трыснёг», ад якога літоўскія гідронімы тыпу Mald-upis, Maldenis. Падобным чынам утвораная гібрыдная (балцкі корань з пазнейшым афармленнем) назва сожскай рачулкі Стабачна (< *Стабка < *Stabė «Каменная»).

Менш імаверна, што назва горада ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэнні — дзяцюк, ваяр княжацкай дружыны), «малады», «малодшы» або ад спалучэння даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазмяшчальнае месца».

Гісторыя

У раёне Маладзечна ў бронзавым веку (XI тысячагоддзе да н. э. — VII стагоддзе да н. э.) жылі плямёны культуры шнуравой керамікі.

Насельнікі займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, хоць больш старадаўнія заняткі — паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва — таксама займалі значнае месца у іх гаспадарчай дзейнасці.

Наступная стадыя ў развіцці насельніцтва рэгіёна — культура штрыхаванай керамікі. Жыллём для насельнікаў служылі хаты слупавой канструкцыі.

На захадзе ад Маладзечна ў пачатку II тысячагоддзя спынілася ўмоўная мяжа паміж старалітоўскай племянной тэрыторыяй і тэрыторыяй, якую ў выніку экспансіі (імаверна пры Брачыславе) кантралявалі крывічы. Пра гэта сведчаць тапонімы каля Маладзечна тыпу Палачаны, Гарадзілава (ад імя тыпу *Гарадзіла). Пазней адбылася літоўская палітычная (і часткова дэмаграфічная, у выглядзе перасялення літоўскага баярства) экспансія ў адваротным кірунку, пра гэта сведчыць суцэльная прастора тапонімаў, вытворных ад балцка-літоўскіх імёнаў, ажно да Менску (непасрэдна ля Маладзечна — Цівідаўка і Насілава, ад імёнаў тыпу Ti-vydas, Nasilà).

Першы пісьмовы ўспамін Маладзечна ў прысяжным лісце князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча каралю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388 года. З 1413 года мясцовасць у складзе Віленскага ваяводства.

У XV ст. каля сутокаў Маладачанкі і Ушы (на яе правым забалочаным беразе) пабудавалі драўляны замак, які неаднаразова цярпеў ад пажараў (у 1519 двойчы, у 1533 годзе) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.

Цэнтр намесніцтва, у 1500 годзе згадваецца намеснік маладзечанскі Іван Кошка, акольнічы смаленскі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, Маладзечна ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоў Люблінскай уніі. У канцы XVI ст. Маладзечна сярод 20 найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Заслаўскіх, Мсціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 годзе Маладзечна пэўны час займалі шведскія войскі. У 1757 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 годзе ўладальнік паселішча Міхал Казімір Агінскі збудаваў тут касцёл Св. Казіміра, пры якім з 1762 года дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расійскімі ўладамі ў 1831).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маладзечна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1847 Віленскай губерні. У вайну 1812 года 4 снежня каля мястэчка расійскія войскі разбілі ар’ергард французскай арміі маршала Віктора.

Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў, 14 красавіка 1831 года атрад Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў выбіў расійскі гарнізон з Маладзечна. Аднак ужо 22 красавіка 1831 года царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 годзе для русіфікацыі краю расійскія ўлады адкрылі настаўніцкую семінарыю, выкладанне ў ёй вялося рускай мовай пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 годзе будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэнню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.

У Першую сусветную вайну Маладзечна з восені 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе. Тут дыслацыраваліся часці расійскай 10-й арміі Заходняга фронту, размяшчаўся яе штаб, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года выдавалася армейская газета «Бюллетень военно-революционного комитета 10-й армии». У сакавіку 1917 года быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 23 сакавіка па 13 красавіка 1917 года тут праходзіў 1-ы з’езд 10-й арміі. У гарнізоннай пякарні, дзе працавала 60 салдат і 140 вольнанаёмных рабочых, у ліпені 1917 года створана першая бальшавіцкая арганізацыя.

