Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі (25 верасня 1765, маёнт.

Гузаў каля Варшавы — 15 кастрычніка 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі мечнік літоўскі (1789—1793), вялікі падскарбі літоўскі (1793—1795), дыпламат, кампазітар.

Міхал Клеафас Агінскі
Michał Kleofas Ogiński
Міхал Клеафас Агінскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 верасня 1765(1765-09-25)
Месца нараджэння Гузаў,
Мазавецкае ваяводства,
Рэч Паспалітая
Дата смерці 15 кастрычніка 1833(1833-10-15) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Міхал Клеафас Агінскі Рэч Паспалітая
Міхал Клеафас Агінскі Расійская імперыя
Бацька Андрэй Агінскі
Маці Паўла з Шэмбекаў[d]
Жонка Ізабела з Лясоцкіх[d] і Марыя дэ Неры[d]
Дзеці Амелія з Агінскіх, Ірэнеуш Клеафас Агінскі, Franciszek Ksawery Ogiński[d] і Emma Ogińska[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міхал Клеафас Агінскі
Марка РУП «Белпошта», прысвечаная М. К. Агінскаму

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Агінскіх, які належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. З першых гадоў жыцця далучаўся да інтэлектуальных і мастацкіх каштоўнасцей, у т.л. музыкі. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаныя з наведваннем Слоніма, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі ўтрымліваў еўрапейскага ўзроўню тэатр, на сцэне якога ішлі лепшыя тагачасныя оперы і балеты. Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар’еру.

Кар’ера

У 20-гадовым узросце абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага (1789—1793). У якасці паўнамоцнага прадстаўніка Рэчы Паспалітай пабываў у многіх краінах Еўропы, у т.л. У 1790—1791 гадах з’яўляўся надзвычайным паслом у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. За мяжой меў магчымасць пазнаёміцца ў т.л і музычным жыццём. Быў знаёмы з Гайднам і Моцартам, браў урокі ў славутых выканаўцаў, слухаў Н. Паганіні і інш. віртуозаў.

У 1791 годзе мусіў прысягнуць расійскай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць свае маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна ставіўся да Канстытуцыі 3 мая.

У 28-гадовым узросце (1793) займаў пасаду падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм.

Пасля перамогі ў 1793 годзе Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў сабе канфіскаваныя раней маёнткі.

Паўстанне

У 1794 годзе Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет у якасці віленскага дэлегата і ў складзе аднаго з вайсковых фарміраванняў, створаных на яго ўласныя сродкі (188 тыс. злотых), змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў.

У чэрвені 1794 года двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 года зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войскаў.

Пасля таго, як рускія занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.

На радзіме і чужыне

Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўзыходжання на трон Аляксандра I у Міхала Клеафаса з’явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 годзе Гродне ён прысягае на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым 1802 года прыязджае ў Пецярбург.

З Пецярбурга 28 красавіка 1802 года Міхал Клеафас выехаў у в. Залессе, у падараваны яму Францішкам Ксаверыем Агінскім даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 годзе ў Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.

У 1810 годзе Міхал Клеафас атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расійскай імперыі і чын тайнага саветніка, ордэны св. Уладзіміра і Аляксандра Неўскага. У маі 1811 года падаў цару праект пра аднаўленне Вялікага княства Літоўскага, якое павінна было аб’яднаць восем губерній. Аднак праект быў адхілены імператарам. У чэрвені 1812 года Міхал Клеафас адступае разам з расійкімі войскамі, знаходзіцца ў Пецярбургу. Пасля вайны з Напалеонам вяртаецца ў Залессе, дзе застаецца да 1822 года паціху адыходзячы ад палітычных спраў.

У канцы 1822 года Міхал Клеафас Агінскі досыць раптоўна без сям’і пакінуў радзіму назаўсёды і выехаў у Парыж, а пазней — у Італію. Яго галоўнай справай становіцца літаратурная і музычна-рэдактарская дзейнасць. Памёр у Фларэнцыі, быў пахаваны на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла, праз год дзякуючы клопатам жонкі Марыі дэ Неры адбылося перапахаванне ў пантэоне Санта-Крочэ. У красавіку 1996 года ў Фларэнцыі, на доме, дзе жыў Агінскі, адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч).

