Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі (25 верасня 1765, маёнт.

Гузаў каля Варшавы — 15 кастрычніка 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі мечнік літоўскі (1789—1793), вялікі падскарбі літоўскі (1793—1795), дыпламат, кампазітар.

Міхал Клеафас Агінскі
Michał Kleofas Ogiński
Міхал Клеафас Агінскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 верасня 1765(1765-09-25)
Месца нараджэння Гузаў,
Мазавецкае ваяводства,
Рэч Паспалітая
Дата смерці 15 кастрычніка 1833(1833-10-15) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Міхал Клеафас Агінскі Рэч Паспалітая
Міхал Клеафас Агінскі Расійская імперыя
Бацька Андрэй Агінскі
Маці Паўла з Шэмбекаў[d]
Жонка Ізабела з Лясоцкіх[d] і Марыя дэ Неры[d]
Дзеці Амелія з Агінскіх, Ірэнеуш Клеафас Агінскі, Franciszek Ksawery Ogiński[d] і Emma Ogińska[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міхал Клеафас Агінскі
Марка РУП «Белпошта», прысвечаная М. К. Агінскаму

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Агінскіх, які належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. З першых гадоў жыцця далучаўся да інтэлектуальных і мастацкіх каштоўнасцей, у т.л. музыкі. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаныя з наведваннем Слоніма, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі ўтрымліваў еўрапейскага ўзроўню тэатр, на сцэне якога ішлі лепшыя тагачасныя оперы і балеты. Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар’еру.

Кар’ера

У 20-гадовым узросце абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага (1789—1793). У якасці паўнамоцнага прадстаўніка Рэчы Паспалітай пабываў у многіх краінах Еўропы, у т.л. У 1790—1791 гадах з’яўляўся надзвычайным паслом у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. За мяжой меў магчымасць пазнаёміцца ў т.л і музычным жыццём. Быў знаёмы з Гайднам і Моцартам, браў урокі ў славутых выканаўцаў, слухаў Н. Паганіні і інш. віртуозаў.

У 1791 годзе мусіў прысягнуць расійскай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць свае маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна ставіўся да Канстытуцыі 3 мая.

У 28-гадовым узросце (1793) займаў пасаду падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм.

Пасля перамогі ў 1793 годзе Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў сабе канфіскаваныя раней маёнткі.

Паўстанне

У 1794 годзе Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет у якасці віленскага дэлегата і ў складзе аднаго з вайсковых фарміраванняў, створаных на яго ўласныя сродкі (188 тыс. злотых), змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў.

У чэрвені 1794 года двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 года зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войскаў.

Пасля таго, як рускія занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.

На радзіме і чужыне

Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўзыходжання на трон Аляксандра I у Міхала Клеафаса з’явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 годзе Гродне ён прысягае на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым 1802 года прыязджае ў Пецярбург.

З Пецярбурга 28 красавіка 1802 года Міхал Клеафас выехаў у в. Залессе, у падараваны яму Францішкам Ксаверыем Агінскім даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 годзе ў Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.

У 1810 годзе Міхал Клеафас атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расійскай імперыі і чын тайнага саветніка, ордэны св. Уладзіміра і Аляксандра Неўскага. У маі 1811 года падаў цару праект пра аднаўленне Вялікага княства Літоўскага, якое павінна было аб’яднаць восем губерній. Аднак праект быў адхілены імператарам. У чэрвені 1812 года Міхал Клеафас адступае разам з расійкімі войскамі, знаходзіцца ў Пецярбургу. Пасля вайны з Напалеонам вяртаецца ў Залессе, дзе застаецца да 1822 года паціху адыходзячы ад палітычных спраў.

У канцы 1822 года Міхал Клеафас Агінскі досыць раптоўна без сям’і пакінуў радзіму назаўсёды і выехаў у Парыж, а пазней — у Італію. Яго галоўнай справай становіцца літаратурная і музычна-рэдактарская дзейнасць. Памёр у Фларэнцыі, быў пахаваны на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла, праз год дзякуючы клопатам жонкі Марыі дэ Неры адбылося перапахаванне ў пантэоне Санта-Крочэ. У красавіку 1996 года ў Фларэнцыі, на доме, дзе жыў Агінскі, адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч).

