Станіслаў Манюшка: кампазітар

Станіслаў Манюшка (5 мая 1819, Убель, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі) — 4 чэрвеня 1872, Варшава) — кампазітар, дырыжор, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, меў дачыненне да станаўлення беларускай музычнай культуры.

Станіслаў Манюшка
Stanisław Moniuszko
Станіслаў Манюшка: Біяграфія, Творчасць, Сям’я
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 5 мая 1819(1819-05-05)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1872(1872-06-04)[…] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Часлаў Манюшка
Маці Альжбета з Маджарскіх[d]
Жонка Аляксандра з Мюлераў[d]
Дзеці Ян Часлаў Манюшка[d], Альжбета Манюшка-Наўрачынская[d] і Bolesław Moniuszko[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Carl Friedrich Rungenhagen[d], August Freyer[d] і Дамінік Стэфановіч
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта, настаўнік музыкі
Інструменты арган[d] і арган
Жанры опера
Выхаванцы Цэзар Антонавіч Кюі і Henryk Jarecki[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Станіслаў Манюшка быў ахрышчаны 5 мая 1819 у Смілавіцкім рымска-каталіцкім касцёле ў фальварку Убель, за 10 вёрст ад Смілавічаў. Дата нараджэння дакладна не вядома.

Станіслаў Манюшка: Біяграфія, Творчасць, Сям’я 
Станіслаў Манюшка за кнігай. Часлаў Манюшка, 1837

Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Мінску. Калі ў 1827 сям’я будучага кампазітара перасялілася ў Варшаву, ён пачаў навучацца музыцы. Праз тры гады сям’я перабралася ў Мінск, дзе Станіслаў Манюшка працягваў музычную адукацыю. Вучыўся ў Мінскай губернскай гімназіі. У 1837 ён выехаў у Берлін, дзе працягваў удасканальвацца як музыкант.

З 1840 Манюшка пасяліўся ў Вільні, тут працаваў як арганіст, кампазітар, педагог і арганізатар музычнага жыцця горада. У яго браў урокі музыкі будучы мастак Вікенцій Леапольд Сляндзінскі. У 1858 Станіслаў Манюшка перасяліўся ў Варшаву, у 1858—1872 — дырыжор і дырэктар опернага тэатру, прафесар Музычнага інстытуту ў Варшаве. У творчасці выкарыстоўваў беларускі фальклор.

Станіслаў Манюшка: Біяграфія, Творчасць, Сям’я 
Станіслаў Манюшка за фартэпіяна. Часлаў Манюшка, 1842

Папулярнасць кампазітар атрымаў у 1848, дзякуючы оперы «Галька». Яшчэ адна шырока вядомая опера — «Страшны двор» была напісана ў 1865. Наогул Манюшка стварыў 20 опер і аперэт, тры балеты, пяць месаў, два рэквіемы і болей за 300 песень, у тым ліку і «Паходную песню літвінаў» на словы паэта У. Сыракомлі.

Станіслаў Манюшка напісаў музыку да «Сялянкі» В. Дуніна-Марцінкевіча, і ў сувязі з гэтай падзеяй прысутнічае ва ўсіх беларускіх даследаваннях, прысвечаных літаратуры, тэатру і музыцы сярэдзіны 19 ст. Шырокай вядомасці «Сялянка» яму, аднак, не прынесла, музыка да яе захавалася толькі часткова.

Кампазітар пастаянна падтрымліваў сувязі з беларускімі музыкантамі, пісаў пра іх, садзейнічаў выданню іх твораў (даслаў творы Фларыяна Міладоўскага Ферэнцу Лісту), памагаў атрымаць музычную адукацыю, наладжваў канцэрты, дасылаў у Мінск Дамініку Стафановічу і Фларыяну Міладоўскаму свае творы.

Станіслаў Манюшка: Біяграфія, Творчасць, Сям’я 
Станіслаў Манюшка з жонкай Аляксандрай Мюлер. Часлаў Манюшка, 1840

Творчасць

Стварэнне першых вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер звязана з Беларуссю. У 1834 мінскімі аматарамі пастаўлены «Канторскія служачыя», у 1841 у Гродне і ў 1843 у Мінску — «Латарэя». На лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча напісаны «Рэкруцкі набор» (з К. Кжыжаноўскім; паст. 1841, Мінск), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», «Ідылія» («Сялянка», з К. Кжыжаноўскім; паст. 1852, Мінск). «Сялянка», дзякуючы выкарыстанню ў лібрэта беларускай мовы (разам з польскай) і апоры на беларускі музычны фальклор, мела вялікае значэнне для беларускай музычнай культуры.