Савецкая ўлада ўстаноўлена 7 (20) лістапада 1917 года. З 18 лютага 1918 года Маладзечна акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 18 снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б горад у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года Маладзечна занята польскімі войскамі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Маладзечна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе было самастойнай гмінай Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З 1927 года — цэнтр Маладзечанскага павета, а 26 красавіка 1929 года атрымала статус горада. З 1922 па 1939 гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 года ў складзе горада) размяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

У 1939 годзе Маладзечна ўвайшло ў БССР, у 1940 годзе горад стаў цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. Імёны людзей, звязаных з Маладзечнам, ёсць у спісах ахвяр катынскага расстрэла, так, былі забіты падпаручнік Стэфан Чапурно, лекар 12-га дывізіёна 19-га палка ў Маладзечна, падпаручнік запасу Тадэвуш Ставіньскі, чыноўнік падатковага ведамства ў Маладзечне, паручнік пяхоты Антоні Дэрвіньскі, які нарадзіўся ў Маладзечне, паручнік Вацлаў Лужынскі, выпускнік мясцовай гімназіі. Загінулі таксама вайскоўцы ды паліцыянты, якія ў розныя часы служылі ў Маладзечне, напрыклад капітан пяхоты Чэслаў Жэшатарскі.

У 1940 годзе ў Маладзечне адкрылася педагагічнае вучылішча, таксама на гэты час у горадзе працавалі 2 клубы, бібліятэка, бальніца, 2 аптэкі. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Маладзечанскай вобласці ўвайшоў у склад Мінскай вобласці.

28 чэрвеня 1958 года створана Маладзечанскае музычнае вучылішча, якое 1 верасня 2011 года перайменавана ва УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага».

Маладзечна: Назва, Гісторыя, Кіраўнікі горада 
Гербы Маладзечна
Маладзечна: Назва, Гісторыя, Кіраўнікі горада 
Герб Маладзечна 1988—1999

17 сакавіка 1988 года зацверджаны першы герб Маладзечна. Аўтары герба: доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994) і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997).

У пачатку 1990-х гадоў старшыня Маладзечанскага гарвыканкама Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка правеў самую буйную кампанію па дэсаветызацыі тапанімікі ў Рэспубліцы Беларусь. Так, 25 красавіка 1993 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна ў прысутнасці некалькіх тысяч гараджан адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». Раней па ініцыятыве настаўніка Лявона Цімохіна і дырэктара завода жалезабетонных вырабаў Мікалая Івашкевіча з Салаўкоў прывезлі камень, які стаў асновай для помніка. Пасля пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанеслі ў Зялёны Гарадок — гістарычны раён горада побач з гарадскім паркам, затым далей у парк.

3 мая 1991 года першым намеснікам старшыні Маладзечанскага гарвыканкама прызначаны Віктар Іосіфавіч Ганчар.

18 сакавіка 1997 года ў горадзе адбылася ўрачыстая кансекрацыя новага касцёла Св. Іосіфа.

21 снежня 1999 года зацверджаны новы герб Маладзечна (аўтары герба: А. А. Шпунт і мастак І. А. Шпунт).

17 кастрычніка 2002 года адкрыты Палац культуры (ДУ «Палац культуры г. Маладзечна»).

31 мая 2005 года адбылося аб’яднанне Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечна.

У 2011 годзе ў горадзе прайшоў фестываль «Дажынкі-2011».

21 кастрычніка 2011 года адкрыты Лядовы палац з аквапаркам (Спартыўна-забаўляльны цэнтр ДУ «Мінская абласная комплексная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа „Алімпік-2011“»).

У 2013 годзе ў межы горада ўключаныя некаторыя вуліцы вёскі Рагазы, частка тэрыторыі Цюрлёўскага сельсавета.

10 сакавіка 2017 года адбылася акцыя пратэсту (каля 1000 чалавек) названая як «Марш недармаедаў» ці «Марш раззлаваных беларусаў». Людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы і пасля мітынгу прайшлі маршам да будынка падатковай інспекцыі. Пратэставалі супраць так званага «дэкрэта аб дармаедстве» і «падатку на беспрацоўных» (Дэкрэта прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства») і іншых дзеянняў уладаў. Гучалі лозунгі: «Нет декрету № 3 — Лукашенко уходи», «Баста», «Ганьба», «Жыве Беларусь» і іншыя.

13 ліпеня 2019 года адбылося адкрыццё «Вуліцы стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска») на міні-рынку па вул. Ф. Скарыны. На дзень адкрыцця працавалі 12 павільёнаў ежы, прастора для выстаў і вулічных выступаў. Лічыцца мясцовай славутасцю.

