Прадпрыемства Гарызонт: прадпрыемства

ААТ «Кіравальная кампанія холдынгу „Гарызонт“» — мінскае прадпрыемства, найбуйнейшы ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у краінах СНД вытворца спажывецкай электронікі і побытавай тэхнікі.

Холдынг «Гарызонт»
альтэрн.: Гарызонт
Прадпрыемства Гарызонт: Гісторыя, Міжнародныя санкцыі, Цікавыя факты
Тып ААТ
Заснаванне 1951
Заснавальнікі Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Мінск, зав. С. Кавалеўскай, 62
Ключавыя постаці Юрый Іванавіч Прэдка (генеральны дырэктар)
Галіна вытворчасць спажывецкай электронікі і побытавай тэхнікі
Прадукцыя ВК-тэлевізары, ЗВЧ-печы, DVD-прайгравальнікі, пыласосы
Колькасць супрацоўнікаў
  • 5 000 чал. (2022)
Дэвіз Якасць і надзейнасць ультрасучасных тэхналогій
Даччыныя кампаніі Брэсцкі электралямпавы завод
Сайт horizont.by

Гісторыя

Прадпрыемства Гарызонт: Гісторыя, Міжнародныя санкцыі, Цікавыя факты 
Завод «Гарызонт»
Прадпрыемства Гарызонт: Гісторыя, Міжнародныя санкцыі, Цікавыя факты 
Радыёпрымач «Селена-215» («Акіян-215»)
Прадпрыемства Гарызонт: Гісторыя, Міжнародныя санкцыі, Цікавыя факты 
Радыёпрымач «Верас РП-225» (1990)

Папярэднікам «ААТ Гарызонт» з’яўляўся Мінскі радыёзавод, створаны ў лістападзе 1940 года, да 23-х угодкаў кастрычніцкай рэвалюцыі.

У верасні 1939 года пасля заняцця Чырвонай Арміяй Вільні і рашэння савецкага кіраўніцтва перадаць яго Літве, усе віленскія заводы былі нацыяналізаваны, а іх абсталяванне дэмантавана і адпраўлена ў СССР. Абсталяванне радыёзавода «Elektrit» было перавезена ў Мінск, дзе на базе лесапільна-мэблевага заводу «Дрэваапрацоўшчык» пачалі ствараць новы радыёзавод. Выбар месца будаўніцтва быў абгрунтаваны наступнымі фактарамі: 1) Адна са складаных аперацый — выраб драўляных карпусоў для радыёпрымачоў, складала ў той час чвэрць усёй працаёмкасці. 2) Завод «Дрэваапрацоўшчык» які вырабляў розныя віды мэблі, без адмысловых цяжкасцяў мог зладзіцца з задачай вырабу карпусоў для радыёпрымачоў.

Рэканструкцыя былога лесапільна-мэблевага прадпрыемства ў радыёзавод была ажыццёўлена ў лімітава сціснутыя тэрміны — пачата ў снежні 1939 года і скончана да лістапада 1940 года. Бо была скарыстана тэхналагічнае абсталяванне фірмы «Elektrit», завод стаў вырабляць і мадэлі радыёпрымачоў гэтай фірмы. Былі скарыстаны мадэлі радыёпрымачоў «Komandor» і «Herold» 1939 года, і ў 1940 годзе пачаўся выпуск супергетэродзіных радыёпрымачоў «КІМ», «Піянер» і «Маршал». Вонкавы выгляд радыёпрымачоў паўтараў польскія радыёпрымачы «Komandor» і «Herold», электрычная схема была перапрацавана і палепшана. Новы радыёзавод стаў звацца «Радыёзавод імя Молатава».

Падчас вайны Мінскі радыёзавод быў разбураны, аднак пасля вызвалення Мінска пачалося аднаўленне завода. З 1947 года радыёпрымач «Маршал» вырабляецца пад назвай «Мінск». На базе радыёпрымача «Мінск» з 1950 г, вырабляецца радыёла «Мінск Р7». У 50-х гадах пашыралася наменклатура радыётэхнічнай прадукцыі: «Мінск-55», «Мінск-58», «Беларусь-57»…. У 1957 годзе, радыёзавод пераназываюць у «Мінскі радыёзавод імя Леніна».