Са сталых опер найбольш папулярная «Галька» (1847, паст. 1854, 2-я рэд. 1859), якая адлюстроўвае сацыяльныя канфлікты і мае дэмакратычную накіраванасць. Сярод іншых твораў: оперы «Графіня» (1860), «Вербум нобіле» («Слова гонару», 1861), «Страшны двор» (1865), «Парыя» (1869); балеты «Монтэ-Крыста» (1866), «На пастоі» (1868), «Хітрыкі сатаны» (1870); кантаты «Мільда» (1848), «Ніёла» (1865), «Крымскія санеты» на словы А. Міцкевіча (1868); месы, 4 «Вострабрамскія літаніі», рэквіем; аркестравыя уверцюры і танцы; 2 струнных квартэты; творы для фартэпіяна, у т.л. цыкл «Забаўкі» (1843), транскрыпцыі паланэзаў М. К. Агінскага; больш за 400 сольных песень (увайшлі ў 12 «Хатніх спеўнікаў», 12 песень на вершы Я. Чачота), музыка да драматычных спектакляў і інш.

Творам Станіслава Манюшкі ўласцівы яскравая меладычнасць, лірызм, даступнасць музычнай мовы, операм і аперэтам — майстэрства стварэння індывідуальных характарыстык і будовы масавых, ансамблевых і сольных сцэн. Вытокі яго музычнай мовы ў польскім і беларускім фальклоры (многія з яго арыгінальных мелодый лічацца народнымі).

Сям’я

У шлюбе з Аляксандрай з Мілераў (Мюлераў), дачкой Ксаверыя Мюлера. Аляксандра Мюлер нарадзілася 13 сакавіка 1818 года і памерла ў 1891 г. у Варшаве.

У артыкуле Polski Słownik Biograficzny пра Станіслава Мюлера, роднага брата Ксаверыя, сцвярджаецца, што ягоным бацькам быў Ян-Фрыдрых Мюлер (Мілер; пам. у 1801), львоўскі купец, а пазней віленскі бургамістр. Ротмістр расійскага войска Ксаверый Мюлер 19 лістапада 1812 г. у касцёле Св. Яна ў Вільні пабраўся шлюбам з Марыяй з Закрэўскіх, сястрой Альжбэты, якая выйшла за ягонага брата Станіслава. У гэтым шлюбе нарадзілася некалькі дзяцей: 17 верасня 1813 г. ахрышчаны першынец — Ян-Станіслаў-Ксаверый-Ігнат 19; 25 студзеня 1815 г. ахрышчаны сын Аляксандр, 21 чэрвеня 1818 ахрышчана дачка Аляксандра, 19 верасня 1821 — Марыя, якая нарадзілася 30 жніўня.

Бацька Ксаверыя, Ян Мюлер, ажаніўся ў Варшаве з Альжбэтай з Краўзаў (пам. да 1811), ад якой меў некалькі сыноў: Францішка-Ксаверыя (12 снежня 1781 — ?), Станіслава (17 ліпеня 1787 — 15 чэрвеня 1847), Юзафа-Антона (14 сакавіка 1790 — ?), Казіміра (15 лютага 1798 — ?).

Маці Аляксандры, Марыя з Закрэўскіх, памерла ў 1874 годзе і пахавана побач са Станіславам Манюшкам, у родавым пахаванні ў Варшаве, на Паванзкоўскіх могілках. Надпіс на магільнай пліце сцвярджае, што ёй было 75 год, але ў метрыцы смерці паведамляецца, што мела яна на той момант 77 год. Яе бацькамі былі Станіслаў Закрэўскі і Марыя з Вернераў. Па ўсей верагоднасці, яе бацькі былі ў другой палове XVIII ст. тэатральнымі акторамі з варшаўскай трупы Лявона Перажынскага, бо менавіта такая пара актораў згадваецца ў Нясвіжы. У 1783 годзе трупа была запрошана князем Каралем-Станіславам Радзівілам у Нясвіж. Але праз год Радзівіл разарваў кантракт з Перажынскім. Пры гэтым затрымаў Станіслава Закрэўскага і Марыю Вернероўну, прапанаваўшы ім узяцца за навучанне таямніцам тэатральнага рамяства дзяцей мяшчан і сялян. Вядома, дарэчы, што ў 1783—1785 гг. рэпертуар нясвіжскага тэатра не саступаў варшаўскаму. Пазней Станіслаў змяніў тэатральнае рамяство на вайсковы мундзір, бо ў метрыках шлюбу сваіх дачок ён выступае як афіцэр былых польскіх войскаў. Ён у войску ВКЛ, быў паручнікам 8-га пяхотнага палка імя Радзівілаў, створанага ў 1789 г. У 1794 г. падтрымаў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. У 1812 годзе капітан Станіслаў Закрэўскі займаўся стварэннем віленскай гвардыі.