19 мая 2020 года адменены Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2020» у сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Фестываль у Маладзечне ў 1993 годзе заснаваны па ініцыятыве Генадзя Карпенкі. З 1993 па 1996 праводзіўся штогод, пасля раз у два гады. З 2011 года зноў праводзіўся штогод, ажно да 2020.

31 ліпеня 2020 года кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай падчас перадвыбарчага мітынгу на гарадскім стадыёне сабралі па розных ацэнках ад 3 да 5 тысяч жыхароў.

9—11 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы сабралася да 2 тысяч жыхароў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што сканчалася жорсткімі сілавымі разгонамі і затрыманнямі (арыштамі) да 80-90 чалавек штодня, часта з збіццём і катаваннямі пасля і суправаджалася поўным адключэннем інтэрнэту ўсімі правайдэрамі каля трох сутак. 13-22 жніўня прысутнасць супрацоўнікаў сілавых структур у горадзе практычна не назіралася. 16 жніўня адбылася найбольш масавая за ўсю гісторыю пратэстная акцыя на цэнтральнай плошчы горада — па розных ацэнках ад 5 да 7 тысяч жыхароў. З 23 жніўня сілавікі пачалі з’яўляцца падчас акцый пратэсту на цэнтральнай плошчы і ў іншых раёнах горада, затрымліваць пратэстуючых супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — распачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі.

17 снежня 2020 года начальнік Маладзечанскага РАУС палкоўнік міліцыі Вадзім Сяргеевіч Прыгара дададзены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і ЗША з-за ўдзелу ў арганізацыі масавых палітычных рэпрэсій і «падрыву дэмакратыі» ў Беларусі.

19 ліпеня 2021 года сілавікі прыйшлі з ператрусам у рэдакцыю маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты», была канфіскавана тэхніка. Ператрус прайшоў і ў галоўрэда выдання Аляксандра Манцэвіча, пасля яго з жонкай павезлі на допыт, пасля чаго адпусцілі. 22 ліпеня 2021 года «Рэгіянальная газета» спыніла выпуск друкаванай версіі выдання па незалежных ад рэдакцыі прычынах, а 20 студзеня 2022 года інфармацыйную прадукцыю сайта і тэлеграм-канала «Рэгіянальнай газеты» суд Маладзечанскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.

15 кастрычніка 2021 года судом ліквідавана Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «NSNL» (РМГА «Некст Стоп — Нью Лайф»), дзякуючы якому ў Маладзечне з’явілася «Вуліца стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска»). Арганізацыя была заснавана ў 1989 годзе, а ў Маладзечне пачала дзейнічаць ад 2019 года. Сябры NSNL займаліся актывізмам-урбанізмам, праблемамі інклюзіі, правоў чалавека, гендара. Ліквідацыя найбольш імаверна адбылася ў рамках «зачысткі» КДБ Беларусі грамадскіх арганізацый, якія фармавалі грамадзянскую супольнасць Беларусі.

15 сакавіка 2022 года аднавіла працу Маладзечанская цэнтральная бібліятэка імя М. Багдановіча пасля васьмігадовага рамонту.

У верасні 2022 года закрыты рэчавы рынак, які працаваў больш за 20 гадоў з канца 1990-х (ТАА «Маладзечанскі кірмаш», дырэктар Святлана Пузянкова на момант закрыцця).

5 ліпеня 2022 пасля рэканструкцыі адкрыты футбольны комплекс «Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 4 горада Маладзечна».

15 сакавіка 2023 года затрымалі 64-гадовага заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, завялі крымінальную справу, пасля перавялі ў следчы ізалятар, відавочна ў межах палітычных рэпрэсій, скіраваных супраць незалежных СМІ ў Беларусі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнем.

9-10 чэрвеня 2023 адбыўся ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023».

15 ліпеня 2023 адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка ЗАГСа ў цэнтры Маладзечна з удзелам міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі і старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына. У будынку ЗАГСа размясцілася таксама служба «Адно акно».

4-14 жніўня 2023 года ў Маладзечне праведзены гульні па пляжным валейболе ў рамках II Гульняў краін СНД 2023. Гульні мелі вельмі нізкую папулярнасць сярод жыхароў Беларусі, нягледзячы на магчымасць бясплатнага наведвання і прымус бюджэтнікаў як гледачоў.