Сядзіба ў Залессі знаходзілася ў веданні падпарадкаванага Міністэрству культуры РБ Аб’яднання літаратурных музеяў, з 1990 года там святкуюцца ўгодкі Міхала Клеафаса. Рэстаўрацыя сядзібы вялася цягам некалькіх гадоў перад юбілеем Міхала Клеафаса Агінскага ў 2015 годзе. З 2014 года дзейнічае самастойная Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага».

З твораў Міхала Клеафаса на сённяшні дзень вядома 20 паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта.

Ушанаванне памяці

Міхал Клеафас Агінскі 
Памятная манета «М. Агінскі», Беларусь, 2011

У Маладзечне імя Агінскага носіць музычны каледж (былое музычнае вучылішча), побач устаноўлены помнік Агінскаму аўтарства Валяр’яна Янушкевіча.

Дзейнічае дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».

У 1994 годзе Белпошта выпусціла марку, прысвечаную Агінскаму, а 22 жніўня 2011 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне залатую памятную манету «М. Агінскі» наміналам 10 рублёў.

У Мінску ў 2015 годзе побач Кафедральнага сабора Святога Духа і плошчы Свабоды ўстаноўлена лаўка Агінскага.  

Зноскі

  • граф на Маладзечне
  • Юлія Ванслаў. «У Маладзечне з’явіцца помнік Агінскаму» //«Рэгіянальная газета», 2 чэрвеня 2000 г., № 22 (267)
  • Ва ўзнёслай атмасферы ў Маладзечне прайшла прэзентацыя дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» Архівавана 18 жніўня 2012. // «Рэгіянальная газета»
  • Наталля Нікіценка аб праекце замчышча ў Маладзечне: «На бюджэт спадзявацца — марнаваць час»(недаступная спасылка) // «Рэгіянальная газета»
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхал Клеафас Агінскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхал Клеафас Агінскі БіяграфіяМіхал Клеафас Агінскі Ушанаванне памяціМіхал Клеафас Агінскі ЛітаратураМіхал Клеафас Агінскі СпасылкіМіхал Клеафас Агінскі15 кастрычніка1765183325 верасняВаршаваВялікі мечнік літоўскіВялікі падскарбі літоўскіГузаўРэч ПаспалітаяФларэнцыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    СпадарВасіль ЦяпінскіІрына Уладзіміраўна ДрыгаBingXБеларуская краёвая абаронаМузыка БеларусіУладзімір Георгіевіч МулявінПріорбанкБярозка (часопіс)Жукіўка (Канатопскі раён)ГлебаЯн ВермерКіслародПрыродаСалідарныя з БеларуссюАмонімGoogle searchМінскМужыцкая праўдаАдольф Гітлер УунонаПарнаграфіяЛеанід Дранько-МайсюкСымон БудныЗвычайны прэзідэнтМікіта Сяргеевіч КрыўцоўПеракладЯнка ГеніюшЛявон ВольскіПошукавая аптымізацыяКарпэнкавэ (Канатопскі раён)C++ПрыпяцьАгнешка Рамашэўска-ГузыДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаДзень ПерамогіЯнка БрыльКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Печы (Барысаў)Вадзім КабанчукСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўУ краіне райскай птушкіІранМіхась БашлакоўПлошчы Мінска1992УкраінаТэмнэЛацінская моваАндрэй Валер’евіч ХадановічЛюдміла РублеўскаяMuhriaРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаАлесь КажадубПрымыканне (лінгвістыка)РыфмаЮрка ГолубПа што ідзеш, воўча?Паводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)ГроднаМТБанкM8L8TH100 найвялікшых беларускіх песеньСексуальнасць чалавекаЯн ЧыквінСвятлоТрагедыя ў НалібокахАркаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Свабодныя матэрыялыКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьТрайчасты нервАперацыя «Баграціён»Прывакзальная плошча (Мінск)МінійБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўSandvine🡆 More