Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч: беларускі рэлігійны дзяяч

Станісла́ў Бо́гуш-Сестранцэ́віч (3 верасьня 1731, маёнтак Занкі Ваўкавыскага павету — 1 сьнежня 1826) — беларускі рэлігійны дзяяч, літаратар, навуковец.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Богуш.
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч: Біяграфія, Творчасьць, Галерэя
Герб «Сестранцэвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 верасьня 1731
Памёр 1 сьнежня 1826
Пахаваны
Род Богуш-Сестранцэвічы
Бацькі Ян Богуш-Сестранцэвіч[d]
Карнелія з Адынцоў[d]
Дзейнасьць пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп

Біяграфія

Раньнія гады

З пратэстанцкага шляхецкага роду Богуш-Сестранцэвічаў гербу ўласнага, сын Івана, старадубскага кусташа, і Карнэліі з Адзінцовых, каталічкі паводле веры.

Родным пляменьнікам пісьменьніка быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Будучы кальвіністам, скончыў Слуцкую гімназію, працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Караляўца, Франкфурта, Амстэрдама і Лёндана.

Служыў у пяхоце прускага войска, у літоўскай кавалерыі. У 1761 годзе пайшоў у адстаўку ў чыне капітана. За час службы ў войску не нажыў багацьця, таму ўладкаваўся настаўнікам да Радзівілаў. У гэты час ён зьмяніў сваю веру і прыняў каталіцтва. Паспрыяць гэтаму маглі розныя прычыны: магчыма, гэта вяртаньне да веры маці; альбо няўдалае каханьне, калі дзяўчына не пажадала выйсьці замуж за кальвініста, але і не дачакалася, пакуль ён зьменіць веру; або цікавасьць каталіцкага ордэна піяраў да вельмі адукаванага маладога чалавека; або звычайна жаданьне зрабіць кар’еру.

Кар’ера

Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч: Біяграфія, Творчасьць, Галерэя 
Касьцёл Сьв. Станіслава, збудаваны ў Маляцічах С. Богуш-Сестранцэвічам

У 1762 годзе праслухаў курс багаслоўя ў галоўнай калегіі піяраў у Варшаве, у наступным годзе пасьвечаны ў духоўнае званьне. Пробашч у Бабруйскскай і Гомельскай парафіяў.

3 кастрычніка 1773 году — тытулярны біскуп Малінскі (Mallus), атрымаў празначэньне на Беларускую суфраганію Віленскай арцыдыяцэзыі.

У 1780 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II зьвярнулася да папы Піюса VI па дазвол на стварэньне на Беларусі каталіцкага арцыбіскупства са сталіцай у Магілёве на чале з С. Богуш-Сестранцэвічам.

8 сьнежня 1783 году атрымаў прызначэньне на афіцыйна ўтвораную Ватыканам Магілёўскую арцыдыяцэзыю. Арцыбіскупства складалася з касьцёлаў у Магілёўскай, Віцебскай і Кіеўскай губэрнях, а таксама ў цэнтральнай частцы Расейскай імпэрыі.

Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч: Біяграфія, Творчасьць, Галерэя 
Мармуровы бюст С. Богуш-Сестранцэвіча ў Пецярбургу

Заснаваў Магілёўскую друкарню (1774 год), у якой выдавалася духоўная і сьвецкая літаратура, урадавыя пастановы. З 1780 году жыў у Магілёве, дзе ў 1783 годзе адкрыўся заснаваны ім тэатар, кіраўніком якога быў А. Жукоўскі, мастаком — А. Главацкі.

З 1801 году і да канца сваіх дзён жыў у Пецярбургу. Апекваўся навукай і сам працаваў у галіне гісторыі, філялёгіі, мэдыцыны і інш. У 1813 годзе прэзыдэнт Вольнага эканамічнага таварыства і часова — прэзыдэнт Расейскай Акадэміі навук.

Вёў пасьпяховую гаспадарчую дзейнасьць: заснаваў бровар і суконную фабрыку, у яго працавалі друкары і дываноўшчыкі, меў цудоўную аранжарэю ў Буйнічах.

Да канца жыцьця заставаўся арцыбіскупам Магілёўскім, мітрапалітам рымска-каталіцкіх цэркваў Расеі, адміністратарам Віленскай вакантнай эпархіі, старшынём рымска-каталіцкай духоўнай калегіі.

Кавалер ордэнаў Андрэя Першазваннага, Аляксандра Неўскага, крыжоў Уладзімера Вялікага і Ганны першай ступені, Белага арла сьвятога Станіслава і Яна Ерусалімскага.