25 верасня 2023 года старшыню Маладзечанскага райвыканкама Горлава Юрыя Мікалаевіча вызваліў ад пасады Лукашэнка і прызначыў сваім памочнікам — інспектарам па Гомельскай вобласці.

3 лістапада 2023 года вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу — 4 гады калоніі і штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (~4500$). Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса. Крымінальную справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Аляксандр Марцінчык.

4 студзеня 2024 года старшынёй Маладзечанскага райвыканкама стаў Павел Валянцінавіч Губко, упершыню за многія гады Лукашэнка прызначыў на гэту пасаду ўраджэнца Маладзечанскага раёна.

Кіраўнікі горада

    Маладзечанскі гарвыканкам
    Маладзечанскі райвыканкам (з 2005 года аб’яднаны з гарвыканкамам)
  • Сямён Міхайлавіч Касабуцкі (2005—2009).
  • Генадзь Мечыслававіч Кучко (2009—2010).
  • Фёдар Аляксандравіч Дамаценка (верасень 2010 — 2013).
  • Аляксандр Дзмітрыевіч Яхнавец (5 сакавіка 2013 года — жнівень 2018).
  • Юрый Мікалаевіч Горлаў (31 жніўня 2018 — 25 верасня 2023).
  • Павел Валянцінавіч Губко (з 4 студзеня 2024 года).

Насельніцтва

  • 1501 год — 882 чал.;
  • 1623 год — 1000 чал.;
  • 1850 год — 1330 чал.;
  • 1861 год — 746 чал.;
  • 1897 год — 2393 чал.;
  • 1921 год — 1997 чал.;
  • 1929 год — 5991 чал.;
  • 1931 год — 5964 чал.;
  • 1939 год — 6600 чал.;
  • 1941 год — 9500 чал.;
  • 1944 год — 4750 чал.;
  • 1959 год — 28 384 чал.;
  • 1970 год — 50 413 чал.;
  • 1972 год — 56 100 чал.;
  • 1978 год — 58 000 чал.;
  • 1978 год — 68 000 чал.;
  • 1979 год — 72 612 чал.;
  • 1989 год — 91 726 чал.;
  • 1991 год — 93 500 чал.;
  • 1995 год — 98 100 чал.;
  • 1996 год — 96 600 чал.;
  • 2004 год — 98 384 чал.;
  • 2006 год — 98 514 чал.;
  • 2007 год — 98 432 чал.;
  • 2008 год — 98 415 чал.;
  • 2009 год — 94 282 чал.;
  • 2010 год — 94 195 чал.;
  • 2011 год — 93 885 чал.;
  • 2012 год — 93 736 чал.;
  • 2013 год — 93 802 чал.;
  • 2014 год — 94 155 чал.;
  • 2015 год — 94 686 чал.;
  • 2016 год — 94 922 чал.;
  • 2017 год — 95 233 чал.;
  • 2018 год — 95 011 чал.;
  • 2019 год — 92 136 чал.;
  • 2020 год — 91 719 чал.;
  • 2021 год — 91 063 чал.;
  • 2022 год — 90 136 чал.;
  • 2023 год — 89 268 чал.
Маладзечна: Назва, Гісторыя, Кіраўнікі горада

Геаграфія

У Маладзечне вылучаюцца мікрараёны: Залінейны, Старое Месца, Парашкі (ЗПМ), 11-ы, 10-ы, 6-ы, 1-ы, 2-і, 3-і, 4-ы, Цэнтральны, Гелянова, Здземелева, Паўднёвы (Рагазы).

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі (Завод парашковай металургіі), лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініца «Маладзечанская» (знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, у 10 хв. хады ад чыгуначнага вакзала і аўтавакзала).

Вузел чыгунак на Мінск, Полацк, Вільнюс, Ліду і аўтадарог на Мінск, Вільнюс, курортны пасёлак Нарач.

Адукацыя

У Маладзечне 14 сярэдніх школ, мастацкая школа, 6 вучылішч, у т.л. медыцынскае і музычнае, політэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.

