Генадзь Каханоўскі

Гена́дзь Кахано́ўскі (8 студзеня 1936, в.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каханоўскі.

Дамашы, Маладэчанскі павет, Польшча, цяпер Маладэчанскі раён — 10 студзеня 1994, Маладэчна) — беларускі гісторык, археоляг, фальклярыст, літаратуразнавец, краязнавец, які ўсё жыцьцё прысьвяціў роднаму Маладэчанскаму краю.

Генадзь Каханоўскі
Генадзь Каханоўскі
Дата нараджэньня 8 студзеня 1936(1936-01-08)
Месца нараджэньня в. Дамашы, Маладэчанскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польшча, цяпер Маладэчанскі раён, Беларусь
Дата сьмерці 15 студзеня 1994(1994-01-15) (58 гадоў)
Месца сьмерці Маладэчна
Месца вучобы Маскоўскі пэдагагічны інстытут
Занятак літаратуразнаўца, гісторык, археоляг, краязнавец
Навуковая сфэра гісторыя, краязнаўства, фальклярыстыка, археалёгія, этнаграфія і літаратуразнаўства
Месца працы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Біяграфія

Нарадзіўся 8 студзеня 1936 году ў Дамашах каля Маладэчна. Юначыя гады правёў у Маскве, дзе ачольваў беларускае студэнцкае зямляцтва, сустракаўся там з Уладзімерам Дубоўкам і Міколам Улашчыкам. Там у 1963 годзе скончыў Маскоўскі пэдагагічны інстытут.

Па заканчэньні вучобы вярнуўся ў Маладэчна, дзе з 1964 году працаваў ў абласным краязнаўчым музэі, дзе стварыў экспазыцыю, за якую яго абвінавацілі ў нацыяналізьме. У 1969 годзе атэстацыйная камісія прызнала працу маладога гісторыка-патрыёта шкоднай для камуністычнага выхаваньня савецкіх людзей. Звольненага Каханоўскага аднавілі на працы, дзякуючы заступніцтву Максіма Танка і Янкі Брыля, але нападкі на вучонага не спыняліся. Нягледзячы на перашкоды з боку камуністычных улад, стаў спачатку намесьнікам, а потым і дырэктарам Менскага абласнога краязнаўчага музэю ў Маладэчне. З 1981 году Генадзь Каханоўскі стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі, з 1991 году старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны.

У 1989 годзе спрычыніўся да заснаваньня Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым старшынём. У 1992 годзе абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысэртацыю па крыніцазнаўстве матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага народу. Напісаў і выдаў шэраг кніг па фальклярыстыцы і археалёгіі, дасьледаваньні, прысьвечаныя Яўстаху Тышкевічу, Адаму Кіркору, Максіму Багдановічу. Вывучаў муры Койданаўскага кальвінскага збору.

Дасьледаваў гісторыю археалёгіі, музэйнай справы, краязнаўства, пытаньні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у друку пад псэўданімамі Габрук, Верасень, Г. Гак. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Яна Баршчэўскага, Адама Гурыновіча, Фэлікса Тапчэўскага, Міхася Чарота, гісторыка-эканамічных нарысаў «Вялейка» (1974), «Маладэчна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в. Мясата на Маладэчаншчыне.

Памёр 10 студзеня 1994 году ў Маладэчне ва ўзросьце 58 гадоў.

Працы

  • Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984;
  • Археалёгія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984;
  • Повязь часоў. Мн., 1985;
  • Беларуская фалькларыстыка: Эпоха фэадалізму. Мн., 1989 (разам з Л. Малаш, К. Цьвіркам);
  • Прадвесьне навукі. Мн., 1990;
  • Руплівец нашай старасьветчыны: Яўстах Тышкевіч. Мн., 1991 (разам з А. Каханоўскім);
  • А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю…: 3 біяграфіі М. Багдановіча. Мн., 1991;
  • Мемуарная літаратура і краязнаўства //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250).
  • «Вытокі музэйнай справы на Беларусі» — Беларускі Гістарычны Часопіс №2-1994 с.79-86

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Генадзь Каханоўскі БіяграфіяГенадзь Каханоўскі ПрацыГенадзь Каханоўскі КрыніцыГенадзь Каханоўскі ЛітаратураГенадзь Каханоўскі Вонкавыя спасылкіГенадзь КаханоўскіАрхеолягГісторыкДамашы (Маладэчанскі раён)ЛітаратуразнавецМаладэчанскі паветМаладэчанскі раёнМаладэчнаПольская Рэспубліка (1918—1939)Фальклярыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ліянэль МэсіЯзэп ВаронкаЛітваБанан (плод)Падзелы Рэчы ПаспалітайФундацыя «Вікімэдыя»РасеяЖак-Люі ДавідТанецВялікабрытаніяНаваградакВіленскі мэтрапалітэнІсус Хрыстос.nuНацыяналізмГенрык ВалезыПаўночная АмэрыкаАндрэй Павук (актывіст)ЭйгінтСавецкая акупацыя ЎкраіныГайла (імя)Энцыкляпэдыя гісторыі БеларусіАкторы парнафільмаўГіпстэрыРасейцыТравеньСандэПорнгабЧырвоным па БелымВікіЮпітэрПавал ВэнтКайлян Кёртыс1xbetГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтПабуджальны сказГіўМіхась Стральцоў469 да н. э.ПорнасайтФальклёрПанграмаАндрэй МукавозчыкБэртальдДавід ПісараОтаПружанскі РА СК РББраўзэрМілян (футбольны клюб)МакарскаЗнак плюс-мінусБДСМВольныя матэрыялыЧэске-БудзеёвіцыПартэнонIQ48Эканоміка ТурэччыныСёдэртэлье (камуна)ВерашчакаКліматІмёны ліцьвінаўЯчмень звычайныВагінальны сэксГодDebianКрумкачGoogle Chrome1950Віленскае барокаМэлятанін🡆 More