Адам Гурыновіч

Адам Гіляры Каліставіч Гурыновіч (25 (13) студзеня 1869, Кавалькі, Вілейскі павет, Віленская губэрня, цяпер Мядзельскі раён, Менская вобласьць — 2 лютага (23 студзеня) 1894,, фальварак Крыстынопаль, Сьвянцянскага павет, Віленская губэрня, цяпер Вялейскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт, фальклярыст, рэвалюцыянэр.

Адам Гурыновіч
Адам Гурыновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 студзеня [ст. ст. 25 студзеня] 1869; Кавалькі
Вілейскі павет, Віленская губэрня
Памёр 23 студзеня [ст. ст. 4 лютага] 1894
ф. Крыстынопаль, Сьвянцянскага павет, Віленская губэрня
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, фальклярыст
Мова беларуская мова

Біяграфія

Род Гурыновічаў вядомы з XV стагодзьдзя (герб «Праўдзіц»). Далёкія продкі А. Гурыновіча — па бацькавай лініі — былі выхадцамі з Арабіі, татарамі-мусульманамі і мелі прозьвішча Гурын. Маці паходзіла з гетманскага роду Сяняўскіх.

Рана асірацеў (бацька памёр, калі яму было сем гадоў). У 1879—1887 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы. Разам з братамі і сёстрамі жыў на Пірамонцкім завулку ў Вільні. У 1887—1893 у Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце. Праз хваробу вучоба перапынялася, бо ў сьнежні 1887 ён захварэў на тыфус і знаходзіўся ў Аляксандраўскай гарадзкой бальніцы. Увосень 1888 пачаў заняткі зноў зь першага курса.

Праводзіў фальклёрна-этнаграфічныя зборы. У 1890 пераслаў свае запісы Яну Карловічу ў Варшаву; былі выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Пэўны час узначальваў створаны ў 1889 нелегальны «Гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і маларасійскай». На фармаваньне сьветапогляду Гурыновіча зрабіў уплыў марксізм, а таксама ідэі шляхецкіх рэвалюцыянэраў і народнікаў 1880-х гг.

Арыштаваны 16 чэрвеня 1893 у Вільні, дзе маніўся спаткацца з Станіславай Пяткевіч, дастаўлены ў Санкт-Пецярбург. Адседзеў некалькі дзён ў доме папярэдняга зьняволеньня, затым прасядзеў з паўгоду ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. З прычыны хваробы адпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе памёр ад чорнай воспы. Упершыню яго творы апублікаваў Браніслаў Тарашкевіч (з уступным артыкулам) у 1921 у газэце «Беларускі звон».

Творчасьць

Пісаў на беларускай, польскай, расейскай мовах. У паэзіі быў пасьлядоўнікам Францішка Багушэвіча. Асноўная частка творчасьці паэта — беларускія вершы.

Пры жыцьці паэтычныя творы не друкаваліся, але ў часопісе «Wisła» друкаваў народныя песьні, этнаграфічныя матэрыялы. Праца Гурыновіча «Зборнік беларускіх твораў (Зь Вішнеўскай воласьці, Жодзінскай парафіі, Сьвянцянскага пав. Віленскай губэрні)» была надрукаваная ў часопісе Кракаўскай акадэміі навук «Zbor wiadomosci do antropologii krajowej».

Перакладаў творы М. Някрасава, А. Талстога, А. Пушкіна, І. Крылова, І. Франко, Э. Ажэшкі, Міцкевіча і інш.

Ушанаваньне памяці

У гонар Адама Гурыновіча ў Вялейцы названая вуліца, а ў Мядзелі — завулак.

Кнігапіс

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Адам Гурыновіч  Адам Гурыновічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Адам Гурыновіч БіяграфіяАдам Гурыновіч ТворчасьцьАдам Гурыновіч Ушанаваньне памяціАдам Гурыновіч КнігапісАдам Гурыновіч КрыніцыАдам Гурыновіч ЛітаратураАдам Гурыновіч Вонкавыя спасылкіАдам Гурыновіч25 студзеняБеларусВялейскі раёнВіленская губэрняМенская вобласьцьМядзельскі раёнПаэтСьвянцянскі павет (Расейская імпэрыя)Фальклярыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігнат КанчэўскіРасейская моваАўтарскае праваКубаСэкс па тэлефонеМіл (імя)JavaФранцішак СкарынаEBayЛінія КэрзанаТрахеяКунілінгус2011ЛепельДзяжаSAAB 90Атлянтычны акіянМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіКанюшынаПрыдатак (мовазнаўства)ГумноЯленскіяЧЁган Вольфґанґ фон ҐётэЛюдміла ПайдушакаваЭякуляцыяНіл ГілевічУНІАНПятрусь БроўкаЗямляСядзібаМаксім ТанкСуд Фрунзэнскага раёнуПорнгабМільянэр з трушчобаўБеларуская моваРамэнАндрэй ФедарэнкаКазахстанПошасьцьСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТутэйшыя (п’еса)Ян СерадаУладзіслаў СыракомляАўстралія2014ПрэзыдэнтСукенкаПастава 69Беларускі альфабэтМілянХарэйФільмГарадніца (Горадня)Цынкавыя хлопчыкіУладзімер Аляксеевіч Арлоў25 красавікаСыбілыСтанаНасельніцтва БеларусіБерасьцеСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаПолацакМіжнародны фанэтычны альфабэтІвонка СурвілаПохва (неадназначнасьць)Харвацкая дэмакратычная садружнасьць🡆 More