СШ № 8

Сярэдняя навучальная ўстанова па адрасе вуліца Касманаўтаў-3. Упершыню пра будаўніцтва школы згадана на жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Маладзечна ў 1963/1964 навучальным годзе. Школа будавалася на новай вуліцы з сакавіка 1965 года, за красавік узведзены 2-гі паверх, у маі — трэці, пачалося будаўніцтва майстэрняў, актавай і спартыўнай залаў. Адкрыццё школы адбылося 1 верасня 1965 года, установа атрымала ганаровае імя Юрыя Гагарына. Першы дырэктар — Уладзімір Цітавіч Каралькоў, першыя намеснікі дырэктара — Ілья Раманавіч Салавейчык, Пётр Пятровіч Валынец і Уладзімір Іосіфавіч Нічыпаровіч.

Сярод выпускнікоў школы: Андрэй Віталевіч Гендрых — намеснік начальніка Службы спецыяльнай сувязі ФСА Расіі; Генадзь Яўгенавіч Тур  (ВД) — беларускі ўрач-анколаг; Алег Багданавіч Нячаеў — беларускі ўрач-анестэзіёлаг; Юрый Казіміравіч Касабуцкі — беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі; Людміла Багданаўна Церах — дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў; Аляксандр Іванавіч Асіповіч — беларускі гісторык; Анатоль Анатолевіч Лабінскі — беларускі ўрач-анколаг-хірург; Васіль Генрыхавіч Богдан — беларускі ўрач-хірург; Ігар Анатолевіч Франчук  (укр.) — украінскі прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны II, III і IV скліканняў.

Культура

Маладзечна: Назва, Гісторыя, Кіраўнікі горада 
Палац культуры

У горадзе знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У 2006 і 2013 гадах горад стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».

У Маладзечне працуюць рэп і хіп-хоп гурты (Usplёsk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal і іншыя).

Маладзечна: Назва, Гісторыя, Кіраўнікі горада 
Дзяржаўны політэхнічны каледж


Выпускаецца гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны»

Транспарт

Аўтамабільны транспарт

Праз Маладзечна праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі Р28 (Мінск-Маладзечна-Нарач), Р56 (Маладзечна-Валожын), Р106 (Маладзечна-Смаргонь).

Адлегласць ад Маладзечна(аўтамабільнымі шляхамі)
Вільнюс ~ 145 км
Осла ~ 2206 км
Гданьск ~ 710 км
Талін ~ 706 км
Хельсінкі ~ 793 км
Рыга ~ 401 км
Полацк ~ 222 км
Санкт-Пецярбург ~ 783 км
Мурманск ~ 2101 км
Гродна ~ 266 км
Варшава ~ 609 км
Берлін ~ 1176 км
Маладзечна: Назва, Гісторыя, Кіраўнікі горада 
альт=Ружа вятроў
Магілёў ~ 285 км
Смаленск ~ 387 км
Казань ~ 1600 км
Брэст ~ 421 км
Кракаў ~ 838 км
Барселона ~ 3008 км
Львоў ~ 683 км
Адэса ~ 1082 км
Стамбул ~ 1905 км
Мінск ~ 77 км
Ерэван ~ 2650 км
Доха ~ 5221 км

Чыгуначны транспарт

Будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі (1870-я) спрыяла ператварэнню мястэчка ў чыгуначны вузел. У пачатку XX стагоддзя праз Маладзечна прайшла яшчэ адна чыгунка — Балагое-Сядлецкая, якая злучыла важныя рэгіёны Расійскай імперыі. Маладзечна стаў чыгуначным вузлом. У 1907 годзе ўзведзены будынак вакзала ў стылі «мадэрн», які захаваўся да цяперашняга часу.

Маладзечна — чыгуначны вузел з кірункамі на Мінск, Вільнюс, Ліду і Полацк. Пасажырскімі цягнікамі звязаны з Масквой, Санкт-Пецербургам, Рыгай, Калінінградам, Гродна, Віцебскам і іншымі.

Гарадскі транспарт

Пасажырскія перавозкі па горадзе ажыццяўляюцца толькі аўтобусамі. Грузавыя і пасажырскія перавозкі ў горадзе ажыццяўляе філіял «Аўтобусны парк № 4» ААТ «Мінаблаўтатранс». У будучыні плануецца замяніць аўтобусы на электробусы.

СМІ

Грамадскае жыццё

Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленне праваабарончай арганізацыі Беларуска-Хельсінкскі камітэт, скауцкая дружына «Маладэчына».