У 1960-х гадах сталі набіраць папулярнасць транзістарныя радыёпрымачы. На Рыжскім радыёзаводзе ВЭФ пачалася вытворчасць транзістарных прымачоў сямейства Спідола, першы такі прымач быў выпушчаны ў 1960 годзе. Масавы выпуск пачаўся ў 1962 г., прымач апынуўся вельмі ўдалым і хутка заваяваў папулярнасць у СССР. Канструкцыя «Спідолы» стала асновай для распрацоўкі шматлікіх наступных мадэляў, якія адрозніваліся шматлікімі ўдасканаленнямі. Адна з гэтых мадэляў «ВЭФ Транзістар-17», была ў 1968 г. перададзена на Мінскі радыёзавод, і на базе гэтай мадэлі пачаты выпуск сямейства прымачоў «Акіян».

У 2007 годзе створана сумеснае прадпрыемства з кітайскай кампаніяй Midea Group па вытворчасці побытавай тэхнікі.

У 2010 годзе прадпрыемства рэарганізавана ў холдынг «Гарызонт», які ўключае 4 бізнес-кірункі і дзесяць самастойных кампаній, што ўваходзяць у склад холдынгу.

У 2022 годзе для расійскага ПАТ «МТС», пачата вытворчасць тэлевізараў пад маркай KION Smart TV, на базе аперацыйнай сістэмы Android з фірмовай абалонкай KION.

Міжнародныя санкцыі

27 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства.

5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна холдынга.

24 лютага 2024 года да санкцый супраць прадпрыемства далучылася Аўстралія.

Цікавыя факты

З 1959 года па 1961 год на прадпрыемстве працаваў токарам Лі Харві Освальд, найбольш верагодны забойца Джона Кенэдзі, 35-га прэзідэнта ЗША.

Прадукцыя

На 2008 год асартымент прадукцыі складаецца з:

  1. Тэлевізары ЭПТ і ВК
  2. ВК-маніторы
  3. DVD-прайгравальнікі
  4. Аўдыёсістэмы
  5. Усталёўкі спадарожнікавага прыёму
  6. ЗВЧ-печы
  7. Радыёпрымачы
  8. MP3-плэеры
  9. Апаратура кабельнага ТБ
  10. Прасы
  11. Фены
  12. Пыласосы
  13. Кандыцыянеры

Гл. таксама

Заўвагі

  • https://fk.archives.gov.by/fond/106538/
  • http://horizont-group.com/lighting
  • https://24smi.org/celebrity/263795-viacheslav-nikolaev.html
  • https://hrmonitor.ru/bio/vyacheslav-konstantinovich-nikolaev-ka.html/
  • Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (руск.). Настоящее Время (27 мая 2023).
  • Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Наша Ніва (5 снежня 2023).
  • Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  • Відкрите акціонерне товариство "Керуюча компанія холдингу «ГОРИЗОНТ» (укр.). НАЗК.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гарызонт (прадпрыемства), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Прадпрыемства Гарызонт ГісторыяПрадпрыемства Гарызонт Міжнародныя санкцыіПрадпрыемства Гарызонт Цікавыя фактыПрадпрыемства Гарызонт ПрадукцыяПрадпрыемства Гарызонт Гл. таксамаПрадпрыемства Гарызонт ЗаўвагіПрадпрыемства Гарызонт СпасылкіПрадпрыемства ГарызонтБеларусьМінскСНД

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Вадзянік1937Палярныя вобласці ЗямліПапараць-кветкаHMMWVПраспект Ракасоўскага (Мінск)Чорны замак АльшанскіМужчынаТаўцівіл ДаўспрункавічБярозка (часопіс)Гісторыя БеларусіСтары замак (Гродна)Алесь Разанаў1966ІранАповесцьKufar.byOnliner.byІсландыяАнглія2024Янка МаўрКанстанцін Ксавер’евіч РакасоўскіВера Аляксандраўна Палякова-МакейХезбалаКалыханка (тэлеперадача)РасліныГрупавы сексСексБёрсенДвукоссеЗянон Станіслававіч ПазнякБела-чырвона-белы сцягМінскБіяграфіяСекс без пранікненняСвіслач (горад)Літл-РокГаспадарчыя заняткі беларусаўСтаніслаў МанюшкаГрамадзянская супольнасцьКарлес ПучдэмонПраваслаўеДыялекты беларускай мовыФутджобІнданезіяАляксандр Лаўрэнавіч БурбісУладзімір Уладзіміравіч ПуцінТрасухаNGC 5278Паводка на Урале (2024)Адольф ГітлерНідэрландыУвасабленнеКактусыУкраінаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМаксім Яўгенавіч КацБеларуская Народная РэспублікаБібліяМэйчжоуКаханак Вялікай МядзведзіцыПрыслоўеnvnivБітумКаскадныя табліцы стыляўДругаснаротыяКамп’ютарная гульняPawa2015🡆 More