Сядзіба ў Залессі знаходзілася ў веданні падпарадкаванага Міністэрству культуры РБ Аб’яднання літаратурных музеяў, з 1990 года там святкуюцца ўгодкі Міхала Клеафаса. Рэстаўрацыя сядзібы вялася цягам некалькіх гадоў перад юбілеем Міхала Клеафаса Агінскага ў 2015 годзе. З 2014 года дзейнічае самастойная Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага».

З твораў Міхала Клеафаса на сённяшні дзень вядома 20 паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта.

Ушанаванне памяці

Міхал Клеафас Агінскі 
Памятная манета «М. Агінскі», Беларусь, 2011

У Маладзечне імя Агінскага носіць музычны каледж (былое музычнае вучылішча), побач устаноўлены помнік Агінскаму аўтарства Валяр’яна Янушкевіча.

Дзейнічае дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».

У 1994 годзе Белпошта выпусціла марку, прысвечаную Агінскаму, а 22 жніўня 2011 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне залатую памятную манету «М. Агінскі» наміналам 10 рублёў.

У Мінску ў 2015 годзе побач Кафедральнага сабора Святога Духа і плошчы Свабоды ўстаноўлена лаўка Агінскага.  

Зноскі

  • граф на Маладзечне
  • Юлія Ванслаў. «У Маладзечне з’явіцца помнік Агінскаму» //«Рэгіянальная газета», 2 чэрвеня 2000 г., № 22 (267)
  • Ва ўзнёслай атмасферы ў Маладзечне прайшла прэзентацыя дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» Архівавана 18 жніўня 2012. // «Рэгіянальная газета»
  • Наталля Нікіценка аб праекце замчышча ў Маладзечне: «На бюджэт спадзявацца — марнаваць час»(недаступная спасылка) // «Рэгіянальная газета»
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхал Клеафас Агінскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхал Клеафас Агінскі БіяграфіяМіхал Клеафас Агінскі Ушанаванне памяціМіхал Клеафас Агінскі ЛітаратураМіхал Клеафас Агінскі СпасылкіМіхал Клеафас Агінскі15 кастрычніка1765183325 верасняВаршаваВялікі мечнік літоўскіВялікі падскарбі літоўскіГузаўРэч ПаспалітаяФларэнцыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір ДубоўкаЧэмпіянат свету па футболе 1930Генрых II ПлантагенетСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАповесць мінулых часоўБеларуская дыяспараСюй ХауцзэКалядыНіл ГілевічТочка BYNürnbergЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)ГомельРэкі і каналы БеларусіФранцішак БагушэвічВялікая Айчынная вайнаЦукраміцэтыРуская літаратураВаенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавыРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Хутка-смачнаМолат (гурт)БіскаяЭль-НіньёВасіль БыкаўБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціAP$ENTСымон БудныЮрый КашыраАкупацыя Ірака (2003—2011)Дыялекты беларускай мовыЛарыса ГеніюшГербы гарадоў БеларусіСтары СветМіндоўгМар’ян ДуксаЧарнобыльская катастрофаБеларускі арабскі алфавітУліковы нумар плацельшчыкаЭСяргей Паўлавіч АбламейкаНесцер Фёдаравіч СакалоўскіНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Корнуал (значэнні)Чарнобыльская АЭСIva SativaЖлобінАркадзь Сцяпанавіч ЛялейДзева МарыяВарэнскі раёнВіктар КарамазаўВакуумВіценьПавел Мікалаевіч МуравейкаСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаБярозка (часопіс)Па што ідзеш, воўча?Мухамад ІкбалСемятычыМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Папараць-кветкаСельскія населеныя пункты БеларусіТлумачальны слоўнік беларускай мовыУладзіслаў СыракомляПлацэнтаБеларуская Народная РэспублікаМіхась БашлакоўТалька (вёска)Ева Вежнавец🡆 More