Рэлігійнае жыццё

У горадзе зарэгістравана 5 рэлігійных суполак.

Турыстычная інфармацыя

Маладзечна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім».

Гатэль «Маладзечна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілін хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У горадзе працуе краязнаўчы музей.

Славутасці

Маладзечна: Назва, Гісторыя, Кіраўнікі горада 
Мемарыяльны комплекс «Шталаг 342»

Страчаная спадчына

  • Брама Трыўмфальная (1920-я)
  • Уніяцкая царква Святых Казьмы і Дзям’яна (XVIII ст.)
  • Касцёл (1-я пал. XX ст.)
  • Палац Агінскіх (XVIII ст.)
  • Царква (XVI ст.)

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Заўвагі

  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  • A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202.
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240.
  • Каханоўскі Г. А. Маладзечна: Гіст.-экан. нарыс.— Мн.: Полымя, 1988.— 120 с.: іл.— (Гарады Беларусі). ISBN 5-345-000787-6
  • Е. Ахманскі. Літоўская этнічная племянная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да XVI стагоддзя // Arche. № 2. 2016. С. 91.
  • а б в ЭнцВКЛ 2005, с. 263.
  • Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — [2], 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 221.
  • Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 215.
  • https://www.belaerogis.by/projects/molodechensk/
  • http://www.minsk-region.gov.by/ru/region/rajony-minskoj-oblasti/molodechnenskij-rajon Архівавана 24 верасня 2019.
  • а б в Убиты в Катыни книга памяти, Москва, Общество «Мемориал» — Издательство «Звенья» 2015 ISBN 978-5-78700-123-5
  • Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 92
  • а б Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595
  • Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595
  • Charków. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2003, s. 466
  • а б https://news.tut.by/society/669362.html Архівавана 26 студзеня 2020.
  • Рашэнне № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў
  • Помнік мучанікам устанавілі ў Зялёным Гарадку. Публікацыя ў «Рэгіянальнай газеце»
  • 10-годдзе кансекрацыі касцёла Св. Юзафа ў Маладзечне // «Catholic.by», 20 сакавіка 2007
  • Рашэнне № 23 Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў, новы герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2000 пад № 39
  • Указ Президента Республики Беларусь от 31 мая 2005 года № 248 «Об объединении Молодечненского района и города Молодечно в одну административно-территориальную единицу»
  • Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
  • https://www.intex-press.by/2017/03/10/v-molodechno-na-marsh-netuneyadtsev-vyshlo-1000-chelovek-brutalno-zaderzhany-lebedko-rymashevskij-i-zhurnalist-belapan/ Архівавана 16 чэрвеня 2018.
  • http://naviny.by/article/20170310/1489163644-marsh-netuneyadcev-proshel-v-molodechno
  • http://belsat.eu/ru/news/protest-protiv-dekreta-3-planiruetsya-10-marta-v-molodechno-onlajn/
  • https://news.tut.by/economics/534762.html Архівавана 29 ліпеня 2019.
  • https://rh.by/ru/2019/07/13/molodechno-street-food/ Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  • https://kraj.by/news/sobitiya/pesni-tantsi-i-eda-v-molodechno-otkrilas-pervaya-v-belarusi-ulitsa-strit-fuda
  • https://www.sb.by/articles/ulitsa-na-udivlenie.html
  • https://www.the-village.me/village/food/food-news/276151-molodechno
  • http://www.belmir.by/2019/07/14/кот-франциско-и-48-граффити-в-молодечно/
  • https://naviny.online/new/20190714/1563117731-v-molodechno-otkrylas-pervaya-v-belarusi-ulica-strit-fuda Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  • https://rh.by/2020/05/19/fjestvalju-nje-budzje/ Архівавана 27 мая 2020.
  • https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-festivalya-belorusskoy-pesni-i-poezii-v-molodechno-v-etom-godu-ne-budet-2020-05-19
  • https://rh.by/2020/08/01/mola-cikhanouskaja-fota/ Архівавана 1 сакавіка 2021.
  • https://nn.by/?c=ar&i=256298
  • https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-v-molodechno-priehala-svetlana-tihanovskaya-so-svoim-shtabom-ochered-na-stadion-vnushitelnaya-2020-07-31 Архівавана 15 жніўня 2020.
  • https://news.tut.by/society/694890.html Архівавана 30 лістапада 2020.
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 30 студзеня 2021.
  • https://belsat.eu/news/mityng-svyatlany-tsihanouskaj-u-maladzechne-strym/