Уласную маёмасьць пакінуў сваякам; бібліятэку (3 тысячаў тамоў), грашовыя сродкі (20 тысячаў рублёў), розныя навуковыя рэчы і прылады — касьцёлу сьвятога Станіслава ў Пецярбургу; дом у Магілёве — Магілёўскай рымска-каталіцкай кансысторыі. Ягоных слугаў нашчадкі мусілі вызваліць з прыгону.

Памёр на 96 годзе жыцьця, спачыў ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Пецярбургу.

Творчасьць

Прыхільнік ідэяў гуманізму і асьветніцтва, спрыяў адкрыцьцю школаў на Беларусі, разьвіцьцю кнігадрукаваньня.

Аўтар вершаў, казаньняў і іншых дыдактычных твораў. Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю «Гіцыя ў Таўрыдзе» (1783), а таксама трагедыю ў пяці дзеях «Ора» (1788).

У 1793 годзе ў Магілёве была выйшла кніга «Аб Заходняй Русі» (на польскай мове). Пазьней напісаў «Гісторыю Таўрыі» (1800), «Аб паходжаньні славян і сарматаў» (1812). Апроч таго, у рукапісах пакінуў паэмы «Выратаваны кароль» і «Аб узяцьці Ачакава». Таксама, магчыма, С. Богуш-Сестранцэвіч склаў «Граматыку літоўскаю» са слоўнікам (не публікавалася, рукапіс ня знойдзены) — Адам Мальдзіс, а за ім Генадзь Каханоўскі, мяркуюць, што пад «літоўскай» мовай, мабыць, мелася на ўвазе беларуская, аднак Сяргей Запрудзкі паказаў, што ў разьдзеле пра літоўскую мову сваёй «Гісторыі сарматаў і славян...» (1812) С. Богуш-Сестранцэвіч дае словы ugnis, akis, wodas, bailus, bruwis, то бок пад «літоўскай» мовай разумее летувіскую.

Захапляўся помнікамі старажытнасьці, зьбіраў манускрыпты.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Каханоўскі Г. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 16—19 стст. — Менск, 1984. — С. 11—22.
  • Філіповіч І. Міфы і праўда аб Магілёве. — Магілёў, 1993. — С. 77—79.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
  • Яцкевіч З. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч // «Веснік Магілёва», 11 сьнежня 1992.
  • Stanislaus Bohush v. Siestrzencewicz, ein polnischer Malev // Shein werfer (Wilna). - № 34, 2 Gilbhart 1916.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч БіяграфіяСтаніслаў Богуш-Сестранцэвіч ТворчасьцьСтаніслаў Богуш-Сестранцэвіч ГалерэяСтаніслаў Богуш-Сестранцэвіч КрыніцыСтаніслаў Богуш-Сестранцэвіч ЛітаратураСтаніслаў Богуш-Сестранцэвіч Вонкавыя спасылкіСтаніслаў Богуш-СестранцэвічВаўкавыскі паветМаёнтак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сакрат Яновіч681Яўген ШатохінПраваслаўная царква ў БеларусіМіхал Піюс РомэрБітва пад Монтэ-КасынаАвантуры майго жыцьцяТравеньБірманская моваСлаваччына1949Гран-пры Саудаўскай АрабііМузыкаКартузыВасіль БыкаўІсак Лур’еБахрэйнЭўрапейскі ЗьвязСтэфан III (папа рымскі)Беларускі клясычны правапіс1992ПарнафільмБэрнгард РыманБатон-РужСэрбская моваМарына ВасілеўскаяЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуКрамбамбуля (напой)УберЎКамуністычная партыя Савецкага СаюзуВарайская ВікіпэдыяGoogle ChromeГеоргі НедзьведзьКастусь Каліноўскі1918НаваградакБарычавіцкі сельсаветАрмэніяІнданэзійская моваДругая сусьветная вайнаРышард КапусьцінскіВольныя матэрыялыРымская імпэрыяКалавуравіцкі сельсаветКатынь (вёска)БостанMozilla FirefoxГлыбокаеМігдалыВіктар ОрбанСтэфэн КарыЯнаўПрыслоўеЛільСтэфан VII (папа рымскі)ГальшаныПанамскі каналЧэрвеньБранская вобласьцьШумэрРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ЯлтаАдам НарушэвічХвоя1802Аб’яднаныя Арабскія ЭміратыДашкаўка🡆 More