Таварыства Талака: моладзевая арганізацыя ў 1985—1990 гадах

«Талака» — незалежная арганізацыя моладзі ў 1985—1990 гадах, гісторыка-культурнае аб’яднанне.

Талака
Год заснавання 1985
Размяшчэнне Рэспубліка Беларусь, Мінск
Ключавыя фігуры Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша
Колькасць членаў 50
Слоган «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку»
Дата ліквідацыі 1990

Створана восенню 1985 года як клуб аховы помнікаў. Займалася ўдзелам у рэстаўрацыйных работах і археалагічных раскопах, аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, змаганнем за стварэнне беларускіх класаў і школ, правядзеннем экалагічных экспедыцый, культурна-асветніцкай дзейнасцю, адраджэннем народных традыцый і свят. У другой палове 1980-х (да 1989) «Талака» была самай вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй.

Гісторыя

Таварыства Талака: Гісторыя, Фотагалерэя, Гл. таксама  Вонкавыя відэафайлы
Таварыства Талака: Гісторыя, Фотагалерэя, Гл. таксама  Сведкі. 1980-я. Талака. БелСат (20 мая 2015)

Таварыства «Талака» створана восенню 1985 года як клуб аховы помнікаў. Ля вытокаў яе заснавання былі Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша. Ініцыятарам назвы «Талака» быў скульптар Гэнік Лойка. Покліч арганізацыі «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку» прыдумаў Сяржук Вітушка. За аснову сваёй эмблемы «Талака» ўзяла выяву мінскай ратушы, якая ў той час яшчэ не была адноўленая.

У канцы 1980-х «Талака» зрабілася вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй. Удзельнікі арганізацыі ўзнаўлялі і падтрымлівалі нацыянальныя традыцыі — ад культывацыі беларускага мовы, тэатру, літаратуры, выяўленчага мастацтва, фальклору, року і да пашырэння незалежніцкай палітычнай думкі, друку і арганізацыі.

«Талака» зрабіла для сябе традыцыйным штогадовае правядзенне Купалля, Каляд, Гукання Вясны. Менавіта яна стала ініцыятарам адраджэння гэтых свят. Апроч таго праводзіліся археалагічныя раскопы, у тым ліку ў Верхнім горадзе (старая частка Мінска). Удзельнікі арганізацыі бралі ўдзел у талоках — падчас рэстаўрацыі Траецкага прадмесця і будучага музея Ваньковіча ў Мінску, прыводзілі ў парадак мясціны, звязаныя з памяццю паўстанцаў 1863 года. «Талака» выпускала насценную газету «Ратуша» (дзе адлюстроўвалася дзейнасць суполкі), у 19861987 наладзілі выпуск самвыдавецкага «Бурачка», у 1989 выпусцілі гумарыстычнае выданне «Брук» (прымеркаванае да 23 лютага — дня Савецкай арміі). Разам з іншымі незалежнымі суполкамі «Талака» ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні масавых мерапрыемстваў: «Дзвінскае ралі’87», мітынг у абарону Верхняга гораду (1988), «Прыпяць’88», мітынгі ў Курапатах і на Усходніх могілках, антыракетны паход (1990) і інш..

«Талака» прычынілася да нараджэння новай хвалі нацыянальнага адраджэння 1980-1990-х гадоў. З ініцыятывы «Талакі» ў беларускую прастору быў вернуты покліч «Жыве Беларусь!», а таксама бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Першая публічная лекцыя, прысвечаная бел-чырвона-беламу сцягу, была праведзена «Талакой» у 1987 годзе, у залі Тэатра эстрады.

За час існавання Талакі ў яе пасяджэннях і мерапрыемствах бралі ўдзел сотні маладых людзей, але правадзейных членаў было каля пяцідзесяці. Кіраўніцтва ў клубе было калегіяльнае. Галоўным кіруючым органам была Рада, члены ў якую абіраліся падчас Сойму большасцю галасоў. Кіраўніком арганізацыі нязменна быў Сяржук Вітушка.

Фотагалерэя

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Таварыства Талака ГісторыяТаварыства Талака ФотагалерэяТаварыства Талака Гл. таксамаТаварыства Талака ЛітаратураТаварыства Талака СпасылкіТаварыства Талака

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Бела-чырвона-белы сцягНікарагуаСімяон ПолацкіПестаКаханак Вялікай МядзведзіцыТэорыя адноснасціТобі АлдэрвейрэлдКаляндрыМаксім ГарэцкіЛеаніды не вернуцца да ЗямліКанье УэстБеларуская энцыклапедыяЗайменнікГалоўная старонкаРомбВікіпедыяБеларускі фальклорКарэнныя амерыканцы ЗШАГродзенская вобласцьGoogleЦнатлівасцьДрычын (Пухавіцкі раён)ЛінцФальшывыя сябры перакладчыкаФК Рубін КазаньСласцёны (Чавускі раён)Kufar.byАўгуст МоцныДэвід Лойд ДжорджРабяткіВольга Яўгенаўна Карач1695Балгарскі алфавіт120-я зенітна-ракетная брыгадаМоўная інтэрферэнцыяЛявон ВольскіНапалеон IIМаксім БагдановічВасіль ЗуёнакСцяг ІрландыіБлакітны колерГігабайтБрэстЮпітэр (планета)Зміцер СаўкаЯўген Васільевіч МаўлееўХаджАральны сексБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўЭякуляцыяСавояНараджэнне Хрыстова ва УкраінеЯн БаршчэўскіНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеBingXГіпатаніяПавел Аляксандравіч ХарланчукФутболSkypeДэзоксірыбануклеінавая кіслатаNürnbergXIX стагоддзеНа ростаняхМарыя Віктараўна Васілевіч2004Бенедыкт XVIМонатэізмГрузіяЛяшчынаАкупацыя Ірака (2003—2011)Сяргей Васілевіч БесарабАляксандр Валер’евіч ХаджаеўУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайне🡆 More