  • https://charter97.org/be/news/2020/7/31/387735/
  • https://euroradio.fm/pad-sankcyi-es-trapili-dana-holdyngz-kiraunictva-spravami-prezidenta-agat
  • https://charter97.org/ru/news/2020/12/18/404495/
  • https://belsat.eu/ru/news/evrosoyuz-utverdil-novyj-paket-sanktsij-protiv-vlastej-belarusi
  • https://www.the-village.me/village/city/news-city/287283-us-uk-sanct
  • https://www.currenttime.tv/a/eu-belarus-sanctions/31005607.html
  • Vadzim Siarhejevich PRYGARA (англ.). OpenSanctions.org (31 кастрычніка 1980). Праверана 20 ліпеня 2023.
  • Détail du registre - Gels des Avoirs - Direction Générale Du Trésor. gels-avoirs.dgtresor.gouv.fr. Праверана 20 ліпеня 2023.
  • The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus | Välisministeerium. vm.ee. Праверана 20 ліпеня 2023.
  • https://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechne
  • https://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  • https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.html
  • https://rh.by/2021/07/22/rg-prypynjaje-druk/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  • https://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/
  • https://mediazona.by/news/2021/07/22/regionalka
  • https://rh.by/2021/10/20/likvidacyja-2/ Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  • https://t.me/rh_by/9442
  • https://reform.by/265536-garadskaja-prastora-nas-gjeta-kazarma-v-belarusi-likvidirovany-urbanisticheskie-organizacii
  • https://kraj.by/news/sobitiya/v_molodechno_posle_vosmiletnego_kapremonta_otkrylas_biblioteka/
  • https://kraj.by/news/sobitiya/v_molodechno_na_veschevom_rynke_snosjat_torgovye_pavilony__uznali_chto_proishodit/
  • Limerencefox.com. В Молодечно торжественно открыли футбольный комплекс (руск.). Минская правда (5 ліпеня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
  • https://nashaniva.com/312744
  • https://www.svaboda.org/a/32330967.html
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
  • https://belsat.eu/in-focus/23-03-2023-masavyya-represii-pratsyagvayutstsa
  • https://euroradio.fm/na-galounaga-redaktara-regiyanalnay-gazety-raspachali-kryminalnuyu-spravu
  • Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прызналі палітвязнем . Наша Ніва. Праверана 7 лістапада 2023.
  • Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным . spring96.org (6 красавіка 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
  • НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ “МАЛАДЗЕЧНА - 2023” - июнь, 2023 - Дворец культуры г.Молодечно (руск.). mdk.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • Гала-канцэрт закрыцця «Любімыя песні. Спяваем разам» ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023” - Навіны - Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА”. festyval.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • Урачыста завяршыўся XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2023» (руск.). zviazda.by (11 чэрвеня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • У Маладзечне ўрачыста адкрылі новы ЗАГС . Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (15 ліпеня 2023).(недаступная спасылка)
  • ЗАХАРОВ, Андрей. Настоящий дворец – в Молодечно торжественно открыли новый ЗАГС (руск.). www.sb.by (15 ліпеня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • Молодечненцы на Играх стран СНГ бесились с красками, ели солдатскую кашу, а в гости приехали Премьер-министр и зампредседателя Миноблисполкома (руск.). KRAJ.BY - Спорт. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • Участников II Игр стран СНГ встречают в гостинице "Молодечно" (руск.). www.belta.by (4 жніўня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • Беларусский расследовательский центр. Telegram. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • а б Юрый Горлаў назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Гомельскай вобласці | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА(нявызн.). blr.belta.by (25 верасня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • а б Юрый Горлаў назначаны памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. president.gov.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • “Сваёй віны не прызнаю”: вынесены прысуд рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Аляксандру Манцэвічу . spring96.org (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