Памяць

Дом у Мінску, дзе прайшлі дзіцячыя гады С. Манюшкі, упрыгожвае мемарыяльная дошка. Апроч таго, у гонар славутага кампазітар сваю назву атрымала адна з вуліц Мінску.

3 верасня 2016 года ў цэнтры Мінска адкрыты помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

У 2017 годзе ў мястэчку Смілавічах адкрылася «Музыкальная гасцёўня Станіслава Манюшкі».

Зноскі

  • Stanislaw Moniuszko // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  • The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  • Монюшко Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Catalog of the German National Library Праверана 22 красавіка 2024.
  • а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/moniuszko-stanislaw/ Праверана 30 жніўня 2022.
  • Э. Кюи // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 714–716.
  • Кюи, Цезарь Антонович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVII. — С. 164.
  • Уладзмір Дзянісаў: Мы дакладна не ведаем, калі нарадзіўся Манюшка(недаступная спасылка). Радыё Рацыя (4 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2019.
  • а б в г Зміцер Юркевіч. Дакументальныя крыніцы да радаводу Станіслава Манюшкі
  • У цэнтры Менску адкрылі помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу
  • rdc.pl Архівавана 30 снежня 2018.
  • У менскім катэдральным касьцёле ўсталявалі мэмарыяльную дошку ў гонар Станіслава Манюшкі // сайт «Радыё Свабода», 31 траўня 2019
  • Манета «Станіслаў Манюшка. 200 год» // nashaniva.by 27 снежня 2019
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Станіслаў Манюшка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Станіслаў Манюшка БіяграфіяСтаніслаў Манюшка ТворчасцьСтаніслаў Манюшка Сям’яСтаніслаў Манюшка ПамяцьСтаніслаў Манюшка ЛітаратураСтаніслаў Манюшка СпасылкіСтаніслаў Манюшка181918724 чэрвеня5 маяІгуменскі паветБеларусьВаршаваДырыжорКампазітарМінская вобласцьМінская губерняУбельЧэрвеньскі раён

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    АдраджэннеВермахтАдвечным шляхамУладзімір КараткевічУніверсітэт Святой Марыі (Калгары)ПріорбанкЛідаЗарэчча (Пухавіцкі раён)Юрась СвіркаВалянцін Баляслававіч ТатарыцкіПрамысловасць БеларусіКастусь КаліноўскіАляксандр Васільевіч ДухновічПатрыятызмГазавая плітаАркадзь Барысавіч ЭскінБеспілотны лятальны апаратУсебеларускі народны сходКазахстанАлаіза ПашкевічМагіла льва (паэма)Сінтаксіс мовыІгар Міхайлавіч ПракаповічЕфрасіння ПолацкаяФонд ВікімедыяКапіталізмКамп’ютарная сеткаУладзіслаў ГалубокГрэцкі арэхГенадзь БураўкінПлошчы МінскаМатрыца (фільм)11-я асобная механізаваная брыгадаЭлектронны чытальнікАлесь ПісьмянкоўЗвычайны прэзідэнтВожык (часопіс)Брэсцкая вобласцьУкраінаІпацій ПацейНовая зямля (паэма)Мікіта Ільіч ТалстойВільнюсТалстоўстваПалессеТадэвуш КасцюшкаЛітаратурны музей Максіма ГарэцкагаРыгор БарадулінТрусы (жывёлы)МагаметАланінЛітаратура і мастацтва (газета)Тамара Дзмітрыеўна ВіннікаваSystem of a DownПружаныКалыханка (тэлеперадача)Другая сусветная вайнаАзартная гульняГанна Сяргееўна КурнікаваОрдэн ПагоніІрына Уладзіміраўна ДрыгаГамер СімпсанДудка беларускаяМёртвым не баліцьБеларуская міфалогіяГерб ВіцебскаСтарабеларуская моваМікола ГамолкаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічБеларускія татарыЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтГісторыя беларускай мовыГеоргій Апалонавіч ГапонШэраньШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСацыяльны дарвінізм🡆 More