  • Главреда «Рэгіянальнай газеты» приговорили к четырем годам колонии за «дискредитацию Беларуси» (руск.). Зеркало (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
  • В Беларуси главного редактора "Региональной газеты" Александра Манцевича приговорили к четырем годам колонии (руск.). Настоящее Время (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
  • Раман Шавель. Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча засудзілі на 4 гады. Belsat TV (3 лістапада 2023).
  • Рэдактар "Рэгіянальнай газеты" Аляксандр Манцэвіч асуджаны на 4 гады калоніі | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 3 лістапада 2023.
  • а б Разгляд кадравых пытанняў | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. president.gov.by. Праверана 5 студзеня 2024.
  • а б Александр Турчин новому председателю Молодечненского райисполкома: «Главная задача — повышение благосостояния людей» (руск.). KRAJ.BY - События. Праверана 5 студзеня 2024.
  • а б Limerencefox.com. Турчин новому руководителю Молодечненского района: «Главная задача — повышение благосостояния людей» (руск.). Минская правда (5 студзеня 2024). Праверана 5 студзеня 2024.
  • а б Молодечненская газета - Александр Турчин представил председателя Молодечненского райисполкома(нявызн.). mgazeta.by. Праверана 5 студзеня 2024.
  • Президент Беларуси принял кадровые решения
  • Молодечненский районный исполнительный комитет | РУКОВОДСТВО РЕГИОНА | Молодеченский район|Молодечно|Молодеченский райисполком|Новости Молодеченского района. web.archive.org (5 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  • https://kraj.by/news/sobitiya/u-molodechnenskogo-rayispolkoma-noviy-rukovoditel
  • а б Беларусь 1995.
  • Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Перепись населения Республики Беларусь 2009 года. belstat.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2010.
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a5d/ldk4wixkq91lgnvvgplqizlt02u8d43a.pdf
  • История школы (руск.)
  • История школы и выпускники
  • «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  • Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Маладзечна ўстанавіла партнёрскія адносіны з горадам Светлым Калінінградскай вобласці Расіі // Рэгіянальная газета
  • Развитие и расширение международных связей в Санкт-Петербурге на примере Фрунзенского района (руск.)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Маладзечна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Маладзечна НазваМаладзечна ГісторыяМаладзечна Кіраўнікі горадаМаладзечна НасельніцтваМаладзечна ГеаграфіяМаладзечна ЭканомікаМаладзечна АдукацыяМаладзечна КультураМаладзечна ТранспартМаладзечна СМІМаладзечна Грамадскае жыццёМаладзечна Рэлігійнае жыццёМаладзечна Турыстычная інфармацыяМаладзечна СлавутасціМаладзечна Вядомыя асобыМаладзечна Гарады-пабрацімыМаладзечна Гл. таксамаМаладзечна ЗаўвагіМаладзечна ЛітаратураМаладзечна СпасылкіМаладзечнаІнструкцыя па транслітарацыіБеларусьМаладзечанскі раёнМінскМінская вобласцьУша (прыток Віліі)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    АсветніцтваПаэтPornhubПалессеДзве душыПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Свята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Столе СандбекБуры мядзведзьКвэньяМаксім БагдановічБеларуская міфалогіяМіхась ПазнякоўБелсатВаршаваКастусь ЖукГенадзь БураўкінБеларуская моваЭліпсоідГеаграфія сельскай гаспадаркіАнатоль Канстанцінавіч КлышкаЎМаксіміліян III ГабсбургСмаргоньЮрась ШамецькаАхова птушак БацькаўшчыныАлесь КажадубМлекакормячыяЯгелонскі ўніверсітэтФілалагічны факультэт БДУЗапазычаныя словыЕва ВежнавецКлас ТунбергМужыцкая праўдаApraxiaВялікія князі літоўскіяЭлектронікаКапялюшМааізмМіхась ЛынькоўГасцінец (дарога)361-я асобная база аховы і абслугоўванняФакультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаАвантуры Пранціша ВырвічаНёман (часопіс)СімвалВагінальны сексЭліза АжэшкаПадарожжа з ЖыгамонтамМагілёўская вобласцьАляксей ДудараўМікіта Ільіч ТалстойМаксім ЛужанінДзеепрыслоўеДыфтэрыяГеоргій Апалонавіч ГапонBingXТрагедыя ў НалібокахНаследаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у ЗШАХаркаўШыманаў КутПінскПершы крыжовы паходГуканне вясныПрамысловасцьЛірыкаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыОрдэн ПагоніЭрэбуні (аэрапорт)Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Дзень ЗямліВасіль БыкаўГерб ГомеляХакаіндэ ХічылемаХатыньДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь🡆 More